Logo Polskiego Radia
Print

Лёс Заходніх Балканаў абмяркоўваюць у Варшаве

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 12.04.2019 14:23
  • Варшаўская сустрэча ўдзельнікаў «Бэрлінскага працэсу»
Актыўнае заангажаваньне Польшчы ў працэс эўраатлянтычнай інтэграцыі Заходніх Балканаў бесьпярэчна сьведчыць аб узмацненьні польскай дыпляматыі ў сьвеце.
Варшаўская сустрэча ўдзельнікаў «Бэрлінскага працэсу»Варшаўская сустрэча ўдзельнікаў «Бэрлінскага працэсу»PAP/Leszek Szymański

Лёс Заходніх Балканаў абмяркоўваюць у Варшаве
Польская сталіца прымае ўдзельнікаў «Бэрлінскага працэсу». Ініцыятыва ўраду Нямеччыны, якая паўстала з мэтай інтэнсыфікацыі эўрапейскай інтэграцыі шасьці краінаў Заходніх Балканаў: Сэрбіі, Чарнагорыі, Босьніі й Герцагавіны, Косава ды Паўночнай Македоніі. Яшчэ нядаўна гэты рэгіён Эўропы быў уцягнуты ў крывавыя канфлікты на этнічнай ды рэлігійнай глебе. Аднак цяпер усе гэтыя краіны маюць агульныя мэты стратэгічнага разьвіцьця – эўраатлянтычная інтэграцыя.
У «Бэрлінскі працэс» уцягнутыя ключавыя гульцы Эўрапейскага Зьвязу, перад усім гэта – Францыя, Нямеччына, Італіі ды Аўстрыя. Ужо на працягу года да гэтага фармату таксама далучана Польшча, менавіта яна ў 2019 годзе ўзначальвае «Бэрлінскі працэс».
У пятніцу ў Варшаве праходзіць другі дзень сустрэчы ўдзельнікаў «Бэрлінскага працэсу». У саміце ўдзельнічаюць кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў Босьніі й Герцагавіны, Баўгарыі, Чарнагорыі, Грэцыі, Косава, Паўночнай Македоніі, Нямеччыны, Славаччыны ды Сэрбіі, а таксама прадстаўнікі МЗС Альбаніі. Дыпляматы сустракаюцца на варшаўскім стадыёне «Легія». Там праходзяць пленарныя пасяджэньні й таксама працоўны лянч.
У першы дзень сустрэчы «Бэрлінскі працэс», для дыпляматаў была арганізаваная ўрачыстая вячэра ў прэзыдэнцкім палацы ў Варшаве. Удзельнікаў саміту прывітаў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.
Падчас пасяджэньне ўдзельнікі сустрэчы абмяркоўваюць пытаньні ўрэгуляваньня адносінаў паміж краінамі Заходніх Балканаў, у прыватнасьці праблему статусу Косава, а таксама пытаньне моладзевай супрацы.
У сваёй прамове гаспадар сустрэчы міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч падкрэсьліў, што галоўным словам Бэрлінскага працэсу зьяўляецца «яднаньне». Нягледзячы на значныя посьпехі Бэрлінскага працэсу дагэтуль праблемы трагічнай й супярэчлівай гісторыі ў значнай ступені ўплываюць на стасункі балканскіх дзяржаваў.
Яцэк Чапутовіч падкрэсьліў, што асноўнай мэтай Бэрлінскага працэсу зьяўляецца інтэграцыя грамадзтваў краінаў Заходніх Балканаў.
Яцэк Чапутовіч: Бэрлінскі працэс павінен яднаць грамадзтвы Заходніх Балканаў паміж сабой ды з краінамі Эўрапейскага Зьвязу. Будова добрасуседзкіх адносінаў дапаможа пераадолець спадчыну трагічных падзеяў 1990-ых гадоў. Актыўны ўдзел у гэтым моладзі ды грамадзянскай супольнасьці, зьяўляецца ключавым аспэктам нашага працэсу.
Сустрэча дыпляматаў у Варшаве адбываецца на фоне гістарычнага пагадненьня паміж Грэцыяй ды Македонія. Урэгуляваньне пытаньня назвы краіны адкрыла для Паўночнай Македоніі магчымасьці эўрапейскай інтэграцыі. Шэф польскай дыпляматыі Яцэк Чапутовіч перакананы, што дадзенае пагадненьне мае ключавое значэньне для рэгіёну.
Яцэк Чапутовіч: Дамоўленасьць дасягнутая на беразе возера Прэспа, паводле якой была зьмененая назва краіны й падпісаная дамова аб дружбе, добрасуседзкіх адносінах і супрацы паміж Паўночнай Македоніяй і Грэцыяй – гэта пераломны момант у гісторыі рэгіёну й не вычарпальная крыніца натхненьня для нас. Таксама абмежаваньне аплаты за роўмінг, то-бок пагадненьне падпісанае тыдзень таму ў Бялградзе – гэта чарговы вялікі посьпех, які добра сьведчыць пра ўвесь рэгіён ды які мае сымбалічнае значэньне для людзей. Грамадзяне Заходніх Балканаў успрымаюць гэты крок, як вялікую карысьць, прынесеную інтэграцыяй.
«Бэрлінскага працэсу» быў распачаты ўрадам Нямеччыны ў 2014 годзе. Апроч эўраатлянтычнай інтэграцыі шасьці краінаў Заходніх Балканаў, адной з галоўных мэтаў працэсу зьяўляецца ўзмацненьне рэгіянальнай эканамічнай супрацы ды разбудова мясцовай інфраструктуры. Сустрэчу ўдзельнікаў Бэрлінскага працэсу ў Варшаве варта разглядаць у кантэксьце маштабнага саміту краінаў Заходніх Балканаў, які адбудзецца сёлета ў ліпеню таксама ў Польшчы.
Актыўнае заангажаваньне польскай дзяржавы ў працэс эўраатлянтычнай інтэграцыі краінаў Заходніх Балканаў бесьпярэчна сьведчыць аб узмацненьні значэньня польскай дыпляматыі ў сьвеце.
IAR/эж

Польская сталіца прымае ўдзельнікаў «Бэрлінскага працэсу». Ініцыятыва ўраду Нямеччыны, якая паўстала з мэтай інтэнсыфікацыі эўрапейскай інтэграцыі шасьці краінаў Заходніх Балканаў: Сэрбіі, Чарнагорыі, Босьніі й Герцагавіны, Косава ды Паўночнай Македоніі. Яшчэ нядаўна гэты рэгіён Эўропы быў уцягнуты ў крывавыя канфлікты на этнічнай ды рэлігійнай глебе. Аднак цяпер усе гэтыя краіны маюць агульныя мэты стратэгічнага разьвіцьця – эўраатлянтычная інтэграцыя.

У «Бэрлінскі працэс» уцягнутыя ключавыя гульцы Эўрапейскага Зьвязу, перад усім гэта – Францыя, Нямеччына, Італіі ды Аўстрыя. Ужо на працягу года да гэтага фармату таксама далучана Польшча, менавіта яна ў 2019 годзе ўзначальвае «Бэрлінскі працэс».

У пятніцу ў Варшаве праходзіць другі дзень сустрэчы ўдзельнікаў «Бэрлінскага працэсу». У саміце ўдзельнічаюць кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў Босьніі й Герцагавіны, Баўгарыі, Чарнагорыі, Грэцыі, Косава, Паўночнай Македоніі, Нямеччыны, Славаччыны ды Сэрбіі, а таксама прадстаўнікі МЗС Альбаніі. Дыпляматы сустракаюцца на варшаўскім стадыёне «Легія». Там праходзяць пленарныя пасяджэньні й таксама працоўны лянч.

У першы дзень сустрэчы «Бэрлінскі працэс», для дыпляматаў была арганізаваная ўрачыстая вячэра ў прэзыдэнцкім палацы ў Варшаве. Удзельнікаў саміту прывітаў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.

Падчас пасяджэньне ўдзельнікі сустрэчы абмяркоўваюць пытаньні ўрэгуляваньня адносінаў паміж краінамі Заходніх Балканаў, у прыватнасьці праблему статусу Косава, а таксама пытаньне моладзевай супрацы.

У сваёй прамове гаспадар сустрэчы міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч падкрэсьліў, што галоўным словам Бэрлінскага працэсу зьяўляецца «яднаньне». Нягледзячы на значныя посьпехі Бэрлінскага працэсу дагэтуль праблемы трагічнай й супярэчлівай гісторыі ў значнай ступені ўплываюць на стасункі балканскіх дзяржаваў. Яцэк Чапутовіч падкрэсьліў, што асноўнай мэтай Бэрлінскага працэсу зьяўляецца інтэграцыя грамадзтваў краінаў Заходніх Балканаў.

Яцэк Чапутовіч: Бэрлінскі працэс павінен яднаць грамадзтвы Заходніх Балканаў паміж сабой ды з краінамі Эўрапейскага Зьвязу. Будова добрасуседзкіх адносінаў дапаможа пераадолець спадчыну трагічных падзеяў 1990-ых гадоў. Актыўны ўдзел у гэтым моладзі ды грамадзянскай супольнасьці, зьяўляецца ключавым аспэктам нашага працэсу.

Сустрэча дыпляматаў у Варшаве адбываецца на фоне гістарычнага пагадненьня паміж Грэцыяй ды Македонія. Урэгуляваньне пытаньня назвы краіны адкрыла для Паўночнай Македоніі магчымасьці эўрапейскай інтэграцыі. Шэф польскай дыпляматыі Яцэк Чапутовіч перакананы, што дадзенае пагадненьне мае ключавое значэньне для рэгіёну.

Яцэк Чапутовіч: Дамоўленасьць дасягнутая на беразе возера Прэспа, паводле якой была зьмененая назва краіны й падпісаная дамова аб дружбе, добрасуседзкіх адносінах і супрацы паміж Паўночнай Македоніяй і Грэцыяй – гэта пераломны момант у гісторыі рэгіёну й не вычарпальная крыніца натхненьня для нас. Таксама абмежаваньне аплаты за роўмінг, то-бок пагадненьне падпісанае тыдзень таму ў Бялградзе – гэта чарговы вялікі посьпех, які добра сьведчыць пра ўвесь рэгіён ды які мае сымбалічнае значэньне для людзей. Грамадзяне Заходніх Балканаў успрымаюць гэты крок, як вялікую карысьць, прынесеную інтэграцыяй.

«Бэрлінскага працэсу» быў распачаты ўрадам Нямеччыны ў 2014 годзе. Апроч эўраатлянтычнай інтэграцыі шасьці краінаў Заходніх Балканаў, адной з галоўных мэтаў працэсу зьяўляецца ўзмацненьне рэгіянальнай эканамічнай супрацы ды разбудова мясцовай інфраструктуры. Сустрэчу ў Варшаве варта разглядаць у кантэксьце маштабнага саміту краінаў Заходніх Балканаў, які адбудзецца сёлета ў ліпеню й таксама ў Польшчы.

Актыўнае заангажаваньне польскай дзяржавы ў працэс эўраатлянтычнай інтэграцыі краінаў Заходніх Балканаў бесьпярэчна сьведчыць аб узмацненьні значэньня польскай дыпляматыі ў сьвеце.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт