Logo Polskiego Radia
Print

Карысны для Пуціна ідыёт у Бундэстагу

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.04.2019 15:57
Дэпутат партыі AfD знаходзіцца пад кантролем Крамля - вызначылі журналісты.
pixabay.com/Public Domain CC0

Дэпутат партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» (AfD)знаходзіцца пад кантролем Крамля – гэтак вынікае з мэйлаў на адрас адміністрацыі прэзыдэнта Расеі, якія выцеклі ў СМІ.

Маркус Фронмаер (Markus Fronhmaier) зьяўляецца адным з многіх палітыкаў AfD, якія патрабуюць адмены санкцый Эўразьвязу, накладзеных на Расею, а яго погляды на міжнародную сытуацыю супадаюць з пунктам гледжаньня Крамля.

«Крым ужо ня вернецца (да Ўкраіны - газэта) і я думаю, што з гэтым трэба проста зьмірыцца», – казаў Фронмаер у інтэрвію прокрамлёўскага каналу RТ.

Тыднёвік «Der Spiegel», нямецкае тэлебачаньне ZDF, ангельскае BBC і італьянская газэта «La Republica» у ходзе журналісцкага расьсьледаваньня супольна вызначылі, што расейцы лічаць 28-гадовага Фронмаера «чалавекам пад поўным кантролем».

BBC атрымала правераную інфармацыю, што Фронмаер слаў у адміністрацыю Пуціна просьбы аб падтрымцы яго кампаніі ў Бундэстаг і магчымасьць выступаць у эфіры расейскіх тэлеканалаў. У замен абяцаў «добрыя адносіны з Расеяй». Журналісты не знайшлі доказаў непасрэднай падтрымкі Крамля на выбарах для Фронмаера, але ягоная дзейнасьць пасьля атрыманьня мандату Бундэстагу зьяўляецца ажыцьцяўленьнем пастулятаў, якія выцеклі ў СМІ.

У апошнія гады нямецкі палітык рэгулярна сустракаўся з расейскімі дыпляматамі, часта езьдзіў у Маскву, на Крым і на ўкраінскую тэрыторыю, якая знаходзяцца пад кантролем сэпаратыстаў.

Dziennik Gazeta Prawna/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт