Logo Polskiego Radia
Print

Запаведнік „Кшэмёнкі” могуць унесьці ў сьпіс ЮНЭСКО (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.07.2019 17:19
  • Кшэмёнкі.mp3
Рашэньне па гэтай справе Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі й культуры прыме на днях.
Нэалітычныя крамянёвыя шахты ў Кшэмёнках.Нэалітычныя крамянёвыя шахты ў Кшэмёнках.Foto: K. Pęczalski/MHA w Ostrowcu Św.

Запаведнік „Кшэмёнкі” могуць унесьці ў сьпіс ЮНЭСКО (ФОТА)
Рашэньне па гэтай справе Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі й культуры прыме на днях.
Да 10 ліпеня павінна быць прынятае рашэньне пра тое, ці нэалітычныя крамянёвыя шахты ў Кшэмёнках (Krzemionki) разам з навакольнымі горнымі радовішчамі будуць унесеныя ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
Гэтае беспрэцэдэнтнае для Сьвентакшыскага рэгіёну рашэньне будзе прымацца ў сталіцы Азэрбайджана – Баку, дзе праходзіць сэсія Камітэту сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
Дагістарычныя шахты крэменю ў Кшэмёнках - гэта выключны аб’ект у маштабе ня толькі Эўропы, але й сьвету. Гэта адно зь нешматлікіх месцаў, дзе можна сапраўды дакрануцца да сьвету дагістарычных людзей. У выключнасьці „Кшэмёнэк” не сумняецца археоляг Каміль Каптур (Kamil Kaptur).
Каміль Каптур: У Кшэмёнках знаходзіцца адзін з найважнейшых археалягічных помнікаў Польшчы й Эўропы, а таксама адзін зь цікавейшых помнікаў старадаўняй горназдабыўной тэхнікі. У дагістарычных шахтах у Кшэмёнках, то бок у паўночнай частцы Сьвентакшыскага ваяводзтва, непадалёк Астроўца Сьвентакшыскага (Ostrowiec Świętokrzyski), дабывалі паласаты крэмень. Здабыча крэмню адбывалася тут у маладзейшай эпосе каменя й раньняй эпосе бронзы, то бок, у 4-5 тысячагодзьдзях да нашай эры.
Археоляг нагадвае, чаму менавіта крэмень быў настолькі важным.
Каміль Каптур: У тагачасным пэрыядзе крэмень быў асноўнай сыравінай для вырабу прыладаў працы. Таму яго дабывалі ў буйным маштабе й выраблялі зь яго сякеры, то бок асноўную прыладу гэтага пэрыяду, якая выкарыстоўвалася, напрыклад, пры высечцы дрэў, будаўніцтве дамоў. Тады гэта была асноўная прылада працы.
Крэмень, які здабывалі ў рэгіёне Кшэмёнэк характарызаваўся выключнымі рысамі.
Каміль Каптур: Паласаты крэмень здабывалі ня толькі ў Кшэмёнках , але ва ўсім рэгіёне, у прыватнасьці ўздоўж цэнтральнага адрэзка ракі Каменна (Kamienna). Гэткага роду крэменю няма ў ніякім іншым рэгіёне. Тут знаходзіўся цэнтар здабычы паласатага крэменю. Гэтае мінэральнае ўтварэньне выключнае сваёй прыгажосьцю. На ім знаходзяцца цёмныя й ясныя палосы. Ужо дагістарычныя людзі заўважылі яго выключнасьць і пачалі яго маштабную здабычу.
А як цяпер выглядае эксплёатацыя шахтаў у Кшэмёнках?
Каміль Каптур: Перш за ўсё, гэта турызм і, зразумела, навуковыя дасьледаваньні. Мясцовыя шахты дзейнічалі да першай паловы 2 тысячагодзьдзя да нашай эры. Калі пачалася эпоха бронзы, здабыча скончылася. Чарговым важным этапам у гісторыі Кшэмёнэк зьяўляецца XX стагодзьдзе. У 1922 годзе выдатны геоляг прафэсар Ян Самсановіч (Jan Samsonowicz) падчас геалягічных дасьледаваньняў на тэрыторыі тагачаснага Апатоўскага павету нанава адкрыў забытыя шахты ў Кшэнёнках. Можна сказаць, што тады пачалося другое жыцьцё аб’екту. Узьніклі археалягічны, а пазьней прыродазнаўчы запаведнікі. Цяпер у Кшэмёнках знаходзіцца таксама Археалягічны музэй - аддзел Гісторыка-археалягічнага музэя ў Астроўцу Сьвентакшыскім.
Экспэрт нагадвае, што „Кшэмёнкі” робяць таксама стаўку на турызм. Гэта адзінае месца ў сьвеце, у якім мы можам, скажам так, дакрануцца да сьвету дагістарычных людзей. „Тут знаходзіцца адзін з найдаўжэйшых у сьвеце падземных шляхоў, які вядзе праз дагістарычныя шахты”, - нагадвае Каміль Каптур.
Каміль Каптур: Шлях вядзе па некалькіх глыбокіх шахтах. Варта дадаць, што ў Кшэмёнках знаходзяцца розныя віды шахтаў - ад простых ямаў па пячоры. Некаторыя зь іх ёсьць выключна ў Кшэмёнках. Падземны маршрут вядзе менавіта праз глыбокія шахты. Гаворка ідзе пра глыбіню ад 11 да 6 мэтраў. Траса налічвае 465 мэтраў.
Каміль Каптур пераконвае, што аб’ект „Кшэмёнкі” вітае ўсіх, як экспэртаў, так і індывідуальных турыстаў.
Каміль Каптур: Мы госьцім сусьветных спэцыялістаў, якіх „Кшэмёнкі” прыцягваюць як магній, паколькі гэта адно зь нешматлікіх такіх месцаў, дзе ў такім дасканалым стане захаваліся дагістарычныя шахты. Да нас прыязджаюць таксама індывідуальныя турысты, а таксама школьныя экскурсіі. Варта дадаць, што неўзабаве нашая падземная траса будзе прыстасаваная таксама для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі.
Нашым суразмоўцам быў археоляг з Археалягічнага музэя ў Кшэмёнках Каміль Каптур.
А мы нагадаем, што шпацыр падземным маршрутам займае каля гадзіны. Раней варта пазнаёміцца зь інфармацыйнымі дошкамі. „Кшэмёнкі” - гэта таксама прыродазнаўчы запаведнік, у якім мы можам выдатна правесьці час з усёй сям’ёй.
Падземны маршрут можна наведваць выключна з экскурсаводам.
Звымкі выкарыстаныя са згоды Археалягічнага музэя й Запаведніка „Кшэмёнкі”.
Анна Задрожна

Да 10 ліпеня павінна быць прынятае рашэньне пра тое, ці нэалітычныя крамянёвыя шахты ў Кшэмёнках (Krzemionki) разам з навакольнымі горнымі радовішчамі будуць унесеныя ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Гэтае беспрэцэдэнтнае для Сьвентакшыскага рэгіёну рашэньне будзе прымацца ў сталіцы Азэрбайджана – Баку, дзе праходзіць сэсія Камітэту сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Дагістарычныя шахты крэменю ў Кшэмёнках - гэта выключны аб’ект у маштабе ня толькі Эўропы, але й сьвету. Гэта адно зь нешматлікіх месцаў, дзе можна сапраўды дакрануцца да сьвету дагістарычных людзей. У выключнасьці „Кшэмёнэк” не сумняецца археоляг Каміль Каптур (Kamil Kaptur).

Каміль Каптур: У Кшэмёнках знаходзіцца адзін з найважнейшых археалягічных помнікаў Польшчы й Эўропы, а таксама адзін зь цікавейшых помнікаў старадаўняй горназдабыўной тэхнікі. У дагістарычных шахтах у Кшэмёнках, то бок у паўночнай частцы Сьвентакшыскага ваяводзтва, непадалёк Астроўца Сьвентакшыскага (Ostrowiec Świętokrzyski), дабывалі паласаты крэмень. Здабыча крэмню адбывалася тут у маладзейшай эпосе каменя й раньняй эпосе бронзы, то бок, у 4-5 тысячагодзьдзях да нашай эры.

Археоляг нагадвае, чаму менавіта крэмень быў настолькі важным. Каміль Каптур: У тагачасным пэрыядзе крэмень быў асноўнай сыравінай для вырабу прыладаў працы. Таму яго дабывалі ў буйным маштабе й выраблялі зь яго сякеры, то бок асноўную прыладу гэтага пэрыяду, якая выкарыстоўвалася, напрыклад, пры высечцы дрэў, будаўніцтве дамоў. Тады гэта была асноўная прылада працы.

Kрамянёвыя
Kрамянёвыя шахты ў Кшэмёнках. Foto: K. Pęczalski/MHA w Ostrowcu Św.

Крэмень, які здабывалі ў рэгіёне Кшэмёнэк характарызаваўся выключнымі рысамі.

Каміль Каптур: Паласаты крэмень здабывалі ня толькі ў Кшэмёнках , але ва ўсім рэгіёне, у прыватнасьці ўздоўж цэнтральнага адрэзка ракі Каменна (Kamienna). Гэткага роду крэменю няма ў ніякім іншым рэгіёне. Тут знаходзіўся цэнтар здабычы паласатага крэменю. Гэтае мінэральнае ўтварэньне выключнае сваёй прыгажосьцю. На ім знаходзяцца цёмныя й ясныя палосы. Ужо дагістарычныя людзі заўважылі яго выключнасьць і пачалі яго маштабную здабычу.

Kрамянёвыя
Kрамянёвыя шахты ў Кшэмёнках. Foto: K. Pęczalski/MHA w Ostrowcu Św.

А як цяпер выглядае эксплёатацыя шахтаў у Кшэмёнках?

Каміль Каптур: Перш за ўсё, гэта турызм і, зразумела, навуковыя дасьледаваньні. Мясцовыя шахты дзейнічалі да першай паловы 2 тысячагодзьдзя да нашай эры. Калі пачалася эпоха бронзы, здабыча скончылася. Чарговым важным этапам у гісторыі Кшэмёнэк зьяўляецца XX стагодзьдзе. У 1922 годзе выдатны геоляг прафэсар Ян Самсановіч (Jan Samsonowicz) падчас геалягічных дасьледаваньняў на тэрыторыі тагачаснага Апатоўскага павету нанава адкрыў забытыя шахты ў Кшэнёнках. Можна сказаць, што тады пачалося другое жыцьцё аб’екту. Узьніклі археалягічны, а пазьней прыродазнаўчы запаведнікі. Цяпер у Кшэмёнках знаходзіцца таксама Археалягічны музэй - аддзел Гісторыка-археалягічнага музэя ў Астроўцу Сьвентакшыскім.

Kрамянёвыя
Kрамянёвыя шахты ў Кшэмёнках. Foto: K. Pęczalski/MHA w Ostrowcu Św.

Экспэрт нагадвае, што „Кшэмёнкі” робяць таксама стаўку на турызм. Гэта адзінае месца ў сьвеце, у якім мы можам, скажам так, дакрануцца да сьвету дагістарычных людзей. „Тут знаходзіцца адзін з найдаўжэйшых у сьвеце падземных шляхоў, які вядзе праз дагістарычныя шахты”, - нагадвае Каміль Каптур.

Каміль Каптур: Шлях вядзе па некалькіх глыбокіх шахтах. Варта дадаць, што ў Кшэмёнках знаходзяцца розныя віды шахтаў - ад простых ямаў па пячоры. Некаторыя зь іх ёсьць выключна ў Кшэмёнках. Падземны маршрут вядзе менавіта праз глыбокія шахты. Гаворка ідзе пра глыбіню ад 11 да 6 мэтраў. Траса налічвае 465 мэтраў.

Kрамянёвыя
Kрамянёвыя шахты ў Кшэмёнках. Foto: K. Pęczalski/MHA w Ostrowcu Św.

Каміль Каптур пераконвае, што аб’ект „Кшэмёнкі” вітае ўсіх, як экспэртаў, так і індывідуальных турыстаў.

Каміль Каптур: Мы госьцім сусьветных спэцыялістаў, якіх „Кшэмёнкі” прыцягваюць як магній, паколькі гэта адно зь нешматлікіх такіх месцаў, дзе ў такім дасканалым стане захаваліся дагістарычныя шахты. Да нас прыязджаюць таксама індывідуальныя турысты, а таксама школьныя экскурсіі. Варта дадаць, што неўзабаве нашая падземная траса будзе прыстасаваная таксама для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі.

Нашым суразмоўцам быў археоляг з Археалягічнага музэя ў Кшэмёнках Каміль Каптур.

Kрамянёвыя
Kрамянёвыя шахты ў Кшэмёнках. Foto: K. Pęczalski/MHA w Ostrowcu Św.

А мы нагадаем, што шпацыр падземным маршрутам займае каля гадзіны. Раней варта пазнаёміцца зь інфармацыйнымі дошкамі. „Кшэмёнкі” - гэта таксама прыродазнаўчы запаведнік, у якім мы можам выдатна правесьці час з усёй сям’ёй.
Падземны маршрут можна наведваць выключна з экскурсаводам.

Звымкі выкарыстаныя са згоды Археалягічнага музэя й Запаведніка „Кшэмёнкі”.

Анна Задрожна

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт