Logo Polskiego Radia
Print

Варшава аб'явіла вынікі найбуйнейшага ў Эўропе тэндэру на пастаўку элетробусаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.03.2019 18:31
Варшава стане другім пасьля Лёндану горадам у Эўропе, у парку якога будзе больш за 100 электробусаў.
Электробус Solaris Urbino 18 на вуліцах ВаршавыЭлектробус Solaris Urbino 18 на вуліцах Варшавыфота: Мэрыя Варшавы/R. Motyl

Сталі вядомыя вынікі найбуйнейшага ў Эўропе тэндэру на пастаўку элетробусаў: Варшава купіць 130 гарадзкіх машын на агульную суму 399 млн 600 тыс. злотых (93 млн 146 тыс. эўра). Тэндэр выйграла польская кампанія Solaris, якая выпускае гарадзкія й міжгароднія аўтобусы, трамваі й тралейбусы. Рэалізацыя кантракту пачнецца ў 2020 годзе. Актуальна на гарадзкіх маршрутах Варшавы курсіруе 30 элетробусаў, паведамляе партал metrowarszawa.pl.
Дарэчы, кампанія Solaris была адзінай фірмай, якая ўзяла ўдзел у тэндэры – іншыя вытворцы электрычных аўтобусаў не падавалі дакумэнтаў. Варшаўскі кантракт зьяўляецца найбуйнейшым на сёньняшні дзень у Эўропе кантрактам на пакупку электробусаў і адным з буйнейшых на пастаўку аўтобусаў. Дзякуючы новым электробусам зь гістарычнага цэнтру польскай сталіцы, з гэтак званага Каралеўскага тракту, зьнікнуць традыцыйныя аўтобусы з рухавікамі ўнутранага згараньня. Такім чынам Варшава стане другім пасьля Лёндану горадам у Эўропе, у парку якога будзе больш за 100 электробусаў.
Кожны электробус Solaris будзе аснаджаны кандыцыянэрам, электроннай сыстэмай інфармаваньня пасажыраў, відэаназіраньнем, аўтаматам па продажы білетаў і інш. Пасажыраўмяшчальнасьць машыны – 120 месцаў, у тым ліку 38 – сядзячых, паведамляе партал metrowarszawa.pl.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт