Logo Polskiego Radia
Print

Спадзяваньні й будучыня

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 09.09.2011 11:29
  • VI Форум маладых лідараў у Новым Сончы.mp3
Пра вынікі VІ Эканамічнага форуму маладых лідараў у Новым Сончы расказваюць удзельнікі мерапрыемства

/
У Новым Сончы працягваецца VІ Эканамічны форум маладых лідараў. У ім прымае ўдзел моладзь з 37 краінаў. Праграма мерапрыемства вельмі насычаная, у ёй варштаты, панэльныя дыскусіі й сустрэчы зь цікавамі асобамі са сьвету палітыкі й бізнэсу. Ці сёлетняя імпрэза апраўдала спадзяваньні ўдзельнікаў і што яны выкарыстаюць у сваёй далейшай працы? На гэтае пытаньне адкажуць яны самі.

Агнешка Лабачэўская зь Вільні ў першую чаргу хацела панаёміцца з прадстаўнікамі зь іншых краінаў.

Агнешка Лабачэўская: Я хацела пазнаёміцца зь іншымі краінамі й іх прадстаўнікамі, пазнаёміцца з культурай і тым, што адбываецца ў гэтых краінах. Мы сочым за інфармацяй у СМІ, але мы назіраем за гэтым збоку. А цяпер ёсьць магчымасьць даведацца ад людзей, як яны жывуць і што ў іх адбываецца. Форум вельмі цікавы, тут можна даведацца шмат новых рэчаў, напрыклад, зьвязаных з эканомікай. Студэнты могуць даведацца шмат для сваёй адукацыі. Напрыклад, я зьвязаная з Саюзам палякаў Летувы, магу набыць новыя кантакты й мы можам супрацоўнічаць.

Падобныя спадзяваньні былі ў Васіліны Хамяк з Жытоміра, што на Ўкраіне.

Васіліна Хамяк: Можна атрымаць новы досьвед. Новыя людзі, новыя знаёмствы, якіх, магчыма, ніколі б не сустрэла, ня быўшы на гэтым форуме. Форум адбываецца ў Польшчы, але я пазнаёмілася зь людзьмі з розных краінаў сьвету: з Расеі, зь Італіі, зь Гішпаніі, з Грэцыі. Ну, і з такіх прычынаў чыста сэнтымэнтальных мне тут падабаецца.

А вось Анна Стэля з Малдовы спадзяецца, што нова набытыя кантакты адлюструюцца ў сумеснай працы ў будучыні.

Анна Стэля: На маю думку, удзел у гэтым форуме вельмі дапаможа ў будучыні, паколькі тут сусракаюцца людзі з розных краін і адбываецца інтэграцыя. Тут шмат людзей, якія, таксама як я, займаюцца валянтэрскай дзейнасьцю. Мы абменьваемся сваім досьведам. Магчыма, у будучыні будзем рэалізаваць сумесныя праекты, напрыклад, з Малдовай, з Грэцыяй, альбо з Армэніяй, ці зь Летувой ды іншымі краінамі.

VІ Эканамічны форум маладых лідараў завершыцца ў суботу. Польскае радыё для замежжа аказвае інфармацыйную падтрымку мерапрыемству.

Караліна Русіновіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт