Logo Polskiego Radia
Print

"Няхай сыдзе Твой Дух і адновіць аблічча гэтай зямлі"

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 02.06.2019 06:55
  • Першая пілігрымка ЯПІІ.mp3
Роўна 40 гадоў таму, 2 чэрвеня 1979 году, Папы рымскі Ян Павал ІІ распачаў сваю першую пілігрымку ў Айчыну.
Ян Павал ІІ падчас першай пілігрымкі ў Польшчу.Ян Павал ІІ падчас першай пілігрымкі ў Польшчу.Autor: Zielaskowski Lech; Zbiory NAC online

Роўна 40 гадоў таму, 2 чэрвеня 1979 году, Папы рымскі Ян Павал ІІ распачаў сваю першую пілігрымку ў Айчыну. Апостальскія падарожжы папы-паляка зьяўляюцца адной з найважнейшых рыс яго пантыфікату. У цэлай гісторыі Касьцёла не здараліся такія шматлікія пілігрымкі папы. Падчас сваіх падарожжаў Ян Павал ІІ наведаў 130 краін і каля 900 мясцовасьцяў.
Прыезд Яна Паўла ІІ у Айчыну быў для польскага народу надзвычай важным. Палякі перакананыя, што гэтая пілігрымка паклала пачатак краіны да свабоды. У той час Польская Народная Рэспубліка была ў ракух камуністычных уладаў.
Плянаваная папам-палякам пілігрымка ў Польшчу вельмі непакоіла камуністычныя ўлады. Былі боязі, што дзёрзкі біскуп Рыму абудзіць памкненьні палякаў да свабоды. Асабліва боязі павялічваў тэрмін візыту: 900-ая гадавіну пакутніцкай сьмерці сьвятога біскупа Станіслава, які загінуў за непаслухмянасьць савецкай уладзе. Больш за ўсё занепакоены быў Леанід Брэжнеў, які намякаў, каб ня даць дазволу на прыезд папы ў Польшчу. Сустрэўшыся з перакананьнем першага сакратара ЦК ПАРП Эдварда Герка ён папярэджваў: Рабіце, як лічыце, толькі каб пазьней вы і вашая партыя не пашкадавала.
Адразу пасьля прыбыцьця папы ў Польшчу Ян Павал ІІ нагадаў, што яго прыезд зьвязаны выключна з рэлігійнымі мэтамі.
Ян Павал ІІ: Мой прыезд выкліканы са сьцісла рэлігійнымі мэтамі. Адначасова, я вельмі хачу, каб гэтае падарожжа ў Польшчу магло служыць вялікай справе збліжэньня і супрацы паміж народамі. Каб яна служыла ўзаемнаму зразуменьню, прымірэньню і міру ў сучасным сьвеце. Я прагну, каб плёнам майго прыезду стала ўнутранае адзінства маіх суайчыньнікаў, а таксама далейшае пасьпяховае разьвіцьцё стасункаў паміж дзяржавай і Касьцёлам у маёй каханай Айчыне.
І ўсё ж, нягледзячы на тое, што Ян Павал ІІ казаў, што яго прыезд меў толькі рэлігійны характар, у той спэцыфічны час гэта не было магчымым. У Бэльвэдэры пасьля сустрэчы з першым сакратаром ЦК ПАРП Эдвардам Геркам пантыфік, між іншым, казаў:
Ян Павал: Едучы вуліцамі такой дарагой сэрцу кожнага паляка Варшавы, я ня мог не ўзрушыцца на думку пра доўгі, але і балючы гістарычны шлях, які гэты горад прайшоў разам з гісторыяй нашага народу. Асаблівыя пункты гэтага шляху складаюць Бэльвэдэрскі палац, але перш за ўсё Каралеўскі замак. Праз яго прамаўляюць стагодзьдзі гісторыі Айчыны, калі сталіцы была перанесеная з Кракава ў Варашву. Гэта сабліва складанае і адказнае стагодзьдзе. Я рады і хачу падзякаваць за тое, што замак, як і цэлая Варшава апынуўся пад развалінамі, хутка адбудоўваецца, як сымбаль дзяржаўнасьці і сувэрэннасьці Айчыны. Тое, што асноваю існаваньня дзяржавы зьяўляецца сувэрэнітэт грамадзтва, народу, Айчыны, мы, палякі, глыбока адчуваем. Гэтаму мы навучыліся на працягу нашай гісторыі, а асабліва ў выніку цяжкага досьведу апошніх стагодзьдзяў. Мы ніколі ня можам забыць той жахлівай лекцыі гісторыі, якой была страта незалежнасьці Польшчы. Гэты балючы, нэгатыўны досьвед стаў новай кузьней польскага патрыятызму.
Самымі запамінальнымі словамі Яна Паўла ІІ сталі словы, якія ён прамовіў на пляцы Перамогі (сёньня Пілсудзкага) у Варшаве. Да гэтага часу падчас аповеду пра пілігрымку Яна Паўла ІІ у Польшчу і агулам ролю пантыфіка ў зьвяржэньні камунізму ва Ўсходняй Эўропе .
Ян Павал ІІ: Я, сын польскай зямлі, а адначасова я, Ян Павал ІІ, Папа рымскі, заклікаю з цэлай глыбіні гэтага тысячагодзьдзя, заклікаў напярэдадні сьвята спасланьня Сьвятога Духа, заклікаю разам з усімі вамі, няхай сыдзе Твой Дух, няхай сыдзе Твой Дух і адновіць аблічча зямлі, гэтай зямлі. Амэн.
Гэтыя словы сталі адным з першым лейтматываў прафсаюзу “Салідарнасьць”, які ўзьнік праз год. Словы Яна Паўла ІІ мелі два сымбалічныя значэньні. Палітычнае – заклік да барацьбы за зьмену сыстэмы з таталітарнай да дэмакратычнай. Духоўнае – Папа рымскі заклікаў да навяртаньня.

Апостальскія падарожжы папы-паляка зьяўляюцца адной з найважнейшых рыс яго пантыфікату. У цэлай гісторыі Касьцёла не здараліся такія шматлікія пілігрымкі папы. Падчас сваіх падарожжаў Ян Павал ІІ наведаў 130 краін і каля 900 мясцовасьцяў.

Прыезд Яна Паўла ІІ у Айчыну быў для польскага народу надзвычай важным. Палякі перакананыя, што гэтая пілігрымка паклала пачатак дарогі да свабоды. У той час Польская Народная Рэспубліка была ў руках камуністычных уладаў.

Плянаваная папам-палякам пілігрымка ў Польшчу вельмі непакоіла камуністычныя ўлады. Былі боязі, што дзёрзкі біскуп Рыму абудзіць памкненьні палякаў да свабоды. Асабліва боязі павялічваў тэрмін візыту: 900-ая гадавіну пакутніцкай сьмерці сьвятога біскупа Станіслава, які загінуў за непаслухмянасьць савецкай уладзе. Больш за ўсё быў занепакоены Леанід Брэжнеў, які намякаў, каб не дазволіць папе прыехаць у Польшчу. Сустрэўшыся з перакананьнем першага сакратара ЦК ПАРП Эдварда Герка ён папярэджваў: "Рабіце, як лічыце, толькі каб пазьней вы і вашая партыя не пашкадавалі".

Адразу пасьля прыбыцьця папы ў Польшчу Ян Павал ІІ нагадаў, што яго прыезд зьвязаны выключна з рэлігійнымі мэтамі.

Ян Павал ІІ: Мой прыезд выкліканы сьцісла рэлігійнымі мэтамі. Адначасова, я вельмі хачу, каб гэтае падарожжа ў Польшчу магло служыць вялікай справе збліжэньня і супрацы паміж народамі. Каб яна служыла ўзаемнаму зразуменьню, прымірэньню і міру ў сучасным сьвеце. Я прагну, каб плёнам майго прыезду стала ўнутранае адзінства маіх суайчыньнікаў, а таксама далейшае пасьпяховае разьвіцьцё стасункаў паміж дзяржавай і Касьцёлам у маёй каханай Айчыне.

І ўсё ж, нягледзячы на тое, што Ян Павал ІІ казаў, што яго прыезд меў толькі рэлігійны характар, у той спэцыфічны час гэта не было магчымым. У Бэльвэдэры пасьля сустрэчы з першым сакратаром ЦК ПАРП Эдвардам Геркам пантыфік, між іншым, казаў:

Ян Павал: Едучы вуліцамі такой дарагой сэрцу кожнага паляка Варшавы, я ня мог не ўзрушыцца на думку пра доўгі, але і балючы гістарычны шлях, які гэты горад прайшоў разам з гісторыяй нашага народу. Асаблівыя пункты гэтага шляху складаюць Бэльвэдэрскі палац, але перш за ўсё Каралеўскі замак. Праз яго прамаўляюць стагодзьдзі гісторыі Айчыны, калі сталіцы была перанесеная з Кракава ў Варшаву. Гэта сабліва складанае і адказнае стагодзьдзе. Я рады і хачу падзякаваць за тое, што замак, які, як і цэлая Варшава, апынуўся пад развалінамі, хутка адбудоўваецца, як сымбаль дзяржаўнасьці і сувэрэннасьці Айчыны. Тое, што асноваю існаваньня дзяржавы зьяўляецца сувэрэнітэт грамадзтва, народу, Айчыны, мы, палякі, глыбока адчуваем. Гэтаму мы навучыліся на працягу нашай гісторыі, а асабліва ў выніку цяжкага досьведу апошніх стагодзьдзяў. Мы ніколі ня можам забыць той жахлівай лекцыі гісторыі, якой была страта незалежнасьці Польшчы. Гэты балючы, нэгатыўны досьвед стаў новай кузьней польскага патрыятызму.

Самымі запамінальнымі словамі Яна Паўла ІІ сталі словы, якія ён прамовіў на пляцы Перамогі (сёньня Пілсудзкага) у Варшаве. Да гэтага часу падчас аповеду пра пілігрымку Яна Паўла ІІ у Польшчу і агулам ролю пантыфіка ў зьвяржэньні камунізму ва Ўсходняй Эўропе.

Ян Павал ІІ: Я, сын польскай зямлі, а адначасова я, Ян Павал ІІ, Папа рымскі, заклікаю з цэлай глыбіні гэтага тысячагодзьдзя, заклікаю напярэдадні сьвята спасланьня Сьвятога Духа, заклікаю разам з усімі вамі, няхай сыдзе Твой Дух, няхай сыдзе Твой Дух і адновіць аблічча зямлі, гэтай зямлі. Амэн.

Гэтыя словы сталі адным з першым лейтматываў прафсаюзу “Салідарнасьць”, які ўзьнік праз год. Словы Яна Паўла ІІ мелі два сымбалічныя значэньні. Палітычнае – заклік да барацьбы за зьмену сыстэмы з таталітарнай да дэмакратычнай. Духоўнае – Папа рымскі заклікаў да навяртаньня.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт