Logo Polskiego Radia
Print

Найвялікшыя памылкі чалавецтва

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 21.06.2019 14:40
Томас Філіпс піша кніжку «Людзі. Кароткі аповед аб тым, як мы нашкодзілі ўсім».
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Газэта «Rzeczpospolita» запісала інтэрвію з Томам Філіпсам (Тom Philips) аўтарам кніжкі пад назвай «Людзі. Кароткі аповед аб тым, як мы нашкодзілі ўсім». Пісьменьнік найвялікшай памылкай лічыць першую думку ажыцьцяўляць падарожжы ў найбольш адлеглыя куткі сьвету, яшчэ перад тым, як людзі зразумелі працэс распаўсюду мікробаў. Такім чынам чалавецтва прычынілася да страшэнных страт, разносячы інфэкцыйныя захворваньні па ўсім сьвеце без выключэньня. Таксама кліматычныя зьмяненьні клімату – гэта непаваротная трагедыя, да якой мы прычыніліся, - лічыць Філіпс .

Адзін з фрагмэнтаў кніжкі «Людзі. Кароткі аповед аб тым, як мы нашкодзілі ўсім» датычыць таго, як паліўныя канцэрны вырашылі дабаўляць сьвінец у бэнзін. Усе мы ведаем аб шкоднасьці гэтага хімічнага элемэнту. Ведаем, што ён прычыняецца да рознага віду захворваньняў, у тым ліку сьмяротных. «Я ня ведаў, што раней дасьледчыкі і нафтавыя канцэрны таксама гэта ведалі, мелі мноства доказаў і ўсьведамлялі, што яны робяць вялікую памылку. Нягледзячы на гэта, усе маўчалі, бо стаўкай былі вялізарныя грошы».

Том Філіпс знайшоў гэтую інфармацыю, рыхтуючыся да напісаньня кніжкі «Людзі. Кароткі аповед аб тым, як мы нашкодзілі ўсім».

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт