Logo Polskiego Radia
Print

Палякі адпачываюць

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.04.2012 15:23
У Польшчы - дзевяць дзён выхадных.

/

Польшча адпачывае, паведамляе “Gazeta Wyborcza”. Большасьць палякаў накіраваліся на тыднёвы адпачынак. 1 траўня – Дзень працы, 3 траўня – Сьвята Канстытуцыі. Аднак многія працаўнікі ўзялі водпускі на панядзелак, сераду ды пятніцу, і атрымалася 9 дзён выхадных, уключна з суботамі й нядзелямі. Як адпачываюць палякі? Перш за ўсё смажаць мяса й каўбаскі на грылі ў коле сяброў і сям’і, іншыя выяжджаюць па-за горад. Але павялічваецца група грамадзян, якія едуць на адпачынак у цёплыя краіны. Прычым на пачатку траўня ўсе туры былі ўжо распраданыя, бо многія куплялі паездкі ў канцы мінулага году. Перш за ўсё на майскія сьвяты палякі накіраваліся ў Турцыю, Эгіпет, Канарскія астравы, Грэцыя. Вялікім попытам у турыстаў карысталіся эўрапейскія гарады: Рым, Вэнэцыя, Парыж. Адначасова зьменшылася колькасьць турыстаў, якія едуць на адпачынак на польскую Балтыку, і на гэта скардзяцца ўладальнікі мясцовых рэстаранаў і гасьцініц. Але ў гэтым няма нічога дзіўнага, бо тыдзень на Балтыйскім моры можа каштаваць больш, чым тыдзень, напрыклад, у Эгіпце, прычым разам зь пералётам і харчаваньнем па стандарце “ўсё ўключана”, паведамляе “Gazeta Wyborcza”.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт