Logo Polskiego Radia
Print

Эўракамісія патрабуе свабоднай канкурэнцыі пры замове друку дакумэнтаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 05.06.2019 13:31
У сваю чаргу польскія ўрадоўцы баяцца, што інфармацыя можа трапіць да замежнай выведкі.
ID-картка грамадзяніна Польшчы новага ўзору ID-картка грамадзяніна Польшчы новага ўзору фота: Міністэрства лічбавых тэхналёгій Польшчы

У ліпені ў Польшчы пачне дзейнічаць закон аб публічных дакумэнтах, у выніку якога вытворчасьцю блянкаў дакумэнтаў будзе займацца Польская друкарня каштоўных папер – нагадвае «Dziennik Gazeta Prawna». Гаворка ідзе між іншым пра пасьведчаньне асобы (унутраны польскі пашпарт – рэд.), правы кіроўцы і г.д. Паводле закону, ня трэба будзе ладзіць тэндэр на друк дакумэнтаў. Аднак гэта можа выклікаць пратэст Эўрапейскай камісіі, якая ўжо раней выступала супраць таго, што ў Польшчы друк дакумэнтаў адбываецца без правядзеньня тэндэраў. Яна ўзбудзіла працэс праверкі, ці Польшча не парушае законаў ЭЗ.

Да часу вырашэньня справы Міністэрства прадпрымальніцтва і тэхналёгіі не згаджаецца адмовіцца ад тэндэраў пры замовах друку дакумэнтаў. У сваю чаргу Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі перасьцерагае, што гэта зьяўляецца пагрозай для бясьпекі дзяржавы. На думку прадстаўнікоў міністэрства, фірмы з іншых краін могуць знаходзіцца пад уплывам замежнай разьведслужбы.

«Нельга дапусьціць, каб замежныя разьведкі атрымалі хаця б патэнцыйную магчымасьць доступу да ведаў пра ахоўныя элемэнты, якія выкарыстоўваюцца ў польскіх дакумэнтах, што ўяўляе сабою самы высокі ўзровень значэньня для бясьпекі дзяржавы», – напісана ў заяве ведамства. Тым ня менш, экспэрты лічаць, што Польшчы цяжка будзе пераканаць Эўрапейскую Камісію прызнаць ёй рацыю. Але яны мяркуюць, што ёсьць іншыя юрыдычныя магчымасьці, якія дазволяць дзяржаве захаваць манаполію на друк дакумэнтаў.

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт