Logo Polskiego Radia
Print

2 мільярды эўра за палітвязьняў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.09.2011 16:30
Столькі, паводле польскага выданьня „Rzeczpospolita” балгарскі палітык прапанаваў Лукашэнку.

/

Незалежныя беларускія СМІ нагадваюць пра нядаўны візыту балгарскага міністра замежных справаў у Беларусі ды ягоную сустрэўчу з Аляксандрам Лукашэнкам. Паводле незалежнага інтэрнэт-сайту „Беларускі партызан”, інфармацыю пра перамовы з Лукашэнкам выявіў кіраўнік польскай дыпляматыі Радаслаў Сікорскі, каб „выключыць магчымасьць, што беларускі бок будзе іх зацягваць, абяцаць нешта й не рэалізаваць сваіх абяцаньняў”.

Як даведаліся польскія журналісты ад крыніцаў у польскім МЗС, балгарскі дыплямата меў запрапанаваць беларускаму лідару аднаўленьне адносінаў з Эўразьвязам і 2 мільярды эўра за вызваленьне да накца бягучага году ўсіх палітзьняволеных.

Пра тое, што Лукашэнка згадзіўся на гэтую ўмову, а таксама на дыялёг з апазыцыяй кіраўнік балгарскай дыпляматыі Мікалай Младэнаў паведаміў ліраду беларускага рух „За свабоду!” Аляксандру Мілінкевічу. „Балгарскі міністар сказаў мне аб гэтым асабіста,”- запэўнівае беларускі апазыцыянэр.

Тым часам учора Лукашэнка нечакана заявіў, што зь мясцовай апазыцыяй дамаўляцца ня будзе. „Я ні зь кім зь іх не зьбіраюся перамаўляцца”, - сказаў Аляксандар Лукашэнка, адказваючы на пытаньні журналістаў, - паведамляе польскае выданьне „Rzeczpospolita”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт