Logo Polskiego Radia
Print

П. Усаў: Эўрапейскія гульні не палепшаць іміджу Беларусі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.06.2019 15:31
  • Эўрапейскія гульні не палепшаць іміджу Беларусі.mp3
Падчас арганізацыі гульняў стаўка з большага рабілася на паляпшэньне іміджу Беларусі ў сьвеце, найперш у Эўропе.
Павал УсаўПавал УсаўФота: Aliaksandr Papko/radyjo.net

Падчас арганізацыі гульняў стаўка з большага рабілася на паляпшэньне іміджу Беларусі ў сьвеце, найперш у Эўропе. З такімі ж мэтамі праводзіўся Чэмпіянат сьвету па хакеі, які адбываўся ў часе санкцый супраць Беларусі. Тым ня менш, ані палітычнага, ані эканамічнага прыбытку гэтае мерапрыемства не прынесла. Хоць Чэмпіянат сьвету значна больш важная падзея, чым Эўрапейскія гульні – кажа палітоляг Павал Усаў.
П. Усаў: Для Лукашэнкі вельмі важна было паказаць сваю эўрапейскасьць. Ужо цяпер можна сказаць, што гэтая мэта не была дасягнутая па той прычыне, што даволі невялікая колькасьць замежных гасьцей прыехала на гульні. Таму немагчыма акупіць фінансавыя затраты. Ужо ёсьць інфармацыя аб тым, прадпрыемствы прымушаюць купляць квіткі і распаўсюджваць іх сярод працаўнікоў. Праблема спрабуюць вырашыць адміністрацыйным шляхам. Відавочна, што толькі бедныя, праблемныя краіны намагаюцца выкарыстаць гэтыя гульні ў палітычным кантэксьце. На кароткі тэрмін гэта можа і прыцягне ўвагу да Беларусі, але ў доўгатэрміновай пэрспэктыве, улічваючы эканамічныя і сацыяльныя праблемы ў Беларусі, гульні не адчыняць акно магчымасьцяў.
У далучаным гукавым файле камэнтар Паўла Ўсава да праблем у інтэграцыйным працэсе паміж Беларусьсю і Расеяй.

З такімі ж мэтамі праводзіўся Чэмпіянат сьвету па хакеі, які адбываўся ў часе санкцый супраць Беларусі. Тым ня менш, ані палітычнага, ані эканамічнага прыбытку гэтае мерапрыемства не прынесла. Хоць Чэмпіянат сьвету значна больш важная падзея, чым Эўрапейскія гульні – кажа палітоляг Павал Усаў.

П. Усаў: Для Лукашэнкі вельмі важна было паказаць сваю эўрапейскасьць. Ужо цяпер можна сказаць, што гэтая мэта не была дасягнутая па той прычыне, што даволі невялікая колькасьць замежных гасьцей прыехала на гульні. Таму немагчыма акупіць фінансавыя затраты. Ужо ёсьць інфармацыя аб тым, прадпрыемствы прымушаюць купляць квіткі і распаўсюджваць іх сярод працаўнікоў. Праблема спрабуюць вырашыць адміністрацыйным шляхам. Відавочна, што толькі бедныя, праблемныя краіны намагаюцца выкарыстаць гэтыя гульні ў палітычным кантэксьце. На кароткі тэрмін гэта можа і прыцягне ўвагу да Беларусі, але ў доўгатэрміновай пэрспэктыве, улічваючы эканамічныя і сацыяльныя праблемы ў Беларусі, гульні не адчыняць акно магчымасьцяў.

У далучаным гукавым файле камэнтар Паўла Ўсава да праблем у інтэграцыйным працэсе паміж Беларусьсю і Расеяй.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт