Logo Polskiego Radia
Print

«Веру, што вы мяне чуеце»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.06.2019 07:19
  • Веру, што вы мяне чуеце (2).mp3
Польскае радыё выдала альбом, прысьвечаны 40-й гадавіне першай пілігрымкі Яна Паўла ІІ у Польшчу.
Foto: MRPK/mk

Польскае радыё выдала альбом «Веру, што вы мяне пачуеце», прысьвечаны 40-й гадавіне першай пілігрымкі Яна Паўла ІІ у Польшчу. Другой нагодай было 30-годзьдзе рэдакцыі каталіцкіх праграм Польскага радыё. У рэлігійнай перадачы пра новы альбом мы паразмаўляем з ксяндзом Анджэем Маеўскім, кіраўнік рэдакцыі каталіцкіх праграмаў у Польскім радыё.
У альбом увайшлі два дыскі. Тытул альбому «Веру, што вы мяне чуеце!» зьвязаны з парафразам слоў Папы рымскага, якія прагучалі на Гнезьненьскай гары падчас урачыстасьці Спасланьня Сьвятога Духа. Падчас сваёй першай пілігрымкі Ян Павал ІІ спадзяваўся, што яго словы на польскай зямлі пры дапамозе СМІ пачуюць палякі ва ўсім сьвеце, што ў тагачаснай палітычнай сытуацыі не было такім відавочным.
Лейтматывам першага дыску «Алфавіт навучаньня Яна Паўла» можна акрэсьліць словамі: «Незалежнасьць духа і Айчыны». Другі дыск «На шляху беспрэцэдэнтнай пілігрымкі» зьяўляецца гукавым запісам справаздачы з першай пілігрымкі папы ў Польшчу, дзе пад увагу ўзяты палітычны кантэкст.
«Мы хацелі нагадаць гістарычную падзею, якой была першая пілігрымка Яна Паўла другога ў Польшчу», – кажа ксёндз Маеўскі.
А. Маеўскі: Але мы хацелі нагадаць пра яе крыху па-іншаму. Расказаць пра палітычны кантэкст, у якім адбывалася пілігрымка ў 1979 годзе. Гэта цалкам іншая Польшчы, яшчэ ПНР. У архіве Польскага радыё мы знайшлі вельмі шмат запісаў, якія нагадваюць пра тыя часы. Такім чынам дыск расказвае пра першую пілігрымку, як рэпартаж, але ў больш шырокім палітычным кантэксьце тых часоў. Мы сягаем нават да 1966 году, калі ў Польшчы адзначалі тысячагодзьдзе хрышчэньня Польшчы. Тады Ўладзіслаў Гамулка казаў, што няма згоды на прыезд папы ў Польшчу. Мінулі гады і папа ў Польшчу прыяжджае. І аказваецца, што гэта папа-паляк. Мы стараліся крыху расказаць пра тыя часы і пра сумневы, перад якімі апынуліся два бакі.
Другі дыск – гэты выбраныя фрагмэнты прамоваў Яна Паўла ІІ. Гэта фрагмэнты па 3 хвіліны з усіх яго пілігрымак у Польшчу. Ксёндз Анджэй Маеўскі кажа, што яны стварылі «алфавіт Яна Паўла ІІ».
А. Маеўскі: У першую чаргу мы стараліся паказаць у папскіх пілігрымках моманты, якія былі прызабытыя. Таксама мы хацелі трапіць да нашых малодшых слухачоў. Таму гэтыя два дыскі маюць форму вельмі кароткіх фрагмэнтаў, іх каля 20. Можна штодзённа паслухаць 1-2 фрагмэнты і мець агульны вобраз пілігрымкі без неабходнасьці слухаць усе словы Яна Паўла ІІ.
Першая пілігрымка Яна Паўла ІІ шмат зьмяніла ў палітычнай і грамадзкай сытуацыі ў Польшчы, але зьмяніла таксама шмат у СМІ. Пачалі паяўляцца каталіцкія праграмы, трансьляцыя Імшаў вярнулася на хвалі Польскага радыё два гады пасьля пілігрымкі – у 1981 годзе.
А. Маеўскі: І тут зноўку трэба вярнуцца некалькі дзясяткаў гадоў назад. Калі нараджалася Польскае радыё былі рэлігійныя перадачы, трансьляцыя сьвятой Імшы. І так было да першых пасьляваенных гадоў. Канчаткова яны зьніклі з эфіру Польскага радыё ў 1949 годзе. У 1981 годзе вярнулася толькі сьвятая Імша. Потым трэба было пачакаць чарговыя восем гадоў, каб у 1989 годзе паявілася каталіцкая рэдакцыя.
Яна існуе да гэтага часу і ў тыдзень трансьлюе прыкладна 10 гадзін перадач. Рэдакцыя таксама актыўна далучаецца да ўсіх рэлігійных падзей, якія адбываюцца ў Польшчы, і пра іх інфармуе.

Польскае радыё выдала альбом «Веру, што вы мяне чуеце», прысьвечаны 40-й гадавіне першай пілігрымкі Яна Паўла ІІ у Польшчу. Другой нагодай было 30-годзьдзе рэдакцыі каталіцкіх праграм Польскага радыё. У рэлігійнай перадачы пра новы альбом мы паразмаўляем з ксяндзом Анджэем Маеўскім, кіраўнік рэдакцыі каталіцкіх праграмаў у Польскім радыё.

У альбом увайшлі два дыскі. Тытул альбому «Веру, што вы мяне чуеце!» зьвязаны з парафразам слоў Папы рымскага, якія прагучалі на Гнезьненьскай гары падчас урачыстасьці Спасланьня Сьвятога Духа. Падчас сваёй першай пілігрымкі Ян Павал ІІ спадзяваўся, што яго словы на польскай зямлі пры дапамозе СМІ пачуюць палякі ва ўсім сьвеце, што ў тагачаснай палітычнай сытуацыі не было такім відавочным.

Лейтматывам першага дыску «Алфавіт навучаньня Яна Паўла» можна акрэсьліць словамі: «Незалежнасьць духа і Айчыны». Другі дыск «На шляху беспрэцэдэнтнай пілігрымкі» зьяўляецца гукавым запісам справаздачы з першай пілігрымкі папы ў Польшчу, дзе пад увагу ўзяты палітычны кантэкст.

«Мы хацелі нагадаць гістарычную падзею, якой была першая пілігрымка Яна Паўла другога ў Польшчу», – кажа ксёндз Маеўскі.

А. Маеўскі: Але мы хацелі нагадаць пра яе крыху па-іншаму. Расказаць пра палітычны кантэкст, у якім адбывалася пілігрымка ў 1979 годзе. Гэта цалкам іншая Польшчы, яшчэ ПНР. У архіве Польскага радыё мы знайшлі вельмі шмат запісаў, якія нагадваюць пра тыя часы. Такім чынам дыск расказвае пра першую пілігрымку, як рэпартаж, але ў больш шырокім палітычным кантэксьце тых часоў. Мы сягаем нават да 1966 году, калі ў Польшчы адзначалі тысячагодзьдзе хрышчэньня Польшчы. Тады Ўладзіслаў Гамулка казаў, што няма згоды на прыезд папы ў Польшчу. Мінулі гады і папа ў Польшчу прыяжджае. І аказваецца, што гэта папа-паляк. Мы стараліся крыху расказаць пра тыя часы і пра сумневы, перад якімі апынуліся два бакі.

Другі дыск – гэты выбраныя фрагмэнты прамоваў Яна Паўла ІІ. Гэта фрагмэнты па 3 хвіліны з усіх яго пілігрымак у Польшчу. Ксёндз Анджэй Маеўскі кажа, што яны стварылі «алфавіт Яна Паўла ІІ».

А. Маеўскі: У першую чаргу мы стараліся паказаць у папскіх пілігрымках моманты, якія былі прызабытыя. Таксама мы хацелі трапіць да нашых малодшых слухачоў. Таму гэтыя два дыскі маюць форму вельмі кароткіх фрагмэнтаў, іх каля 20. Можна штодзённа паслухаць 1-2 фрагмэнты і мець агульны вобраз пілігрымкі без неабходнасьці слухаць усе словы Яна Паўла ІІ.

Першая пілігрымка Яна Паўла ІІ шмат зьмяніла ў палітычнай і грамадзкай сытуацыі ў Польшчы, але зьмяніла таксама шмат у СМІ. Пачалі паяўляцца каталіцкія праграмы, трансьляцыя Імшаў вярнулася на хвалі Польскага радыё два гады пасьля пілігрымкі – у 1981 годзе.

А. Маеўскі: І тут зноўку трэба вярнуцца некалькі дзясяткаў гадоў назад. Калі нараджалася Польскае радыё былі рэлігійныя перадачы, трансьляцыя сьвятой Імшы. І так было да першых пасьляваенных гадоў. Канчаткова яны зьніклі з эфіру Польскага радыё ў 1949 годзе. У 1981 годзе вярнулася толькі сьвятая Імша. Потым трэба было пачакаць чарговыя восем гадоў, каб у 1989 годзе паявілася каталіцкая рэдакцыя.

Яна існуе да гэтага часу і ў тыдзень трансьлюе прыкладна 10 гадзін перадач. Рэдакцыя таксама актыўна далучаецца да ўсіх рэлігійных падзей, якія адбываюцца ў Польшчы, і пра іх інфармуе.
ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт