Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка малодшы й гульні ў МУС

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 14.12.2011 14:39
Арыштаваньне намесьніка міністра ўнутраных справаў Беларусі Яўгена Полудзеня, магчыма, адбылося па загаду сына прэзыдэнта Віктара Лукашэнкі.

/

Хаця Полудзень быў арыштаваны ў пятніцу, то дагэтуль няшмат вядома аб заведзенай супраць яго крымінальнай справе. Намесьніка міністра затрымала КДБ, а ня Служба бясьпекі ведамства. Пра падрабязнасьці закідаў адносна Полудзеня ніхто не інфармуе.

Арыштаваны віцэ-міністар вядомы тым, што ён кіраваў разгонамі маўклівых пратэстаў у Беларусі. Грубыя паводзіны сваіх падуладных у дачыненьні да пратэстоўцаў ён тлумачыў словамі: „гэта ня мы, гэта такія законы”.

Полудзень – гэта паплечнік і бліжэйшы супрацоўнік кіраўніка МУС Анатоля Куляшова. Паводле СМІ, сын прэзыдэнта вырашыў нанесьці ўдар па бліжэйшым супрацоўніку Куляшова й такім чынам прымусіць яго да адстаўкі й пераняць апошняе непадпарадкаванае сабе ведамства. Такое меркаваньне выказаў генэрал КДБ у запасе Мечыслаў Грыб. – Вэрсія аб такой ролі Віктара Лукашэнкі мне падаецца наіўнай, - кажа ў размове з „RZ” адзін зь лепшых сьледчых журналістаў у Беларусі Сяргей Сацук. – Я ўпэўнены, што ні Полудзень, ні Куляшоў ня маюць настолькі ўплываў, каб пераблытаць шляхі Віктара Лукашэнкі, - дадае журналіст. Ён таксама лічыць, што домыслы аб барацьбе клянаў вакол Аляксандра Лукашэнкі наіўныя. – У Беларусі толькі адзін клян - кіруючых, - упэўнены Сацук.

Rzeczpospolita/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт