Logo Polskiego Radia
Print

Маёмасьць найбагацейшага паляка ацэньваецца ў 3 млрд даляраў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 20.06.2019 14:21
Тыднёвік WPROST апублікаваў сьпіс найбагацейшых палякаў.
photo: pixabay.com/CC0

На першым месцы рэйтынгу апынуўся Міхал Салавоў (Sołowow), маёмасьць якога ацэньваецца ў 12 мільярдаў 100 мільёнаў злотых (то бок больш за 3 мільярды даляраў). Найвялікшым актывам магната зьяўляецца хімічная кампанія Synthos. Гэта найбуйнейшы ў Эўропе вытворца рэчыва, якое выкарыстоўваецца для тэрмаізаляцыі будынкаў. Канцэрн вырабляе таксама складнікі фарбы, харчовых дабавак, ці сродкаў абароны расьлін. Synthos Салавова зьяўляецца таксама трэцім у сьвеце вытворцам штучнага каўчуку для аўтамабільных шын. Акрамя гэтага, пад кантролем Салавова знаходзіцца буйны польскі вытворца падлогі «Barlinek», сетка крамаў з дыванамі «Komfort» і канцэрн па вытворчасьці кафлі і сантэхнікі «Cersanit».

Акрамя гэтага, кампаніі Салавова ўжо ўклалі мільёны ў прадпрыемствы, якія займаюцца новымі тэхналёгіямі ў галіне мэдыцыны, біятэхналёгіі й хіміі.

Найбагацейшы паляк дзейнічае таксама ў больш лёгкіх сэктарах, як рэстараны – у яго сетка рыбных бараў North Fish ці сетка John Burh з гамбургерамі. Мае таксама некалькі дзясяткаў крамаў HOMLA з таварамі для аздабленьня інтэр’ераў, таксама прадпрымальнік кантралюе падобную сетку Podnet ў Румыніі.

Імпэрыя паляка Міхала Салавова гарантуе яму месца сярод найбагацейшых людзей сьвету, у гэтым рэйтынгу ён знаходзіцца дзесьці паміж Дональдам Трампам і прэм’ер-міністрам Чэхіі Андрэем Бабішам.

яс

tags: бізнэс
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт