Logo Polskiego Radia
Print

Польшча павінна захаваць высокія тэмпы разьвіцьця

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 28.05.2019 23:22
  • Польшча павінна.mp3
Перадвыбарчую павестку камэнтуе старшыня кіроўнай партыі "Прав й справядлівасьць" Яраслаў Качыньскі.
Foto: PAP/Jakub Kamiński

У гасьцях у Польскага радыё быў старшыня кіроўнай партыі Яраслаў Качыньскі. Размова ішла пра выбары ў Эўрапарлямэнт ды заплянаваныя выбары ў польскі Сэйм, якія адбудуцца восеньню.

Сёлета ў чацьверты раз палякі абіралі дэпутатаў Эўрапарлямэнта. Папярэднія выбарчыя кампаніі не выклікалі ў Польшчы вялікіх эмоцый. Выбарчая яўка была на ўзроўні 30-40%. Гэтым разам было інакш. На выбары пайшло 45% жыхароў краіны, за пасады эўрадэпутатаў змагаліся 866 чалавека, за кампаніяй сачылі мільёны палякаў. Што зьмяніла сёлета?

Яраслаў Качыньскі: Гэта вынікае з таго, што ёсьць шанец на ажыцьцяўленьне зьмен у Эўропе ды эўрапарлямэнце. Ідзецца пра тое, што на зьмену старому хаўрусу – так званых Хадэкаў і сацыялістаў, які доўга кіраваў гэтай установай і нікога не пускаў да ўлады, могуць прыйсьці іншыя асобы. Вядуцца размову пра іншую канфігурацыю ўлады ў Эўропе. Напрыклад з удзелам кансэрватараў, у тым ліку з намі.

Што гэта можа зьмяніць у Эўропе? Што гэта можа значыць для Польшчы?

Яраслаў Качыньскі: У першую чаргу, гэта можа паўплываць на іншае стаўленьне да Польшчы ў ЭЗ. Дагэтуль было альбо поўнае падпарадкаваньне, альбо санкцыі ды крытыка. Без вялікіх наступстваў для нас абышлося, але непрыемнае пачуцьцё засталося. Таксама гэта можа пачаць пазытыўныя зьмены ў ЭЗ, з вяртаньне да пачаткаў ды ідэалягічных крыніц эўрапейскай інтэграцыі. Гэта будзе цяжка, але трэба з нечага пачаць. Таму мы спадзяемся, што гэтыя выбары шмат зьменяць.

Выбары ў Эўрапарлямэнт пачынаюць унутры польскі выбарчы цыкл. Восеньню адбудуцца парлямэнцкія выбары, а вясной 2020-га года – прэзыдэнцкія. Якая стаўка гэты выбараў? За што ідзе змаганьне?

Яраслаў Качыньскі: За тое ці будзе працяг «палітыкі добрых зьменаў», ці ўсё вернецца да таго, што было раней. Папярэднікі маюць розныя карупцыйныя сувязі ды ня маюць адпаведных навыкаў. Каб весьці такую сацыяльную палітыку, скіраваную на людзей, як мы робім, трэба ўмець падтрымліваць фінансавую дысцыпліну, праводзіць эканамічную палітыку росту, як мы. Сёлета па тэмпах разьвіцьця эканомікі Польшча займае 3-4 месца ў сьвеце. Яны так ня могуць. Нават, калі па тактычных прычынах, яны пакінуць частку сацыяльных абавязацельстваў ураду, ня змогуць доўга такую палітыку праводзіць. У выніку польскія сем’і спазнаюць вельмі цяжкія страты. Калі дадаць яшчэ іх намер прыняць эўра, адно гэта моцна ўдарыць па польскай эканоміцы ды сем’ях. Гэта будзе ўваход у абшар застою. Эўразона азначае сёньня запаволеньне, затрыманьне працэсаў разьвіцьця.

Старшыня партыі «Права й справядлівасьць» Яраслаў Качыньскі перакананы, што папярэднія ўрады праводзілі антысацыяльную палітыку.

Яраслаў Качыньскі: Няма ніякіх сумневаў, што з 1990-га году з малымі перапынкамі праводзілася антысацыяльная палітыка. Яна прывяла да таго, што заробкі ў польскім ВУП складалі 33%. Гэта вельмі мала. Ёсьць краіны, дзе гэты паказьнік перавышаў 50%, а ў Паўднёвай Карэі было нават 66%. У польскіх умовах гэта азначала б, што людзі пачалі б зарабляць у два разы больш. Перамога нашых апанэнтаў азначае вяртаньне да старога стану рэчаў.

Чаму партыя «Права і справядлівасьць» выступае супраць прыняцьця эўра Польшчай цяпер? Іншыя палітыкі кажуць, што эўра – гэта рэцэпт на хуткае разьвіцьцё эканомікі ды ўзбагачэньне палякаў.

Яраслаў Качыньскі: Лічбы гавораць самі за сябе. Цяпер Польшча разьвіваецца з хуткасьцю 5%, а можа і пераступім гэты парог у год. Нямеччына мае тэмп росту ВУП 0,7% у год. Уся эўразона – 1,1%. Гэта абшар застою. Краіны эканамічна слабейшыя з поўдня Эўропы заплацілі жудасны кошт за уваход у эўразону. Эўразьвяз не адпавядае крытэрам, якія павінен выконваць абшар адзінай валюты. Прыклады Грэцыі, іншых краін поўдня, нават Францыі пацьвярджаюць слушнасьць нашага падыходу. Эўра – гэта палітычнае рашэньне, найбольш скарысталася зь яго Нямеччына, Галяндыя, Аўстрыя ды яшчэ адна-дзьве найбагацейшыя краіны ЭЗ. Усе астатнія страцілі на гэтым.

З такім настроем кіроўная партыя «Права й справядлівасьць» пачынае падрыхтоўку да парлямэнцкім выбараў у Польшчы. Перамога на выбарах у Эўрапарлямэнт прывяла да таго, што партыя разьлівае атрымаць восеньню большасьць месцаў у Сэйме.

Падрыхтаваў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт