Logo Polskiego Radia
Print

ЗША высылаюць войскі на Блізкі Ўсход

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 19.06.2019 14:12
Пэнтагон паведаміў, што адправіў у рэгіён тысячу новых жаўнераў.
Photo: pixabay.com/CC0

ЗША ўмацоўвае свой вайсковы кантынгент у раёне Пэрсыдзкай затокі. Тэмы асьвятляе штодзёнка «Rzeczpospolita».

Сваё рашэньне амэрыканцы назвалі рэакцыяй на нядаўнія бомбавыя атакі на нафтавыя танкеры ў Армускім праліве. Гэта важная транспартная артэрыя, праз якую праходзіць 40% сусьветнага транспарту нафты. ЗША абвінавачваюць Іран у арганізацыі нядаўніх нападаў. У доказ, амэрыканскі бок паказаў здымкі іранскіх вайскоўцаў, якія здымалі бомбу з танкера, якая не выбухнула.

Іран заявіў у адказ, што не пачне вайны з іншым народам, але гатовы ўзнавіць вытворчасьць узбагачанага ўрану. Урад у Тэгеране заявіў, што чакае да 7 ліпеня. Калі да гэтага часу ня будуць адмененыя заходнія санкцыі на іранскую нафту, улады краіны ўзновяць рэалізацыю сваёй атамнай праграмы. Іран пачне працэс узбагачэньня ўрану, што дазволіць гэтай краіне стварыць атамную бомбу.

Выданьне зазначае, што ўлады Ірану ня маюць вялікага выбару. У зьвязку з санкцыямі эканоміка краіны ў крызісе. ВУП скараціўся сёлета на 6%. У краіны няма сродкаў на пакупку лекаў ды тавараў першай неабходнасьці. Зь іншага боку, народ Іран кансалідуецца вакол уладаў у барацьбе з вонкавым ворагам – ЗША.

ЗША заявілі, што яны не саступяць іранскаму ядзернаму шантажу.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт