Logo Polskiego Radia
Print

Чаму людзі ня вераць у сваё ўваскрасеньне

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 21.04.2019 09:06
“Вялікдзень у рэлігійным сэнсе становіцца пустым сьвятам, калі людзі ня вераць у тое, што ўваскрэснуць разам са сваім целам”.
Pixabay/Didgeman/CC0 License

Тыднёвік „Sieci” задае пытаньнем, чаму хрысьціяне так слаба вераць у сваё ўваскрасеньне? У такой сытуацыі Вялікдзень становіцца незразумелым і бяз сэнсу.

Тое, што людзі ня вераць ва ўваскрасеньне душы й цела пасьля сьмерці, пацьвярджаюць сацыялягічныя апытаньні. Толькі 2% апытаных у 2005 годзе сказалі, што яны вераць у тое, што пасьля сьмерці ўваскрэснуць. 39% казалі пра „жыцьцё пасьля сьмерці”, 23% - пра „вечнае жыцьцё”.

«Ні біскупы, ні сьвятары не дапамагаюць нам разумець сэнс Вялікадня», - піша палітык і публіцыст Ян Ракіта.

«Ужо даўно яны закінулі навучаньне аб уваскрасеньні чалавека, і гэта пацьвярджаюць публікаваныя ў мінулым годзе дасьледаваньні Войцеха Клімскага. Сацыёляг прааналізаваў вялікую колькасьць пропаведзяў. Сярод іх - прысьвечаных сьмерці й вечнасьці толькі 1,1% зьмяшчала перакананьне, што чалавек уваскрэсьне. Клімскі адзначае, што ні ў адным казаньні сьвятары не ўжылі словазлучэньне „уваскрасеньне цела”. Ксяндзы перш за ўсё падчас пропаведзі змагаюцца з „ідэалёгіяй гендэр” і не нагадваюць вернікам пра тое, Уваскрэснуты Хрыстос таксама абяцаў людзям уваскрасеньне», - лічыць публіцыст.

„Вялікдзень у рэлігійным сэнсе становіцца пустым сьвятам, калі людзі ня вераць у тое, што ўваскрэснуць разам са сваім целам, якое раней стала прахам; калі людзі ня вераць і не чакаюць Суднага дня, у які чалавек – яго душа й цела, - стане перад Богам”, - напісаў публіцыст тыднёвіка „Sieci” Ян Ракіта.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт