Logo Polskiego Radia
Print

З-за вакансіі ў Пэнтагоне блякуецца пытаньне „Форт Трамп”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.05.2019 12:01
Безуладзьдзе ў Пэнтагоне фактычна блякуе магчымасьць вырашэньня пытаньня „Форт Трамп” у Польшчы.
Белы дом Белы дом Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

З-за вакансіі ў Пэнтагоне блякуецца пытаньне „Форт Трамп”
Безуладзьдзе ў Пэнтагоне фактычна блякуе магчымасьць вырашэньня пытаньня „Форт Трамп” у Польшчы.
Да заплянаванай на 12 чэрвеня сустрэчы прэзыдэнтаў Польшчы й ЗША хутчэй за ўсё ня будзе створаны даклад для амэрыканскага Кангрэсу на тэму магчымасьцяў стварэньня ў Польшчы базы амэрыканскіх войскаў, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.
Пры гэтым могуць зьявіцца канкрэтныя заявы аб больш цесным ваенным супрацоўніцтве, але без будаўніцтва казармаў для соцен амэрыканскіх жаўнераў. Польскі бок разьлічвае галоўным чынам на узмацненьнем штабу дывізііі ЗША ў Познані й павелічэньне колькасьці жаўнераў, якія дысьлякуюцца ў Польшчы паводле ратацыйнага прынцыпу.
Паводле выданьня, у асяродзьдзі польскіх уладаў бачнае раздражненьне, выкліканае адсутнасьцю рашэньня з боку Пэнтагона. У Міністэрстве абароны ЗША на працягу многіх месяцаў назіралася фактычнае міжцарства. Таксама не хапала волі дзеля павелічэньня ваеннай прысутнасьці ЗША ў Польшчы.
Толькі пасьля 130 дзён пасьля адстаўкі генэрала Джыма Матыса прэзыдэнт Дональд Трамп вырашыў прызначыць на пасаду міністра абароны Патрыка Шэнагена. На жаль, гэта таксама не азначае заканчэньня пэрыяду няўпэўненасьці. Цяпер кандыдатуру Шэнагена павінен зацьвердзіць Сэнат, а гэта таксама працяглая працэдура, нагадвае Dziennik Gazeta Prawna.
аз

Да заплянаванай на 12 чэрвеня сустрэчы прэзыдэнтаў Польшчы й ЗША хутчэй за ўсё ня будзе створаны даклад для амэрыканскага Кангрэсу на тэму магчымасьцяў стварэньня ў Польшчы базы амэрыканскіх войскаў, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

Пры гэтым могуць зьявіцца канкрэтныя заявы аб больш цесным ваенным супрацоўніцтве, але без будаўніцтва казармаў для соцен амэрыканскіх жаўнераў. Польскі бок разьлічвае галоўным чынам на узмацненьнем штабу дывізіі ЗША ў Познані й павелічэньне колькасьці жаўнераў, якія дысьлякуюцца ў Польшчы паводле ратацыйнага прынцыпу.

Паводле выданьня, у асяродзьдзі польскіх уладаў бачнае раздражненьне, выкліканае адсутнасьцю рашэньня з боку Пэнтагона. У Міністэрстве абароны ЗША на працягу многіх месяцаў назіралася фактычнае міжцарства. Таксама не хапала волі дзеля павелічэньня ваеннай прысутнасьці ЗША ў Польшчы.

Толькі пасьля 130 дзён пасьля адстаўкі генэрала Джыма Матыса прэзыдэнт Дональд Трамп вырашыў прызначыць на пасаду міністра абароны Патрыка Шэнагена. На жаль, гэта таксама не азначае заканчэньня пэрыяду няўпэўненасьці. Цяпер кандыдатуру Шэнагена павінен зацьвердзіць Сэнат, а гэта таксама працяглая працэдура, нагадвае Dziennik Gazeta Prawna.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт