Logo Polskiego Radia
Print

С. Алексіевіч: Дзяды павінны сысьці

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.05.2019 15:26
Часопіс Polityka надрукаваў вялікае інтэрвію з нобэлеўская ляўрэаткай пра выбары ва Ўкраіне, пра сны Лукашэнкі і Пуціна ды пра мову.
Сьвятланы АлексіевічСьвятланы АлексіевічАляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

С. Алексіевіч: Дзяды павінны сысьці
Часопіс Polityka надрукаваў вялікае інтэрвію з нобэлеўская ляўрэаткай пра выбары ва Ўкраіне, пра сны Лукашэнкі і Пуціна ды пра мову.
Ці вынік выбараў ва Ўкраіне быў для Вас нечаканасьцю?
С. Алексіевіч: Я не хаваю, што з самага пачатку заўзела Зяленскаму, але баялася, што яму не ўдасца перамагчы. Хоць ён вельмі патрэбны Ўкраіне. Прыйшоў час маладых, яны павінны сьмелы ўвайсьці на палітычную сцэну. Гэта яны могуць мяняць сьвет да лепшага. Парашэнка, як і Лукашэнка, належыць да пакаленьня, якое павінна адыйсьці ў цень, бо яны цалкам ня сёньняшнія.
Але гэта комік, актор, гумарыст.
С. Алексіевіч: Па адукацыю ён юрыст, рос у прафэсарская сям’і. А якую адукацыю ў такім выпадку меў Лукашэнка, які ў прэзыдэнцкі палац трапіў наўпрост з калгасу? А Парашэнка? З таго, што я ведаю, ён заўсёды прысьвячаў больш часу сваёй фабрыцы цукерак, чым палітыцы.
Зяленскі не даваў ніякіх абяцаньняў.
С. Алексіевіч: Мы ведаем, чым такія абяцаньні заканчваюцца. Украіна зьяўляецца беднай краінай, але дэмакратычнай. Пуцін і Лукашэнка цяпер ня змогуць спаць спакойна. За імі стаіць цень Зяленскага. Маладому чалавеку ўдалося без высілку атрымаць тое, за што яны гадамі былі вымушаныя змагацца, выкарыстоўваючы палітыку страху, запіхваючы людзей у турмы, высылаючы ў калёніі.
Беларусь – гэта малая краіна, тут мала месца на бунт. Расея з увагі на вялікую тэрыторыю дае людзям больш свабоды. Цяжка мець пад поўным кантролем такую вялікую тэрыторыю. У Расеі можа здарыцца ўсё.
Я ні воднага разу ў Менску ня чула беларускай мовы.
С. Алексіевіч: Няшмат людзей гаворыць па-беларуску. Частка беларускай інтэлігенцыі таксама яе ня ведае. Яшчэ да таго, калі да ўлады прыйшоў Лукашэнка, сюды прыехаў Джордж Сорас. Я сустрэлася з ім, мы размаўлялі пра праграму для школ і садкоў, пра падручнікі, напісаныя на беларускай мове. Павінна было быць як ва Ўкраіне. Украінцы таксама на пачатку лепш ведалі расейскую мову, але вывучылі, прыгадалі сваю ўласную мову. Але да ўлады прыйшоў Лукашэнка і ўсё зьнішчыў.
На колькі незалежнымі могуць быць дзяржава і народ, якія не выкарыстоўваюць уласнай мовы?
С. Алексіевіч: Беларуская ня зьнікла, напэўна перастала разьвівацца. Але людзі, гаворачы па-расейску, не разумеюць адзін аднога. Я калісьці сустрэла перад крамай некалькіх мужчын, якія нецярпліва чакалі адкрыцьця. Я загаварыла з імі, пачала нешта казаць пра свабоду, сытуацыю ў краіне, і ў адказ пачула: Свабода? Мы жа ж свабодныя! У краме ёсьць і гарбачоўка, і ельцынка, і нават сталічная! І некалькі гатункаў каўбасы. Тады я зразумела, што мы размаўляем на розных мовах. У часы СССР пісьменьнік ці журналіст быў у канфлікце толькі з уладай. Сёньня ён вымушаны змагацца ня толькі з уладай, але і з людзьмі, якія не разумеюць адзін аднога.
Апошнія шэсьць гадоў Вы працуеце над рэпартажам пра каханьне.
С. Алексіевіч: Я ўжо столькі пра яго пачула ад маіх герояў. Цікава, што мала хто пра яго гаворыць, як пра нешта шчасьлівае. Ніхто ня кажа пра шчасьце. Ніхто не ўмее. Культура патрыярхату зрабіла так, што многім каханьне асацыюецца з ахвярай, прычым часьцей за ўсё ахвяру павінна прынесьці жанчына, прысьвяціць сябе мужчыне. А я б хацела, каб людзі былі партнэрамі, ішлі па жыцьці разам, рука ў руку. Жанчыны заўсёды цікавейшыя, маюць глыбейшыя назіраньні. Яны больш задумваюцца над жыцьцём.
Ці Вам не здаецца, што калі б ва ўладзе было больш жанчын, то сьвет быў бы лепшым?
С. Алексіевіч: Без сумневаў. Як казаў Лукашэнка: «Трэба таксама выбраць некалькі жанчын для ўпрыгожаньня».

Прапануем Вашай увазе некаторыя вытрымкі інтэрвію.


Ці вынік выбараў ва Ўкраіне быў для Вас нечаканасьцю?

С. Алексіевіч: Я не хаваю, што з самага пачатку заўзела Зяленскаму, але баялася, што яму не ўдасца перамагчы. Хоць ён вельмі патрэбны Ўкраіне. Прыйшоў час маладых, яны павінны сьмелы ўвайсьці на палітычную сцэну. Гэта яны могуць мяняць сьвет да лепшага. Парашэнка, як і Лукашэнка, належыць да пакаленьня, якое павінна адыйсьці ў цень, бо яны цалкам ня сёньняшнія.

Але гэта комік, актор, гумарыст.
С. Алексіевіч: Па адукацыю ён юрыст, рос у прафэсарская сям’і. А якую адукацыю ў такім выпадку меў Лукашэнка, які ў прэзыдэнцкі палац трапіў наўпрост з калгасу? А Парашэнка? З таго, што я ведаю, ён заўсёды прысьвячаў больш часу сваёй фабрыцы цукерак, чым палітыцы.

Зяленскі не даваў ніякіх абяцаньняў.
С. Алексіевіч: Мы ведаем, чым такія абяцаньні заканчваюцца. Украіна зьяўляецца беднай краінай, але дэмакратычнай. Пуцін і Лукашэнка цяпер ня змогуць спаць спакойна. За імі стаіць цень Зяленскага. Маладому чалавеку ўдалося без высілку атрымаць тое, за што яны гадамі былі вымушаныя змагацца, выкарыстоўваючы палітыку страху, запіхваючы людзей у турмы, высылаючы ў калёніі.Беларусь – гэта малая краіна, тут мала месца на бунт. Расея з увагі на вялікую тэрыторыю дае людзям больш свабоды. Цяжка мець пад поўным кантролем такую вялікую тэрыторыю. У Расеі можа здарыцца ўсё.

Я ні воднага разу ў Менску ня чула беларускай мовы.
С. Алексіевіч: Няшмат людзей гаворыць па-беларуску. Частка беларускай інтэлігенцыі таксама яе ня ведае. Яшчэ да таго, калі да ўлады прыйшоў Лукашэнка, сюды прыехаў Джордж Сорас. Я сустрэлася з ім, мы размаўлялі пра праграму для школ і садкоў, пра падручнікі, напісаныя на беларускай мове. Павінна было быць як ва Ўкраіне. Украінцы таксама на пачатку лепш ведалі расейскую мову, але вывучылі, прыгадалі сваю ўласную мову. Але да ўлады прыйшоў Лукашэнка і ўсё зьнішчыў.

На колькі незалежнымі могуць быць дзяржава і народ, якія не выкарыстоўваюць уласнай мовы?
С. Алексіевіч: Беларуская ня зьнікла, напэўна перастала разьвівацца. Але людзі, гаворачы па-расейску, не разумеюць адзін аднога. Я калісьці сустрэла перад крамай некалькіх мужчын, якія нецярпліва чакалі адкрыцьця. Я загаварыла з імі, пачала нешта казаць пра свабоду, сытуацыю ў краіне, і ў адказ пачула: Свабода? Мы жа ж свабодныя! У краме ёсьць і гарбачоўка, і ельцынка, і нават сталічная! І некалькі гатункаў каўбасы. Тады я зразумела, што мы размаўляем на розных мовах. У часы СССР пісьменьнік ці журналіст быў у канфлікце толькі з уладай. Сёньня ён вымушаны змагацца ня толькі з уладай, але і з людзьмі, якія не разумеюць адзін аднога.

Апошнія шэсьць гадоў Вы працуеце над рэпартажам пра каханьне.
С. Алексіевіч: Я ўжо столькі пра яго пачула ад маіх герояў. Цікава, што мала хто пра яго гаворыць, як пра нешта шчасьлівае. Ніхто ня кажа пра шчасьце. Ніхто не ўмее. Культура патрыярхату зрабіла так, што многім каханьне асацыюецца з ахвярай, прычым часьцей за ўсё ахвяру павінна прынесьці жанчына, прысьвяціць сябе мужчыне. А я б хацела, каб людзі былі партнэрамі, ішлі па жыцьці разам, рука ў руку. Жанчыны заўсёды цікавейшыя, маюць глыбейшыя назіраньні. Яны больш задумваюцца над жыцьцём.

Ці Вам не здаецца, што калі б ва ўладзе было больш жанчын, то сьвет быў бы лепшым?
С. Алексіевіч: Без сумневаў. Як казаў Лукашэнка: «Трэба таксама выбраць некалькі жанчын для ўпрыгожаньня».

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт