У рэдакцыю штодзёнкі ўсё часьцей прыходзяць лісты ад палякаў з-за ўсходняй мяжы, якія скардзяцца на працу консульскіх установаў, у прыватнасьці на праблемы з атрыманьнем польскіх візаў. Аказваецца, што электроння сыстэма, якая павінна спрасьціць вырашэньне шматлікіх консульскіх пытаньняў, ня дейнічае, як павінна.
У прыватнасьці жыхары Беларусі пішуць, што, каб атрымаць візу, трэба запэўніць заяву на консульскім сайце. Журналісты паспрабавалі зарэгістравацца, але кожны раз зьяўляўся камунікат, што няма свабодных тэрмінаў візыту. І яшчэ адзін ліст, у якім уладальніца Карты паляка была вымушаная заплаціць 200 даляраў кампутаршчыку, каб той змог зарэгістраваць візыт у консульстве.
На просьбу штодзёнкі пракамэнтаваць гэтую сытуацыю ў польскім МЗС адказалі, што гэта перабольшваньне. Збоі ў працы сыстэмы здараюцца, але гэта ў першую чаргу стварае праблему для працаўнікоў, якія займаюцца апрацоўкай дадзеных.
У Горадні ўведзеныя спрашчэньні – уладальнікі Картаў паляка ня мусяць карыстацца электроннай рэгістрацыяй, але толькі тыя, каму больш за 40 гадоў, сказалі ў полькім МЗС.
Іншым спрашчэньнем для суайчыньнікаў і другіх зацікаўленых у атрыманьні полькіх візаў павінны быць мясцовыя пасярэднікі, якія будуць вылучацца шляхам адкрытых тэндараў. Гэты мэханізм ужо дзейнічае ва Ўкраіне й Расеі. Пасярэднікі займаюцца прыёмам і ўступнай апрацоўкай візавых дакумэнтаў, а пасьля перадаюць у консульства й атрымліваюць гатовую візу.
„Такая практыка значна скароціць час падрыхтоўкі паасобных заяваў на выдачу візы”,- пераконваюць у польскім МЗС.
Аднак палякі з-за мяжы бачаць гэта інакш.
„Консулы накіроўваюць жадаючых атрымаць візы ў візавыя пункты – прыватныя фірмы, якія за апрацоўку дакумэнтаў акрамя консульскага збору бяруць яшчэ 19,5 эўра. Нават за бясплатную візу для ўладальнікаў Карты паляка таксама трэба заплаціць 19,5 эўра. Хто за гэтым стаіць – невядома. Ходзяць чуткі, што такую штучную сытуацыю стварылі ў ЭЗ, каб пазбавіць магчымасьці грамадзянаў Украіны выязджаць у Эўропу”,- напісаў у штодзёнку польскі актывіст з Украіны.
Аднак у полькім дыпляматычным ведамстве бачаць пазытыўны бок справы.
„Візавае пасярэдніцтва заўсёды было платнае. З другога боку, густая сетка візавых пунктаў можа быць больш карыснай для жадаючых атрымаць візу, паколькі яны змогуць заашчадзіць час і грошы на паездку ў консульства, куды яны павінны паехаць двойчы, каб падаць дакумэнты, а пасьля атрымаць візу”,- пачулі журналісты ад прадстаўніка МЗС.
Вось толькі на афіцыйным сайце польскага МЗС знаходзіцца інфармацыя, што: „Асоба, якая мае Карту паляка, можа бяплатна атрымаць доўгатэрміновую візу”. Для палякаў з Украіны ці Беларусі неістотна, ці ён плаціць у консульстве, ці ў пасярэдніка.
У МЗС журналістаў запэўнілі, што ўладальнікі Карты паляка зьяўляюцца адной з катэгорыяў асоб, якія маюць доступ у консульства. Вось толькі калі? - завяршаюць пытаньнем артыкул журналісты, якія апублікавала „Rzeczpospolita”.
кр