Logo Polskiego Radia
Print

Палякі спадзяюцца, што Менск дазволіць іх гісторыкам праводзіць эксгумацыі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.07.2019 09:01
  • ІНП.mp3
Бюро пошукаў і ідэнтыфікацыі ІНП няспынна працягвае пошук месцаў пахаваньня, забітых палякаў.
Logo IPNLogo IPN

Інстытут нацыянальнай памяці ў верасьні плянуе ўрачыстае пахаваньне парэшткаў эксгумаваных цел, знойдзеных падчас раскопах на могілках Павонзкі. Бюро пошукаў і ідэнтыфікацыі ІНП няспынна працягвае пошук месцаў пахаваньня, забітых палякаў. У гэтым годзе, як і ў мінулым, заплянаваныя працы ў амаль 50 месцах. А працэс ідэнтыфікацыі знойдзеных парэштак займае вельмі доўгі час – адзначае намесьніца Бюро пошуку і ідэнтыфікацыі ІНП Анна Шэлёнг.
А. Шэлёнг: Нашая пошукава-эксгумацыйная дзейнасьць вядзецца для таго, каб можна было з годнасьцю і пашанай пахаваць нашых герояў, у асьвечанай зямлі. У другой палове верасьня адбудзецца такое ўрачыстае пахаваньне. Парэшткі будуць пахаваныя на вайсковых могілках на Павонзках, у пантэоне-маўзалеі выклятых жаўнераў.
Інстытут нацыянальнай памяці вядзе пошукавыя працы ня толькі на тэрыторыі Польшчы. Анна Шэлёнг адзначае, што ў бліжэйшым часе такія працы заплянаваныя на тэрыторыі Летувы.
А. Шэлёнг: У Летуве працы будуць ужо ў жніўні. У Эйшышках таксама пройдзе пахаваньне жаўнераў, астанкі якіх мы знайшлі ў мінулых гадах.
Некалькі гадоў таму такія працы вяліся таксама ва Ўкраіне, аднак, цяпер такой магчымасьці няма. І гэта адна з сур’ёзных праблем для польскіх дасьледчыкаў – адзначае Анна Шэлёнг.
А. Шэлёнг: Стан нашых прац ва Ўкраіне надалей нязьменны. Магчымасьць вядзеньня археалягічных і эксгумацыйных прац заблякаваная. Мы спадзяемся, што гэта памяняецца. Для звычайных украінцаў таксама вельмі важна, каб яны змаглі завершыць жалобу і пахаваць у асьвечанай зямлі сваіх блізкіх. Нам залежыць толькі на гэтым.
Марцін Пшыдач з Міністэрства замежных спраў спадзяецца хуткага вырашэньня пытаньня ва Ўкраіне.
М. Пшыдач: Мушу прызнацца, што мне асабіста вельмі сумна і прыкра, што Ўкраіна, краіна блізкая нам і культурай, і тоеснасьцю, з якой нас аб’ядноўваюць стагодзьдзі адносін, зьяўляецца адзінай краінай, дзе польскія спэцыялісты ня могуць праводзіць эксгумацыі. Я вельмі спадзяюся, што ў недалёкай будучыні гэта зьменіцца. Ва Ўкраіне памяняўся прэзыдэнт, праз тры тыдні пройдуць парлямэнцкія выбары, у выніку якіх, праўдападобна, будзе абраны новы ўрад. Рашэньне аб мараторыі на пошукавыя і эксгумацыйныя працы было прынята на сярэднім чыноўніцкім узроўні, але ўсё ж падпарадкаваным кабінэту міністраў. Мы спадзяемся, што разам са зьменай палітычнай улады, зьменяцца таксама гэтыя рашэньні.
Інстытут нацыянальнай памяці таксама спадзяецца, што ўдасца распачаць пошукавыя працы і ў Беларусі.
А. Шэлёнг: З беларускім бокам мы захоўваем сувязь. Супраца, паводле нас, зьяўляецца магчымай. Але мы ня ведаем, у якой пэрспэктыве гэта будзе магчымым.
М. Пшыдач: Калі казаць пра Беларусь, то самым відавочным зьяўляецца месца масавых забойстваў у Курапатах. Гэта чарговае месца, якое, насамрэч, магло б нас і беларусаў аб’яднаць. Нагадаю, што там у часы Сталіна былі забітыя і палякі, і беларусы, і іншыя нацыянальнасьці па палітычных прычынах. Таталітарная ўлада катавала сваіх уласных грамадзян, ці грамадзян іншых краін. Мы стала вядзем перамовы з партнэрамі і з Беларусі, і з Украіны, з Расеі. Мы цешымся, што беларускі бок ідзе на супрацу падчас аднаўленьня чарговым могілак, бо ў мінулых гадах гэта не было стандартам. Падобна, калі казаць пра Ўкраіну, ці пра Расею. Нашыя дыпляматычныя службы дбаюць пра такія месцы.

Інстытут нацыянальнай памяці ў верасьні плянуе ўрачыстае пахаваньне парэшткаў эксгумаваных цел, знойдзеных падчас раскопах на могілках Павонзкі. Бюро пошукаў і ідэнтыфікацыі ІНП няспынна працягвае пошук месцаў пахаваньня, забітых палякаў. У гэтым годзе, як і ў мінулым, заплянаваныя працы ў амаль 50 месцах. А працэс ідэнтыфікацыі знойдзеных парэштак займае вельмі доўгі час – адзначае намесьніца Бюро пошуку і ідэнтыфікацыі ІНП Анна Шэлёнг.

А. Шэлёнг: Нашая пошукава-эксгумацыйная дзейнасьць вядзецца для таго, каб можна было з годнасьцю і пашанай пахаваць нашых герояў, у асьвечанай зямлі. У другой палове верасьня адбудзецца такое ўрачыстае пахаваньне. Парэшткі будуць пахаваныя на вайсковых могілках на Павонзках, у пантэоне-маўзалеі выклятых жаўнераў.

Інстытут нацыянальнай памяці вядзе пошукавыя працы ня толькі на тэрыторыі Польшчы. Анна Шэлёнг адзначае, што ў бліжэйшым часе такія працы заплянаваныя на тэрыторыі Летувы.

А. Шэлёнг: У Летуве працы будуць ужо ў жніўні. У Эйшышках таксама пройдзе пахаваньне жаўнераў, астанкі якіх мы знайшлі ў мінулых гадах.Некалькі гадоў таму такія працы вяліся таксама ва Ўкраіне, аднак, цяпер такой магчымасьці няма.

І гэта адна з сур’ёзных праблем для польскіх дасьледчыкаў – адзначае Анна Шэлёнг.

А. Шэлёнг: Стан нашых прац ва Ўкраіне надалей нязьменны. Магчымасьць вядзеньня археалягічных і эксгумацыйных прац заблякаваная. Мы спадзяемся, што гэта памяняецца. Для звычайных украінцаў таксама вельмі важна, каб яны змаглі завершыць жалобу і пахаваць у асьвечанай зямлі сваіх блізкіх. Нам залежыць толькі на гэтым.

Марцін Пшыдач з Міністэрства замежных спраў спадзяецца хуткага вырашэньня пытаньня ва Ўкраіне.

М. Пшыдач: Мушу прызнацца, што мне асабіста вельмі сумна і прыкра, што Ўкраіна, краіна блізкая нам і культурай, і тоеснасьцю, з якой нас аб’ядноўваюць стагодзьдзі адносін, зьяўляецца адзінай краінай, дзе польскія спэцыялісты ня могуць праводзіць эксгумацыі. Я вельмі спадзяюся, што ў недалёкай будучыні гэта зьменіцца. Ва Ўкраіне памяняўся прэзыдэнт, праз тры тыдні пройдуць парлямэнцкія выбары, у выніку якіх, праўдападобна, будзе абраны новы ўрад. Рашэньне аб мараторыі на пошукавыя і эксгумацыйныя працы было прынята на сярэднім чыноўніцкім узроўні, але ўсё ж падпарадкаваным кабінэту міністраў. Мы спадзяемся, што разам са зьменай палітычнай улады, зьменяцца таксама гэтыя рашэньні.

Інстытут нацыянальнай памяці таксама спадзяецца, што ўдасца распачаць пошукавыя працы і ў Беларусі.

А. Шэлёнг: З беларускім бокам мы захоўваем сувязь. Супраца, паводле нас, зьяўляецца магчымай. Але мы ня ведаем, у якой пэрспэктыве гэта будзе магчымым.

М. Пшыдач: Калі казаць пра Беларусь, то самым відавочным зьяўляецца месца масавых забойстваў у Курапатах. Гэта чарговае месца, якое, насамрэч, магло б нас і беларусаў аб’яднаць. Нагадаю, што там у часы Сталіна былі забітыя і палякі, і беларусы, і іншыя нацыянальнасьці па палітычных прычынах. Таталітарная ўлада катавала сваіх уласных грамадзян, ці грамадзян іншых краін. Мы стала вядзем перамовы з партнэрамі і з Беларусі, і з Украіны, з Расеі. Мы цешымся, што беларускі бок ідзе на супрацу падчас аднаўленьня чарговым могілак, бо ў мінулых гадах гэта не было стандартам. Падобна, калі казаць пра Ўкраіну, ці пра Расею. Нашыя дыпляматычныя службы дбаюць пра такія месцы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт