Logo Polskiego Radia
Print

Польшча занадта павольна змагаецца са смогам

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 19.06.2019 16:07
Польскі ўрад павінен актывізаваць дзеяньні па барацьбе з забруджаным паветрам.
The southern city of Kraków and a nearby powerplant. The southern city of Kraków and a nearby powerplant. Photo: Jar.ciurus/Wikimedia Commons (CC BY-SA 3.0 pl)

Інакш Эўрапейская камісія можа скараціць фінансаваньнем на рэалізацыю дадзенай праграмы, піша штодзёнка «Gazeta Wyborcza».

Эўракамісія накіравала ліст у Варшаву ў міністэрства навакольнага асяродзьдзя Польшчы. Брусэль даў Варшаве час да канца чэрвеня на прыняцьце рашэньня ў справе ўмоваў рэалізацыі праграмы «Чыстае паветра», што прапануе ЭЗ, піша выданьне.

Ідзецца пра прапанаваныя Эўракамісіяй зьмены, каб сродкі ў рамках праграмы разьмяркоўваліся пра банкі ды мясцовыя ўлады, а ня толькі праз урад. У адваротным выпадку Эўракамісія пагражае скараціць фінансаваньне праграмы з фондаў ЭЗ. Гэта ад 6 да 8 мільярдаў эўра на барацьбу са смогам, зазначае выданьне.

Прапановы Эўракамісіі зьвязаныя з запаволеньнем пры рэалізацыі праграмы, дзе разьмеркаваньнем сродкаў займаецца дзяржаў Фонд аховы навакольнага асяродзьдзя. Менавіта гэтая структура праз свае рэгіянальныя аддзяленьне прымае на разгляд заявы грамадзян на мадэрнізацыю ацяпляльных катлоў (замест старых вугальных на сучасныя газавыя) ды ацяпленьні дамоў. У выніку за апошнія 10 месяцаў фонд падпісаў толькі 13,5 тысяч дамоваў ва ўсёй краіне.

У Брусэлі перакананыя, што для пасьпяховай рэалізацыі праграмы трэба падпісваць 400 тысяч дамоваў з жыхарамі ў год. Брусэль лічыць, што слабы вынік рэалізацыі праграмы зьвязаны з адсутнасьцю адпаведнага каардынатара дзеяньняў з польскага боку, піша польская штодзёнка.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт