Logo Polskiego Radia
Print

30 гадоў таму ў Варшаве закончыліся пасяджэньні «Круглага стала»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.04.2019 15:12
  • Круглы стол.mp3
У выніку гэтай гістарычнай падзеі адбылася рэлегалізацыя прафсаюзу«Салідарнасьць» і пачаліся палітычныя рэформы ў Польшчы.
Круглы стол, за якім праходзілі гістарычныя паседжаньні, цяпер знаходзіцца ў Прэзыдэнцкім палацы ў Варшаве Круглы стол, за якім праходзілі гістарычныя паседжаньні, цяпер знаходзіцца ў Прэзыдэнцкім палацы ў Варшаве commons.wikimedia.org/Adrian Grycuk/CC BY-SA 3.0 PL

30 гадоў таму, 5 красавіка 1989 году, у Варшаве закончыліся пасяджэньні «Круглага стала» – то бок перамовы паміж уладамі Польскай Народнай Рэспублікі й апазыцыйным прафсаюзам «Салідарнасьць». У выніку гэтай гістарычнай падзеі адбылася рэлегалізацыя прафсаюзу й пачаліся палітычныя рэформы ў Польшчы.
Пагадненьні «Круглага стала» ў канчатковым выніку прывялі да глыбокіх палітычных і эканамічных перамен у Польскай Народнай Рэспубліцы, дэмантажу ўлады на чале з Польскай аб’яднанай рабочай партыяй (ПАРП), пераходу краіны да дэмакратыі й рынкавых пераўтварэньняў і ўзьнікненьня Трэцяй Рэспублікі (Трэцяй Рэчы Паспалітай).
А гісторыя «Круглага стала» сягае вясны й лета 1988 году, калі ў Польшчы пачаліся масавыя забастоўкі. Сытуацыя нагадвала 1980 год, калі з-за страйкаў было ўведзенае ваеннае становішча. Але тады, у 1988 годзе, такі варыянт уладамі ПНР не разглядаўся. І таму кіраўніцтва ПАРП і ўрад вымушаныя былі пайсьці на перамовы з афіцыйна забароненай на той момант «Салідарнасьцю».
Ініцыятарам кампраміснага курсу стаў кіраўнік МУС генэрал Чэслаў Кішчак, нядаўні арганізатар рэпрэсій супраць апазыцыі. Пазыцыю Кішчака падтрымалі генэральны сакратар ПАРП генэрал Войцех Ярузэльскі й прэм’ер-міністар Мечыслаў Ракоўскі.
У канцы жніўня 1988 году адбыліся асабістыя сустрэчы паміж Чэславам Кішчакам і Лехам Валэнсам, старшынём прафсаюзу «Салідарнасьць». У верасьні 1988 году быў узгоднены плян «Круглага стала» на сакрэтных перамовах у асабняку ў Магдаленцы – вёсцы, разьмешчанай недалёка ад Варшавы.
Пасьля ўзгадненьня ўсіх пытаньняў перамовы «Круглага стала» пачаліся 6 лютага 1989 году. У іх прымалі ўдзел прадстаўнікі ўраду ды апазыцыі, а таксама экспэрты з двух бакоў. І так, сярод вядомых палякаў з боку ўраду ўдзел у перамовах прымалі, у прыватнасьці, пазьнейшыя прэм’ер-міністры Лешэк Мілер, Юзэф Алексы, Уладзімеж Цімашэвіч і пазьнейшы прэзыдэнт Аляксандр Квасьнеўскі. А з апазыцыйнага – Лех Валэнса, цяперашні лідар кіруючай партыі й экс-прэм’ер Яраслаў Качыньскі, пазьнейшы прэзыдэнт і брат Яраслава Лех Качыньскі, пазьнейшы прэм’ер Польшчы Тадэвуш Мазавецкі й інш.
Паседжаньне, якое закончыла працу «Круглага стала», вёў прафэсар Аляксандр Гейштар – прадстаўнік урадавага боку, але пры падтрымцы апазыцыі. Ён выказаў спадзяваньне, што гэтая падзея стане пачаткам новага жыцьця для палякаў.
Аляксандр Гейштар: Я спадзяюся, што паседжаньні «Круглага стала» дадуць Польшчы тое, што ёй патрэбнае – палітычны кісларод, вырашэньне надзённых праблем, пэрспэктывы эканамічнага разьвіцьця і ўсталяваньне грамадзянскага парадку.
5 красавіка 1989 году, калі завяршаліся пасяджэньні, галоўны перамоўшчык з боку ўлад, міністар унутраных спраў Польшчы генэрал Чэслаў Кішчак заклікаў суайчыньнікаў дацаніць працу «Круглага стала».
Чэслаў Кішчак: Мы заклікаем вас успрыняць вынікі пасяджэньня «Круглага стала» й іх падтрымаць у імя будучыні нашай краіны.
Вынікам перамоў «Круглага стала» сталі часткова свабодныя парлямэнцкія выбары, якія прайшлі ў чэрвені 1989 году. У іх пераканаўчую перамогу атрымала апазыцыя.
Сёньня пасяджэньні «Круглага стала» маюць розныя ацэнкі. Большасьць грамадзян Польшчы ацэньваюць гэтую гістарычную падзею пазытыўна, зьвяртаючы ўвагу на перадачу ўлады апазыцыі ненасільным мэтадам. Частка ж палякаў крытыкуе «Круглы стол». У прыватнасьці, за тое, што партыйнай намэнклятуры ўдалося захаваць уплыў пры падтрымцы часткі апазыцыі.

вс

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт