Logo Polskiego Radia
Print

Малдаўскі гамбіт: прарасейскія сілы атрымалі стратэгічную перавагу

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 17.06.2019 17:53
  • Малдаўскі гамбіт: прарасейскія сілы атрымалі стратэгічную перавагу
«Зараз прарасейскаму прэзыдэнту з парлямэнцкай большасьцю нічога не перашкаджае адхіліць Маю Санду ад пасады прэм'ера і цалкам разьвярнуць геапалітычны вэктар Малдовы».
Прэм'ер Малдовы Мая Санду Прэм'ер Малдовы Мая Санду PAP/EPA/DUMITRU DORU

Малдаўскі гамбіт: прарасейскія сілы атрымалі стратэгічную перавагу
Жыхары Малдовы, амаль у роўных прапорцыях падтрымліваюць тры розныя геапалітычныя вэктары: узьяднаньне з Румыніяй, эўраатлянтычную інтэграцыі, ці выступаюць за збліжэньне з Расеяй. Надзвычай падзеленае грамадзтва Малдовы зараз перажывае бадай што самы моцны палітычны крызіс за апошнія 10 гадоў.
З пачатку чэрвеня ў Малдове дзейнічала адразу два ўрады. Адзін узначальваў Павал Філіп, а другі Мая Санду. Абодва не прызнавалі адзін аднаго і заклікалі дзяржаўных службоўцаў і войска не выконваць загады сваіх палітычных канкурэнтаў. Палітычны крызіс у Малдове працягваўся тры месяцы, у яго прычынах і наступствах паспрабаваў разабрацца наш пастаянны палітычны аглядальнік Павал Усаў. У прыватнасьці палітоляг перакананы, што бесьпярэчную выгаду ад такога становішча ў Малдове атрымае Расея, а менавіта прарасейскія сілы на чале з прэзыдэнтам краіны Ігарам Дадонам.
Павал Усаў: Нягледзячы на ўсе заганныя аспэкты алігархічнага кіраваньня Малдовай спадаром Плахатнюком, менавіта яго дзейнасьць і ўплыў на малдаўскія органы дзяржаўнай улады стваралі абмежаваньні для парлямэнцкай большасьці, у постаці прарасейскія сацыялістаў на чале з прэзыдэнтам Ігарам Дадонам. Да нядаўніх падзей, парлямэнт, канстытуцыйны суд, сілавыя структуры дзейнічалі пад уплывам Плахатнюка. Аднак на мінулым тыдні такая раўнавага ўлады была зьнішчаная. Цяперака Ігар Дадон атрымаў карт-блянш. Нягледзячы на тое, што прэм'ерам стала прагрэсіўная, праэўрапейская Мая Санду, парлямэнцкая большасьць застаецца за Дадонам. Зараз прарасейскаму прэзыдэнту з парлямэнцкай большасьцю нічога не перашкаджае адхіліць Маю Санду ад пасады прэмʼера і цалкам разьвярнуць геапалітычны вэктар Малдовы з Захаду на Ўсход.
Поўны выпуск перадачы «На руінах імпэрыі» слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле
эж

Жыхары Малдовы, амаль у роўных прапорцыях падтрымліваюць тры розныя геапалітычныя вэктары: узьяднаньне з Румыніяй, эўраатлянтычную інтэграцыі, ці выступаюць за збліжэньне з Расеяй. Надзвычай падзеленае грамадзтва Малдовы зараз перажывае бадай што самы моцны палітычны крызіс за апошнія 10 гадоў.

З пачатку чэрвеня ў Малдове дзейнічала адразу два ўрады. Адзін узначальваў Павал Філіп, а другі Мая Санду. Абодва не прызнавалі адзін аднаго і заклікалі дзяржаўных службоўцаў і войска не выконваць загады сваіх палітычных канкурэнтаў.

Палітычны крызіс у Малдове працягваўся тры месяцы, у яго прычынах і наступствах паспрабаваў разабрацца наш пастаянны палітычны аглядальнік Павал Усаў. У прыватнасьці палітоляг перакананы, што бесьпярэчную выгаду ад такога становішча ў Малдове атрымае Расея, а менавіта прарасейскія сілы на чале з прэзыдэнтам краіны Ігарам Дадонам.

Павал Усаў: Нягледзячы на ўсе заганныя аспэкты алігархічнага кіраваньня Малдовай спадаром Плахатнюком, менавіта яго дзейнасьць і ўплыў на малдаўскія органы дзяржаўнай улады стваралі абмежаваньні для парлямэнцкай большасьці, у постаці прарасейскія сацыялістаў на чале з прэзыдэнтам Ігарам Дадонам. Да нядаўніх падзей парлямэнт, канстытуцыйны суд, сілавыя структуры дзейнічалі пад уплывам Плахатнюка. Аднак на мінулым тыдні такая раўнавага ўлады была зьнішчаная. Цяперака Ігар Дадон атрымаў карт-блянш. Нягледзячы на тое, што прэм'ерам стала прагрэсіўная, праэўрапейская Мая Санду, парлямэнцкая большасьць застаецца за Дадонам. Зараз прарасейскаму прэзыдэнту з парлямэнцкай большасьцю нічога не перашкаджае адхіліць Маю Санду ад пасады прэмʼера і цалкам разьвярнуць геапалітычны вэктар Малдовы з Захаду на Ўсход.

Поўны выпуск перадачы «На руінах імпэрыі» слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт