Logo Polskiego Radia
Print

PKN Orlen i PKP Cargo пашыраюць супрацу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.04.2019 15:08
Кампаніі спадзяюцца, што вынікам супрацоўніцтва могуць быць ніжэйшыя цэны паліва на рынку.
Photo:Adam Kliczek, http://zatrzymujeczas.pl/wikipedia.org/CC BY-SA 3.0

PKN Orlen i PKP Cargo пашыраюць супрацу
Кампаніі спадзяюцца, што вынікам супрацоўніцтва могуць быць ніжэйшыя цэны паліва на рынку.
Паліўная кампанія PKN Orlen будзе супрацоўнічаць з PKP Cargo у сфэры лягістыкі й транспарту. Вынікам супрацоўніцтва могуць быць ніжэйшыя цэны на паліва на рынку. Надоечы быў падпісаны ліст аб намерах па гэтай справе.
Паводле старшыні Orlen Paliwa Лукаша Галубоўскага (Łukasz Hołubowski), абедзьве кампаніі працуюць над удасканаленьнем сыстэмы транспарту паліва.
Лукаш Галубоўскі: Мы праверым магчымасьці спалучэньня нашых лягістачных сыстэм так, каб паліва на нашыя базы пастаўляў заўсёды PKP Cargo. Гэта павінна прычыніцца да аптымізацыі коштаў.
Старшыня PKP Cargo Чэслаў Варсэвіч (Czesław Warsewicz) паведаміў, што плянуюцца таксама іншыя сумесныя праекты.
Чэслаў Варсэвіч: У нас ёсьць дамовы, датычныя перагрузачных тэрміналаў і перасылу, а таксама пагадненьні капіталавага характару. Таму трэба будзе вызначыць характар канкрэтнай супрацы ў розных сэктарах.
Orlen Paliwa - гэта кампанія групы PKN Orlen. Яна займаецца аптовым продажам паліва, уключаючы газ. PKP Cargo – гэта адзін з найбуйнейшых грузавых перавозчыкаў у Эўропе. Акцыі кампанія каціруюцца на фондавай біржы.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт