Logo Polskiego Radia
Print

Польскія гіды супраць дэрэгуляцыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.04.2012 13:27
Яны патрабуюць правядзеньня грамадзкіх кансультацыяў і захаваньня ліцэнзій на сваю прафэсію.

/

Паводле часткі кіраўнікоў турыстычных групаў, урадавыя пляны дэрэгуляцыі некаторых прафэсіяў у Польшчы спрычыняцца да ліквідацыі іх прафэсіі, паколькі яе змогуць выконваць асобы без адпаведных кваліфікацый. Таму яны патрабуюць правядзеньня грамадзкіх кансультацый і захаваньня гідаўскіх ліцэнзіяў.

Свой супраціў адносна прапановы міністра юстыцыі Яраслава Говіна, датычнай неабмежаванага доступу да некаторых рэгуляваных да гэтай пары прафэсіяў, надоечы выказалі кракаўскія гіды. Яны заснавалі нават Паразуменьне таварыстваў гідаў.

Толькі ў Кракаве дзейнічае 1 200 гарадзкіх гідаў, значная частка зь іх дзейнічае ў якасьці індывідуальных прадпрымальнікаў.

Гіды дамагаюцца захаваньня прынцыпу ліцэнзіяў, як неабходнай умовы выкананьня гэтай прафэсіі. Аднак у перамовах з урадам яны гатовыя пайсьці на саступкі. Напрыклад, яны згаджаюцца на ліквідацыю абавязковага падрыхтоўчага курсу перад экзаменам на ліцэнцію кіраўніка турыстычных групаў, - пераконвае Анна Кісэль з Паразуменьня таварыстваў гідаў.

Анна Кісэль: Той хто хоча, той можа скарыстацца гэткай падрыхтоўкай. Хто ня хоча -можа здаваць іспыт як экстэрн.

- кажа прадстаўніца Паразуменьня таварыстваў гідаў.

Міністар Говін, абараняючы ідэю дэрэгуляцыі ў дачыненьні да дадзенай прафэсіі, спасылаецца на леташнюю справаздачу наконт задаволенасьці замежных гасьцей побытам у Польшчы. Рапарт падрыхтавала Польская арганізацыя турызму. Паводле згаданага дакумэнту, іншаземцы часьцей за ўсё наракаюць на дрэнны стан польскай дарожнай інфраструктуры й менавіта працу гідаў.

Нагадаем, прафэсія гіда апынулася ў сьпісе 49 іншых, якія міністэрства юстыцыі хоча ахапіць дэрэгуляцыяй, то бок стварыць неабмежаваны доступ да яе выкананьня.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт