Logo Polskiego Radia
Print

Лёс Заходніх Балкан вырашыцца ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 30.05.2019 15:17
  • Лёс Заходніх Балкан вырашыцца ў Польшчы
"Мы лічым, што Эўрапейскі Зьвяз павінен пашырыцца й шэсьць краінаў Заходніх Балкан адпавядаюць гэтай патрэбе".
Матэрыялы канфэрэнцыі «Заходнія Балканы: інфраструктура і энэргія зь пэрспэктывы геапалітыкі» Матэрыялы канфэрэнцыі «Заходнія Балканы: інфраструктура і энэргія зь пэрспэктывы геапалітыкі» https://warsawinstitute.org/pl/westernbalkanspl/

Лёс Заходніх Балканаў вырашыцца ў Польшчы
Эўрапейскі Зьвяз не павінен пакідаць палітычнага вакуўму ў рэгіёне Заходніх Балкан. Акурат Польшча зьяўляецца адданым адвакатам пашырэньня Эўрапейскага Зьвязу. Аб’яднаная Эўропа ня можа дазволіць сабе абыякавага стаўленьня да шасьці краінаў заходнебалканскага рэгіёну. Менавіта такую пазыцыю польскай дыпляматыі канстатаваў намесьніка міністра замежных спраў Польшчы Шымон Шынкоўскі вэль Сэнк падчас канфэрэнцыі ў Варшаўскім унівэрсытэце. Тэмай заняўся ЭЖ
Дыпляматычнае й навуковае асяродзьдзе Польшчы актыўна рыхтуецца да будучага саміту шасьці краінаў Заходніх Балканаў, які ў ліпеню пройдзе ў Познані. З мэтаю прысьпяшэньня эўраатлянтычнай інтэграцыі Альбаніі, Босьніі й Герцагавіны, Сэрбіі, Чарнагорыі, Паўночнай Македоніі й Косава быў распачаты Бэрлінскі працэс. Цяперака Бэрлінскі працэс узначальвае Польшча. Вось як намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Шымон Шынкоўскі вэль Сэнк патлумачыў польскую зацікаўленасьць у гэтым рэгіёнам Эўропы.
Шымон Шынкоўскі вэль Сэнск: Наша заангажаваньне ў рэгіёне Заходніх Балкан надзвычай істотнае. У першаю чаргу мы зацікаўленыя ў стабілізацыі памежнага рэгіёну ЭЗ. Заангажаваньне шасьці краінаў Заходніх Балканаў у эўрапейскую інтэграцыю важнае таксама і з пэрспэктывы бясьпекі супольнасьці. Інтэграцыя гэтай шасьцёркі паспрыяе росту польскай гаспадаркі. Зараз адзначаецца 15 гадавіна ўступленьня Польшчы ў Эўрапейскі Зьвяз. Цяпер выдатны момант, каб актывізаваць новыя інтэграцыйныя працэсы. Мы лічым, што Эўрапейскі Зьвяз павінен пашырыцца, і шэсьць краінаў Заходніх Балканаў адпавядаюць гэтай патрэбе. У рэгіёне скрыжоўваюцца інтарэсы многіх міжнародных гульцоў. Калі Эўрапейскі Зьвяз пакіне гэтую прастору туды зойдуць іншыя гульцы. Я маю на ўвазе такіх актыўных гульцоў як Кітай, Расея й Турцыя. Калі мы не зоймемся Балканамі, гэта выкарыстаюць іншыя актары, якія там прысутнічаюць вельмі актыўна. Эўрапейскі Зьвяз таксама мусіць дзейнічаць актыўна.
Менавіта пытаньні эўраатлянтычнай інтэграцыі краінаў Заходніх Балканаў былі асноўнымі на маштабнай навуковая канфэрэнцыя пад назвай «Заходнія Балканы: інфраструктура і энэргія зь пэрспэктывы геапалітыкі». У канфэрэнцыі, якая праходзіла ў Варшаўскім унівэрсытэце 29 траўня, удзельнічалі палітыкі, экспэрты з аналітычных цэнтраў ды прадстаўнікі няўрадавых арганізацый з усіх шасьці краінаў Заходніх Балкан, а таксама зь Эўрапейскага Зьвязу.
Апошнія лёсавызначальныя зьмены для рэгіёну Заходніх Балканаў назіраліся ў Македоніі. Была канчаткова вырашаная гістарычная спрэчка з Грэцыя аб назьве краіны, што адкрыла шлях ужо Паўночнай Македоніі ў Эўрапейскі Зьвяз ды НАТА.
На варшаўскай навуковай канфэрэнцыі прысутнічала дырэктар македонскай уплывовай няўрадавай арганізацыі «Цэнтар інтэрнэт разьвіцьця і добрага ўрадаваньня» Ліліяна Пецова-Іліеска.
Ліліяна Пецова-Іліеска: Я думаю, македонцы ясна дэкляруюць сваю прыхільнасьць эўрапейскай інтэграцыі. У адрозьненьне ад звычайных дэклярацыі, якія агучваліся некалькі гадоў таму, цяпер гэта палітыка грунтуецца на практыцы, на інтэнсіўнай працы ў гэтым кірунку. Такія зьмены адбыліся цягам апошніх некалькіх гадоў. Зьмена назвы краіны, а фактычна вырашэньне гэтага пытаньня й падпісаньня двух вельмі важных дамоўленасьцей з нашымі суседзямі, з Баўгарыяй і Грэцыяй яскрава дэманструе, што мы выбралі эўрапейскую будучыню. У Македоніі запушчаны працэс рэформаў, ён будзе праходзіць складана й рэзка. Аднак, мы аптымісты. Акурат зараз мы шукаем рэкамэндацыі для ажыцьцяўленьня эўрапейскай інтэграцыі.
Намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Шымон Шынкоўскі вэль Сэнк, падкрэсьліў што канкрэтныя рашэньні па пытаньню эўрапейскай інтэграцыі былых югаслаўскіх рэспублік будуць прынятыя на саміце Бэрлінскага працэсу ў Познані.
Бліжэй за ўсё да ўваходжаньня ў ЭЗ зараз знаходзяцца Сэрбія й Чарнагорыя. Паводле эўрапейскіх палітыкаў і экспэртаў гэта адбудзецца цягам бліжэйшых некалькіх гадоў. Статус кандыдата ў чальцы супольнасьці таксама ўжо маюць Альбанія й Паўночная Македонія. Патэнцыяльнымі кандыдатамі лічацца Босьнія і Герцагавіна й Косава.
Міжнародная канфэрэнцыя «Заходнія Балканы: інфраструктура і энэргія зь пэрспэктывы геапалітыкі» была арганізаваная МЗС Польшчы ды аналітычным асяродкам Warsaw Institute.
эж

Эўрапейскі Зьвяз не павінен пакідаць палітычнага вакуўму ў рэгіёне Заходніх Балкан. Акурат Польшча зьяўляецца адданым адвакатам пашырэньня Эўрапейскага Зьвязу. Аб’яднаная Эўропа ня можа дазволіць сабе абыякавага стаўленьня да шасьці краінаў заходнебалканскага рэгіёну. Менавіта такую пазыцыю польскай дыпляматыі канстатаваў намесьніка міністра замежных спраў Польшчы Шымон Шынкоўскі вэль Сэнк падчас канфэрэнцыі ў Варшаўскім унівэрсытэце.

Дыпляматычнае й навуковае асяродзьдзе Польшчы актыўна рыхтуецца да будучага саміту шасьці краінаў Заходніх Балканаў, які ў ліпеню пройдзе ў Познані. З мэтаю прысьпяшэньня эўраатлянтычнай інтэграцыі Альбаніі, Босьніі й Герцагавіны, Сэрбіі, Чарнагорыі, Паўночнай Македоніі й Косава быў распачаты Бэрлінскі працэс. Цяперака Бэрлінскі працэс узначальвае Польшча. Вось як намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Шымон Шынкоўскі вэль Сэнк патлумачыў польскую зацікаўленасьць у гэтым рэгіёнам Эўропы.

Шымон Шынкоўскі вэль Сэнк: Наша заангажаваньне ў рэгіёне Заходніх Балкан надзвычай істотнае. У першаю чаргу мы зацікаўленыя ў стабілізацыі памежнага рэгіёну ЭЗ. Заангажаваньне шасьці краінаў Заходніх Балканаў у эўрапейскую інтэграцыю важнае таксама і з пэрспэктывы бясьпекі супольнасьці. Інтэграцыя гэтай шасьцёркі паспрыяе росту польскай гаспадаркі. Зараз адзначаецца 15 гадавіна ўступленьня Польшчы ў Эўрапейскі Зьвяз. Цяпер выдатны момант, каб актывізаваць новыя інтэграцыйныя працэсы. Мы лічым, што Эўрапейскі Зьвяз павінен пашырыцца, і шэсьць краінаў Заходніх Балкан адпавядаюць гэтай патрэбе. У рэгіёне скрыжоўваюцца інтарэсы многіх міжнародных гульцоў. Калі Эўрапейскі Зьвяз пакіне гэтую прастору,туды зойдуць іншыя гульцы. Я маю на ўвазе такіх актыўных гульцоў як Кітай, Расея й Турцыя. Калі мы не зоймемся Балканамі, гэта выкарыстаюць іншыя актары, якія там прысутнічаюць вельмі актыўна. Эўрапейскі Зьвяз таксама мусіць дзейнічаць актыўна.

Менавіта пытаньні эўраатлянтычнай інтэграцыі краінаў Заходніх Балканаў былі асноўнымі на маштабнай навуковая канфэрэнцыя пад назвай «Заходнія Балканы: інфраструктура і энэргія зь пэрспэктывы геапалітыкі». У канфэрэнцыі, якая праходзіла ў Варшаўскім унівэрсытэце 29 траўня, удзельнічалі палітыкі, экспэрты з аналітычных цэнтраў ды прадстаўнікі няўрадавых арганізацый з усіх шасьці краінаў Заходніх Балкан, а таксама зь Эўрапейскага Зьвязу.

Апошнія лёсавызначальныя зьмены для рэгіёну Заходніх Балканаў назіраліся ў Македоніі. Была канчаткова вырашаная гістарычная спрэчка з Грэцыя аб назьве краіны, што адкрыла шлях ужо Паўночнай Македоніі ў Эўрапейскі Зьвяз ды НАТА.На варшаўскай навуковай канфэрэнцыі прысутнічала дырэктар македонскай уплывовай няўрадавай арганізацыі «Цэнтар інтэрнэт-разьвіцьця і добрага ўрадаваньня» Ліліяна Пецова-Іліеска.

Ліліяна Пецова-Іліеска: Я думаю, македонцы ясна дэкляруюць сваю прыхільнасьць эўрапейскай інтэграцыі. У адрозьненьне ад звычайных дэклярацыі, якія агучваліся некалькі гадоў таму, цяпер гэта палітыка грунтуецца на практыцы, на інтэнсіўнай працы ў гэтым кірунку. Такія зьмены адбыліся цягам апошніх некалькіх гадоў. Зьмена назвы краіны, а фактычна вырашэньне гэтага пытаньня й падпісаньня двух вельмі важных дамоўленасьцей з нашымі суседзямі, з Баўгарыяй і Грэцыяй яскрава дэманструе, што мы выбралі эўрапейскую будучыню. У Македоніі запушчаны працэс рэформаў, ён будзе праходзіць складана й рэзка. Аднак, мы аптымісты. Акурат зараз мы шукаем рэкамэндацыі для ажыцьцяўленьня эўрапейскай інтэграцыі.

Намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Шымон Шынкоўскі вэль Сэнк, падкрэсьліў што канкрэтныя рашэньні па пытаньню эўрапейскай інтэграцыі былых югаслаўскіх рэспублік будуць прынятыя на саміце Бэрлінскага працэсу ў Познані.

Бліжэй за ўсё да ўваходжаньня ў ЭЗ зараз знаходзяцца Сэрбія й Чарнагорыя. Паводле эўрапейскіх палітыкаў і экспэртаў гэта адбудзецца цягам бліжэйшых некалькіх гадоў. Статус кандыдата ў чальцы супольнасьці таксама ўжо маюць Альбанія й Паўночная Македонія. Патэнцыяльнымі кандыдатамі лічацца Босьнія й Герцагавіна й Косава.

Міжнародная канфэрэнцыя «Заходнія Балканы: інфраструктура і энэргія зь пэрспэктывы геапалітыкі» была арганізаваная МЗС Польшчы ды аналітычным асяродкам Warsaw Institute.

Слухайце далучаны зьверху гукавы файл

эж/Owczarek Michał/IAR

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт