Logo Polskiego Radia
Print

«Дзеці сталі закладнікамі гэтай забастоўкі»

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 19.04.2019 15:01
  • Дзеці сталі закладнікамі забастоўкі
Мы паспрабавалі даведацца ў штрэйкбрэхера Ірыны, як гэта пайсьці насуперак волі цэлага калектыву і не ўдзельнічаць у забастоўцы.
Пратэсты настаўнікаўПратэсты настаўнікаў PAP/Andrzej Grygiel

Забастоўка настаўнікаў працягваецца ўжо дзесяць дзён. Нягледзячы на тое, што ўрад дасягнуў паразуменьне з настаўніцкім прафсаюзам «Салідарнасьць», чальцы Саюзу польскіх настаўнікаў працягваюць сваё змаганьне. Аднак далёка ня ўсе настаўнікі далучыліся да забастоўшчыкаў. Мы паспрабавалі даведацца ў штрэйкбрэхера Ірыны, як гэта пайсьці насуперак волі цэлага калектыву.

Настаўніца Ірына: Я працую настаўнікам ангельскай мовы ўжо год. Атрымала ў Польшчы адпаведную адукацыю і знайшла працу па абвестцы ў інтэрнэце.

Польскае радыё: Якім чынам настаўніцкі калектыў прымаў рашэньне аб удзеле ў забастоўцы?

Настаўніца Ірына: У школе адбыўся спэцыяльны рэфэрэндум па гэтым пытаньні. У выпадку калі больш 50% са складу настаўнікаў удзельнічалі ў ім, а больш чым палова з аддаўшых голас выказалася за забастоўку – школа да яе далучалася. Аднак тыя хто выступаў супраць у любы момант могуць далучыцца да страйкуючых, і наадварот. У маёй школе прыкладна 1/7 калектыву адмовілася ўдзельнічаць у забастоўцы. (...)

Польскае радыё: Нягледзячы на тое, што Вы падтрымліваеце патрабаваньні забастоўшчыкаў, Вы ўсё адно ўстрымаліся ад удзелу пратэсьце. Чаму?

Настаўніца Ірына: Забастоўка настаўнікаў адбываецца ў вельмі складаны час – вучні здаюць выпускныя экзамэны. На працягу ўсяго года мы працуем пад лёзунгам «Усё дзеля дабра дзіцяці». У гэты пэрыяд галоўным дабром вучня зьяўляецца здача іспытаў у спакойнай, нармальнай абстаноўцы. Экзамэн для дзіцяці, гэта вялікі стрэс, сёлета сытуацыя ўскладніла забастоўка. Выпускныя экзамэны апынуліся на мяжы поўнага зрыву. З гэтае прычыны я працягваю выконваць свае функцыі. Дзеці сталі заклданікамі гэтай забастоўкі, так быць не павінна.

Польскае радыё: Як дзеці ды іх бацькі адрэагавалі на забастоўку настаўнікаў у такі «гарачы пэрыяд»?

Настаўніца Ірына: Найбольш, напэўна, іх цікавіла ці адбудуцца экзамэны. Калі іспыты ўсё-такі адбыліся, дзеці і бацькі выказвалі шчырыя словы падзякі тым настаўнікам, якія працягвалі працаваць. Некаторыя вучні пісалі мне, што ніколі гэтага не забудуць. (...)

Польскае радыё: Як удзельнікі забастоўкі з вашага калектыву адрэагавалі на тое, што вы адмовіліся ад удзелу ў ёй? Фактычна Вы сталі штрэйкбрэхерам.

Настаўніца Ірына: Пауль на сабе я гэтага ніяк не адчула, бо пакуль мы з імі нават не бачымся. Мы працуем, а забастоўшчыкі сядзець у асобным памяшканьні. Аднак, мне падаецца, што пасьля забастоўкі некаторыя калегі зьменяць стаўленьне да мяне на больш нэгатыўнае. Даведаемся пазьней. (...)

Поўную размову слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле

Эдуард Жолуд

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт