Logo Polskiego Radia
Print

Вялікі нафтавы хаўрус

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 29.04.2012 09:30
У Беларусі мінулы тыдзень адзначыўся завяршэньнем кафлікту з Эўропай.

/

У краіну вярнуліся амбасадары. У сваю чаргу заходнія суседзі палякі жылі першы візытам кітайскага прэм’ер-міністра ў Варшаву. Усходнія ж суседзі – расейцы – рыхтуюць нафтагазавы хаўрус з Амэрыкай.

Афіцыйны Менск безь вялікага шуму завершыў дыпляматычны канфлікт з Эўрапейскім Зьвязам. Беларускія ўлады вызвалілі двух палітвязьняў. Лукашэнка загаварыў пра вялікую амністыю на пачатку ліпеня. У адказ ЭЗ не пашырыў санкцый ды абвесьціў пра вяртаньне амбасадараў у Менск. Што й здарылася на мінулым тыдні. Падвесьці вынікі гэтага супрацьстаяньня мы папрасілі палітоляга Войцеха Бародзіча. На ягоную думку, афіцыйны Менск спрабуе вярнуцца да палітыкі балянсаваньня паміж Захадам і Крамлём.

Войцех Бародзіч: Трэба паглядзець на сытуацыю шырэй. Дастаткова зацікавіцца сытуацыяй на беларуска-летувіскай мяжы. Мы бачым, што ва ўсім, што адбываецца, вялікі ўплыў мае Расея. Гэта ня толькі непасрэдны ўплыў, але і ўплыў празь міжнародныя дамовы. Дамовы аб ЭўразЭС ды іншыя эканамічныя пагадненьні. Таму вяртаньне амбасадараў ды зьмякчэньне палітыкі Беларусі адносна Эўропы – нявыгадна для Расеі, таму што гэта дазваляе Беларусі зноў пачынаць гуляць балянсам паміж ёю й Захадам.

Заходнія суседзі беларусаў – палякі на мінулым тыдні абмяркоўвалі прыезд кітайскага прэм’ера ў Варшаву. Упершыню за апошнія 25 гадоў кіраўнік ураду Паднябеснай завітаў у Польшчу ў рамках шырэйшага падарожжа па Эўропе. Вэнь Цзябаа прывёз з сабою вялікую групу бізнэсоўцаў. Варшава хацела б стаць гандлёвым партнэрам Кітая, якога называюць сёньня другой эканамікай сьвету. Што прыцягвае Кітай у гэты рэгіён сьвету? На гэтае пытаньне адказвае кіраўнік аналітычнага цэнтра “Польшча-Азія” Радаслаў Пыфэль.

Радаслаў Пыфэль: Кітай выступае цяпер у ролі “добрага дзядзькі”. Яны маюць велізарныя валютныя рэзэрвы. На гэта накладаецца той факт, што яны хацелі б дывэрсыфікаваць гэтыя рэзэрвы. У дадатак яны перастаюць быць экспартнай эканомікай, а стоновяцца ўсё больш імпартнай эканомікай. Трэба забыць пра “танны Кітай”, там пачаўся новы этап – глябальнага інвэстара. Да гэтага трэба паволі прызвычайвацца. Цэнтральная ж Эўропа – гэта апошняе месца на плянэце, дзе кітайская экспансія толькі пачынаецца. Дастакова паезьдзіць па сьвеце, каб убачыць, што кітайцы ўжо ёсьць паўсюль, асабліва ў Афрыцы й Паўднёвай Амэрыцы. Кітай выбраў нас у якасьці стратэгічнага партнэра ў гэтай часцы Эўропы, нягледзячы на моцную канкурэнцыю з боку вугорцаў. Чаму нас? Думаю, што на гэта паўплывалі нашы памеры й геаграфічнае палажэньне. Падчас гэтага візыту гучала таксама тэма сланцавага газу. Магчыма, гэтым таксама тлумачыцца інтарэс Кітая да Польшчы.

Пакуль палякі шукаюць шляхі ў Кітай, усходнія суседзі Беларусі, расейцы рыхтуюць надзвычайны хаўрус. Размова ідзе пра супрацу са Злучанымі Штатамі Амэрыкі ў вельмі істотнай галіне – энэргетычнай. Амэрыканскі канцэрн ExxonMobil і расейкая карпарацыя Роснефть падпісалі дамову аб супрацы. Амэрыканцы атрымалі ўдзелы ў здабычы нафты й газу ў Арктыцы ды на Чорным моры. Расейцы, першыя ў сьвеце, будуць здабываць сланцавы газ у Канадзе ды ЗША. Пры дапамозе амэрыканскай тэхналёгіі, Масква зможа пачаць распрацоўку сваіх радовішчаў сланцавага газу ва Ўсходняй Сібыры. Кантракт датычыць мільярдаў даляраў. Больш падрабязна пра гэты хаўрус распавядае вядомы польскі публіцыст Міхал Жакоўскі.

Міхал Жакоўскі: ExxonMobil – гэта адзін з найбольшых канцэрнаў ЗША. У сваю чаргу Роснефть – гэта найбуйнейшы расейскі вытворца нафты. Пагадненьне гэтых суб’ектаў мае міжкантынэнтальны, глябальны характар, а кантракт мае беспрэцэдэнты маштаб – мільярды барэляў нафты ды трыльёны кубамэтраў газу з радовішчаў у Чорным моры й Арктыцы. Карысьць маюць адобва бакі. Масква, апроч удзелаў у амэрыканскай газа й нафтаздабычы, атрымоўвае доступ да навейшых тэхналёгіяў. Гэта дазволіць ім самім наладзіць здабычу на новых раховішчах. За гэтым стаіць вялікая палітыка. Вельмі цікая словы сказаў кіраўнік ExxonMobil прэм’еру Пуціну: Цяпер нашае супрацоўніцтва выйдзе на новы ўзровень. Мы сталі глябальнымі, стратэгічнымі партнэрамі.

Што цікава, перад гэтым амэрыканцы адмовілі ў падобнай супрацы Кітаю. У сьвятле гэтай дамовы вельмі праблематычна выглядаюць пэрспэктывы энэргетычнай незалежнасьці Эўразьвязу. ЭЗ пакуль непрыязна ставіцца да сланцавага газу. Праекты дывэрсыфікацыі паставак прыроднага газу скончыліся нічым. Польская контрвыведка б’е трывогу, што амэрыканска-расейскі хаўрус возьме пад свай кантроль здабычу сланцавага газа ў Польшчы. Пра Беларусь і казаць няма чаго.

Падрыхтаваў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт