Logo Polskiego Radia
Print

П. Усаў: Лукашэнка разглядае два варыянты зьмены ўлады падчас рэфэрэндуму

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.06.2019 15:06
  • Лукашэнка разглядае два варыянты зьмены ўлады.mp3
На сёньняшні дзень разглядацца два сцэнары: азэрбайджанскі і казахскі.
Павал УсаўПавал УсаўФота: Aliaksandr Papko/radyjo.net

Аляксандар Лукашэнка ня столькі вяртаецца да пытаньня рэфэрэндуму ў справе зьменаў у Канстытуцыі, колькі ставіць у гэтым пытаньні кропку – рэфэрэндум будзе. Які варыянт разглядае Лукашэнка?
П. Усаў: Улічваючы той факт, што падчас саміту Эканамічнага эўразійскага саюзу Лукашэнка расхвальваў зьмену Канстытуцыі ў Казахстане і палітычны трук Назарбаева, то такі варыянт можа быць прыменены і ў Беларусі. На сёньняшні дзень разглядацца два сцэнары: азэрбайджанскі і казахскі. Першы сцэнар – гэта перадача ўлады ад бацькі да сына. Другі варыянт – нібыта сыход з пасады і ўвядзеньне пасады супер-прэзыдэнта, першага прэзыдэнта нацыі, прэзыдэнта народу – як у назарбаеўскім сцэнары. Адначасова пры ўладзе будзе знаходзіцца цень прэзыдэнта. Гэта можа быць альбо яго сын, альбо нейкі слабы чыноўнік. Фактам застаецца тое, што зьмены ў Канстытуцыі будуць адбывацца так, каб Лукашэнка мог як мага даўжэй захаваць сваю ўладу, і яго паўнамоцтвы маглі б быць пашыраныя. Гаворка пра павелічэньне тэрміну з пяці да сямі год, як гэта было зроблена ў Азэрбайджане. Ну і безумоўна зьмены ў Канстытуцыі будуць адбывацца пасьля выбараў у парлямэнт.

У далучаным гукавым файле поўны камэнтар П. Усава.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт