Logo Polskiego Radia
Print

Хіба Туска не цікавяць пасады ў Польшчы?

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 24.06.2019 12:04
Пра адмову ад вяртаньня ў польскі палітыкум, можа сьведчыць няўдалая «разьведка боем», якую Туск ажыцьцявіў падчас свайго травеньскага турнэ па Польшчы.
Дональд ТускДональд Тускmat.prasowe Polskie radio

Хіба Туска не цікавяць пасады ў Польшчы – задаюцца пытаннем на інтэрнэт-партале niezalezna.pl.
Да нядаўняга часу лічылася, што былы прэм’ер Польшчы Дональд Туск, які 30 лістапада перастане быць кіраўніком Еўрапейскага савету, будзе працягваць палітычную кар’еру Польшчу. У прэсе разглядалася магчымасць таго, што пасля вяртання Дональд Туск імаверна прыме ўдзел у будучых выбарах прэзідэнта Польшчы. Аднак, зара ў нямецкім друке ўсё часьцей з'яўляюцца галасы аб тым, што маўляў «Туск чакае міжнародных прапановаў».
Пра адмову ад вяртання ў польскі палітыкум сведчаць не вельмі ўдалая «разведка боем», якую Туск ажыццявіў падчас свайго травеньскага турнэ па Польшчы. Таксама падчас адзначэння на пачатку чэрвеня 30-ай гадавіны першых альтэрнатыўных выбараў Туск правёў надзвычай актыўную PR кампанію. Аднак, а ні травеньскія, а ні чэрвеньскія захады былога прэм’ера ня мелі выразнага рэха на польскай палітычнай сцэне.
Дагэтуль застаецца адкрытым пытанне: на якую прапанову ад міжнародных структураў чакае адзін з самых вядомых польскіх палітыкаў апошняга дзесяцігоддзя Дональд Туск? Нядаўна сам герой ужо запярэчыў таму, што будзе імкнуцца заняць пасаду старшыні Еўрапейскай Камісіі. Таксама не варта разглядаць магчымасці заняцця ім якой-небудзь істотнай пасады ў структурах Еўрапейскага Звязу. Пра будучы палітычны лёс Дональда Туска пісаў польскі інтэрнэт-партал niezalezna.pl.

Такім пытаньнем задаюцца на інтэрнэт-партале niezalezna.pl. Да нядаўняга часу лічылася, што былы прэм’ер Польшчы Дональд Туск, які 30 лістапада перастане быць кіраўніком Эўрапейскага савету, будзе працягваць палітычную кар’еру Польшчу. У прэсе разглядалася магчымасць таго, што пасля вяртання Дональд Туск імаверна прыме ўдзел у будучых выбарах прэзыдэнта Польшчы. Аднак, зараз у нямецкім друкў ўсё часьцей з'яўляюцца галасы аб тым, што маўляў «Туск чакае міжнародных прапановаў».

Пра адмову ад вяртаньня ў польскі палітыкум, можа сьведчыць няўдалая «разьведка боем», якую Туск ажыцьцявіў падчас свайго травеньскага турнэ па Польшчы. Таксама падчас адзначэння на пачатку чэрвеня 30-ай гадавіны першых альтэрнатыўных выбараў Туск правёў надзвычай актыўную PR кампанію. Аднак, а ні травеньскія, а ні чэрвеньскія захады былога прэм’ера ня мелі выразнага рэха на польскай палітычнай сцэне.

Дагэтуль застаецца адкрытым пытанне: на якую прапанову ад міжнародных структураў чакае адзін з самых вядомых польскіх палітыкаў апошняга дзесяцігоддзя Дональд Туск? Нядаўна сам герой ужо запярэчыў таму, што будзе імкнуцца заняць пасаду старшыні Эўрапейскай Камісіі. Таксама не варта разглядаць магчымасці заняцця ім якой-небудзь істотнай пасады ў структурах Эўрапейскага Зьвязу. Пра будучы палітычны лёс Дональда Туска пісаў польскі інтэрнэт-партал niezalezna.pl.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт