Logo Polskiego Radia
Print

Польшча дапамагае Вэнэсуэле

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 29.04.2019 15:04
  • Польшча дапамагае Вэнэсуэле
Дата дабрачыннага канцэрту невыпадковая - 28 красавіка каталіцкія вернікі сьвяткавалі Нядзелю Божае Міласэрнасьці.
Дабрачынны канцэрт "Польшча дапамагае"Дабрачынны канцэрт "Польшча дапамагае" PAP/Paweł Supernak

Польшча дапамагае Вэнэсуэле
У Каралеўскіх лазеньках у Варшаве ў чацьвёрты раз адбыўся дабрачынны канцэрт пад назвай «Польшча дапамагае». Усе сродкі, якія былі сабраныя падчас канцэрту непасрэдна ў Тэатры Станіслава, а таксама пры дапамозе смс-паведамленьняў будуць накіраваны на падтрымку жыхароў Вэнэсуэлы.
Дабрачынны канцэрт на карысьць ахвяраў канфліктаў быў арганізаваны цэлым шэрагам дзяржаўных і грамадзкіх устаноў. Галоўнымі завадатарамі шляхетнай урачыстасьці традыцыйна былі Міністэрства культу і нацыянальнай спадчыны Польшчы ды каталіцкая дабрачынная арганізацыя «Карытас Польшча».
Дата дабрачыннага канцэрту не выпадковая. 28 красавіка каталіцкія вернікі сьвяткавалі Нядзелю Божае Міласэрнасьці. Менавіта гэты дзень лічыцца сьветам самай буйной польскай дабрачыннай арганізацыі «Карытас Польшча». У яе дзейнасьць заангажаваны валянтэры ў пяці тысячах парафіях па ўсёй Польшчы. Агулам колькасьць добраахвотнікаў можа дасягаць нават 100 тысяч чалавек і і большасьць зь іх задзейнічаная ў сёлетняй акцыі «Польшча дапамагае».
Дырэктар «Карытас Польшча» ксёндз Марцін Іжыцкі пераконвае ў тым, што жыхарам Вэнэсуэлы востра неабходна міжнародная падтрымка.
Марцін Іжыцкі: Дагэтуль мы дапамагалі Сірыі. Вядома мы і цяпер там прысутнічаем. Надоечы я быў у гэтай краіне, там назіраецца агромністая патрэба ў міжнароднай гуманітарнай дапамозе. Аднак нядоля кранула й іншыя часткі сьвету. Нядаўна ў мяне былі госьці з Вэнэсуэлы – польскія місіянэры, якія там працуюць і вэнэсуэльскія біскупы. Яны падавалі сыгналы трывогі – там не стае ўсяго; даслоўна ўсяго. Першая польская дапамога ўжо трапіла туды. Мы пабудавалі першую сталоўку, дапамагаем пры закупцы лекаў, харчоў там не хапае ўсяго, нават вады.
Традыцыйнай сядзібай дабрачыннага канцэрту стала прэстыжная Каралеўская опэра, якая месьціцца на тэрыторыі палацава-паркавага ансамблю Каралеўскія Лазенькі. Дырэктар Каралеўскай опэры Анджэй Клімчак лічыць вельмі важным удзел Опэры ў дабрачыннай дзейнасьці.
Анджэй Клімчак: Канцэрт, які дапамагае людзям, надзвычай істотны для грамадзтва. Бо ён павінен падтрымаць людзей, якія пакутуюць ад прыродных катаклізмаў, ад гуманітарных катастрофаў. Сёньняшні канцэрт прысьвечаны жыхарам Вэнэсуэлы. Там патрэбнае ўсё, вэнэсуэльцы перажываюць сапраўдную гуманітарную катастрофу.
На дабрачынным канцэрце клясычнай музыкі прысутнічалі прадстаўнікі духавенства й вышэйшай дзяржаўнай улады. Урачыстасьць наведвалі старшыня Сэнату Польшчу Станіслаў Карчэўскі й міністар культуры й нацыянальнай спадчыны Пётр Гліньскі. Міністар Гліньскі заявіў, што патрэба дапамагаць глыбока закранёная ў сьвядомасьці кожнага чалавека.
Пётр Гліньскі: Кожны з нас абавязаны перад самім сабою дапамагчы бліжняму. На гэтым грунтуецца чалавечая радасьць, на ўнутранай патрэбе дапамагчы. Мы ствараем толькі адпаведную інфраструктуру, якая грунтуецца на прафэсіяналізьме. Дзякуючы таму, што мы супрацоўнічаем з арганізацыяй «Карытас Польшча», якая мае велізарны міжнародны досьвед, сабраныя грошы будуць выдаткаваныя як мага эфэктыўнае. Грошы трапяць менавіта туды, дзе для людзей яны сапраўды патрэбныя.
Аніным з галоўных інфармацыйных партэраў акцыі «Польшча дапамагае» зьяўляецца Польскае радыё. Другі канал Польскага радыё й Польскае тэлебачаньня вялі прамую трансьляцыю канцэрта. Старшыня праўленьня Польскага радыё Анджэй Рагойскі падзякаваў усім тым, хто далучыўся да акцыі.
Анджэй Рагойскі: Перад усім, як старшыня Польскага радыё, хачу падзякаваць вам за тое, што вы так актыўна падтрымліваеце гэтую акцыю. Ваша дабрыня, ваша любоў, няхай і перададзеная ў матэрыяльнай форме, зьяўляецца адлюстраваньнем цеплыні нашых сэрцаў.
Канцэрт клясычнай музыкі выканалі салісты й калектыў Польскай каралеўскай опэры і таксама капэла «Regia Polona» пад кіраўніцтвам Кшыштафа Гарсткі. Праграма выступаў утрымлівала як традыцыйныя польскія песьні розных эпох так і клясычныя творы сусьветнага мастацтва. Дабрачынная акцыя “Польшча дапамагае” працягнецца яшчэ некалькі дзён.
IAR/эж

У Каралеўскіх лазеньках у Варшаве ў чацьвёрты раз адбыўся дабрачынны канцэрт пад назвай «Польшча дапамагае». Усе сродкі, якія былі сабраныя падчас канцэрту непасрэдна ў Тэатры Станіслава, а таксама пры дапамозе смс-паведамленьняў, будуць накіраваныя на падтрымку жыхароў Вэнэсуэлы.

Дабрачынны канцэрт на карысьць ахвяраў канфліктаў быў арганізаваны цэлым шэрагам дзяржаўных і грамадзкіх устаноў. Галоўнымі завадатарамі шляхетнай урачыстасьці традыцыйна былі Міністэрства культу і нацыянальнай спадчыны Польшчы ды каталіцкая дабрачынная арганізацыя «Карытас Польшча».

Дата дабрачыннага канцэрту невыпадковая. 28 красавіка каталіцкія вернікі сьвяткавалі Нядзелю Божае Міласэрнасьці. Менавіта гэты дзень лічыцца сьвятам самай буйной польскай дабрачыннай арганізацыі «Карытас Польшча». У яе дзейнасьць заангажаваныя валянтэры ў пяці тысячах парафіях па ўсёй Польшчы. Агулам колькасьць добраахвотнікаў можа дасягаць нават 100 тысяч чалавек і большасьць зь іх задзейнічаная ў сёлетняй акцыі «Польшча дапамагае».

Дырэктар «Карытас Польшча» ксёндз Марцін Іжыцкі пераконвае ў тым, што жыхарам Вэнэсуэлы востра неабходна міжнародная падтрымка.

Марцін Іжыцкі: Дагэтуль мы дапамагалі Сірыі. Вядома мы і цяпер там прысутнічаем. Надоечы я быў у гэтай краіне, там назіраецца агромністая патрэба ў міжнароднай гуманітарнай дапамозе. Аднак нядоля кранула й іншыя часткі сьвету. Нядаўна ў мяне былі госьці з Вэнэсуэлы – польскія місіянэры, якія там працуюць і вэнэсуэльскія біскупы. Яны падавалі сыгналы трывогі – там не стае ўсяго; даслоўна ўсяго. Першая польская дапамога ўжо трапіла туды. Мы пабудавалі першую сталоўку, дапамагаем пры закупцы лекаў, харчоў там не хапае ўсяго, нават вады.

Традыцыйнай сядзібай дабрачыннага канцэрту стала прэстыжная Каралеўская опэра, якая месьціцца на тэрыторыі палацава-паркавага ансамблю Каралеўскія Лазенькі. Дырэктар Каралеўскай опэры Анджэй Клімчак лічыць вельмі важным удзел Опэры ў дабрачыннай дзейнасьці.

Анджэй Клімчак: Канцэрт, які дапамагае людзям, надзвычай істотны для грамадзтва. Бо ён павінен падтрымаць людзей, якія пакутуюць ад прыродных катаклізмаў, ад гуманітарных катастрофаў. Сёньняшні канцэрт прысьвечаны жыхарам Вэнэсуэлы. Там патрэбнае ўсё, вэнэсуэльцы перажываюць сапраўдную гуманітарную катастрофу.

На дабрачынным канцэрце клясычнай музыкі прысутнічалі прадстаўнікі духавенства й вышэйшай дзяржаўнай улады. Урачыстасьць наведвалі старшыня Сэнату Польшчу Станіслаў Карчэўскі й міністар культуры й нацыянальнай спадчыны Пётр Гліньскі. Міністар Гліньскі заявіў, што патрэба дапамагаць глыбока закранёная ў сьвядомасьці кожнага чалавека.

Пётр Гліньскі: Кожны з нас абавязаны перад самім сабою дапамагчы бліжняму. На гэтым грунтуецца чалавечая радасьць, на ўнутранай патрэбе дапамагчы. Мы ствараем толькі адпаведную інфраструктуру, якая грунтуецца на прафэсіяналізьме. Дзякуючы таму, што мы супрацоўнічаем з арганізацыяй «Карытас Польшча», якая мае велізарны міжнародны досьвед, сабраныя грошы будуць выдаткаваныя як мага эфэктыўнае. Грошы трапяць менавіта туды, дзе для людзей яны сапраўды патрэбныя.

Адным з галоўных інфармацыйных партэраў акцыі «Польшча дапамагае» зьяўляецца Польскае радыё. Другі канал Польскага радыё й Польскае тэлебачаньня вялі прамую трансьляцыю канцэрта. Старшыня праўленьня Польскага радыё Анджэй Рагойскі падзякаваў усім тым, хто далучыўся да акцыі.

Анджэй Рагойскі: Перад усім, як старшыня Польскага радыё, хачу падзякаваць вам за тое, што вы так актыўна падтрымліваеце гэтую акцыю. Ваша дабрыня, ваша любоў, няхай і перададзеная ў матэрыяльнай форме, зьяўляецца адлюстраваньнем цеплыні нашых сэрцаў.

Канцэрт клясычнай музыкі выканалі салісты й калектыў Польскай каралеўскай опэры і таксама капэла «Regia Polona» пад кіраўніцтвам Кшыштафа Гарсткі. Праграма выступаў утрымлівала як традыцыйныя польскія песьні розных эпох, так і клясычныя творы сусьветнага мастацтва. Дабрачынная акцыя “Польшча дапамагае” працягнецца яшчэ некалькі дзён.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт