Logo Polskiego Radia
Print

Дзень сьвятога Валянціна

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.02.2013 14:03
  • Дзень Валянціна.mp3
Мальер: з усіх вечных рэчаў, любоў самая карацейшая.

Сёньня Дзень сьвятога Валянціна. Разам з трансфармацыяй палітычнай сыстэмы традыцыя сьвяткаваньня Дня закаханых распаўсюдзілася таксама ў Польшчы. Дзень сьвятога Валянціна прыбыў у Польшчу з ЗША, дзе сьвята карыстаецца асаблівай папулярнасьцю.

Дык як на самай справе з гэтай любоўю? Ці яна здольная нас ашчасьлівіць, ці хутчэй пакрыўдзіць? Ці каханьне - гэта стан душы ці цела?

У 1986 годзе амэрыканскі псыхоляг Робэрт Стэрнбэрг упершыню правёў падрабязны аналіз каханьня. Ён сьцьвердзіў, што любоў уключае ў сябе: запал, інтымнасьць і абавязацельствы. Навуковец вылучыў таксама 6 этапаў у адносінах: ад закаханьня па расстаньне.

Часам закаханыя праходзяць гэтыя шэсьць этапаў з маланкавай хуткасьцю. Тым хутчэй, чым вышэйшая тэмпэратура пачуцьцяў.

Хімікі й нэйрабіёлягі кажуць, што хімія ў каханьні дзейнічае ад 18 месяцаў да чатырох гадоў. Гэта пацьвярджаюць і антраполягі.

Амэрыканскі прафэсар Гэлен Фішэр, аўтарка кнігі „Анатомія каханьня", дасьледавала працягласьць адносінаў у многіх культурах па ўсім сьвеце. Аказалася, што незалежна ад рэгіёна, у якім жывуць закаханыя, іхныя адносіны ў сярэднім працягваюцца каля чатырох гадоў. Аўтарка пацьвердзіла таксама тэзіс, што крызыс у адносінах, як правіла, пачынаецца пасьля сямі супольных гадоў.

На думку псыхоляга Дароты Качмаркоўскай, у аспэкце грамадзкіх адносінаў каханьне, перш за ўсё, дае пачуцьцё бясьпекі, якое зьяўляецца адной з асноўных патрэбаў чалавека.

Дарота Качмаркоўска: Патрэба бясьпекі зьвязана са сфэрай грамадзкага жыцьця. Калі чалавек ведае, што нехта яго кахае, то ён успрымае гэта як поўнае адобраньне сваёй асобы. Таму любоў - гэта, можна сказаць, духоўная страва, неабходная чалавеку, каб жыць і разьвівацца.

Каханьне, як захапленьне, можа выконваць ролю стымулятара. Гэтак званыя „матылі ў жываце" ды пачуцьцё эўфарыі й расьсеянасьці прычыняюцца да таго, што закаханы чалавек на самой справе знаходзіцца ў іншым стане сьвядомасьці, чым іншыя.

Для многіх Дзень сьвятога Валянціна - гэта адна з нагодаў прызнацца ў сваіх пачуцьцях. Усё ж, як падкрэсьліваюць псыхолягі, гэткія пачуцьці варта выяўляць часьцей, а ня толькі ў Дзень закаханых.

Жанчына: Я арганізоўваю розныя неспадзяванкі. Напрыклад, кідаю ў кішэні мужа сьмешныя нататкі: „Прыемнага дня”, „Я думаю пра Цябе”. Рыхтую таксама арыгінальныя бутэрброды зь неспадзяванкай.

Жанчына: Я прытуляю маіх блізкіх, цалую, гавару ім ветлівыя словы.

Жанчына: Я не адзначаю Дня сьвятога Валянціна нейкім асаблівым чынам. Тым ня менш думаю, што гэта вельмі прыемны дзень. Можна ўсьміхнуцца да кагосьці, падарыць сьвяточную картачку… Гэта не абавязкова мусіць быць нейкі падарунак, хопіць зычлівы жэст.

Аказваецца, што ня кожны з нас умее аказваць чуласьць сваім блізкім. Асаблівыя праблемы з гэтым маюць мужчыны. Гэта, перш за ўсё, можа вынікаць са спосабу выхаваньня, - кажа Анна Нэль з Цэнтру разьвіцьця „Aina” ў Беластоку.

Анна Нэль: Мужчынам цяжка аказваць свае пачуцьці, паколькі хлопцаў зь дзяцінства пераконваюць, што яны мусяць быць моцнымі, непахіснымі. Мужчынам лягчэй дзейнічаць, чым гаварыць пра пачуцьці. Таму мужчына, напрыклад, памые аўтамабіль жонкі. Такім чынам ён паказвае, што кахае. Але жонка гэтага не разумее. Яна хацела б, каб ён падарыў кветкі, сказаў, што кахае, што яна для яго найдаражэйшая.

Бяспрэчна найбольшай папулярнасьцю Дзень сьвятога Валянціна карыстаецца ў Злучаных Штатах Амэрыкі.

Паводле агульных ацэнак, кожны год у гэтай краіне адпраўляюць (як па традыцыйнай, так і электроннай пошце) каля 190 млн. прынагодных паштовак з прызнаньнем у сваіх пачуцьцях. Штогод амэрыканцы выдаюць на гэта больш чым мільярд даляраў. Апрача закаханых, чальцоў сям'і й блізкіх найчасьцей адрасатамі паштовак зьяўляюцца… настаўнікі.

Падрыхтоўка да сьвяткаваньня Дня сьвятога Валянціна ў ЗША працягваецца некалькі тыдняў. Гэта вялікі дзень для амэрыканскіх крамаў і рэстаранаў, у большасьці якіх месца на 14 лютага трэба заказваць за некалькі месяцаў наперад. Тым ня менш, у Дзень сьвятога Валянціна найбольш працы маюць флярысты.

Разам з трансфармацыяй палітычнай сыстэмы традыцыя сьвяткаваньня Дня сьвятога Валянціна распаўсюдзілася таксама ў Польшчы. Ужо некалькі тыдняў вітрыны польскіх крамаў спакушаюць сэрцайкамі, плюшавымі мядзьведзямі й іншымі падобнымі гаджэтамі.

Антраполяг культуры Аляксандар Рабатыцкі адзначае, што палякі самыя запускаем сьвяточную машыну, паколькі любяць рабіць пакупкі.

Аляксандар Рабатыцкі: Паводле мяне, сьвяточная апантанасьць, зьвязаная з Днём закаханых, гэта, можна сказаць, гульня двух паказчыкаў. З аднаго боку, нам гэта падабаецца. Зь іншага, тыя, хто прадае нам розныя гаджэты, добра ведаюць, што нам гэта падабаецца.

Паводле дадзеных Цэнтру дасьледаваньня грамадзкай думкі (CBOS) ідэя сьвяткаваньня Дня сьвятога Валянціна падабаецца 74% палякаў. Кожны пяты рэспандэнт сьцьвярджае, што гэтая традыцыя яму не падабаецца, але рашучыя праціўнікі Дня закаханых у Польшчы складаюць менш за адну дзясятую насельніцтва.

аз

бел

Дзень сьвятога Валянціна

Мальер: з усіх вечных рэчаў, любоў самая карацейшая.

Сёньня Дзень сьвятога Валянціна. Разам з трансфармацыяй палітычнай сыстэмы традыцыя сьвяткаваньня Дня закаханых распаўсюдзілася таксама ў Польшчы. Дзень сьвятога Валянціна прыбыў у Польшчу з ЗША, дзе сьвята карыстаецца асаблівай папулярнасьцю.

Тэму працягвае Анна Задрожна:

Дык як на самай справе з гэтай любоўю? Ці яна здольная нас ашчасьлівіць, ці хутчэй пакрыўдзіць? Ці каханьне - гэта стан душы ці цела?

У 1986 годзе амэрыканскі псыхоляг Робэрт Стэрнбэрг упершыню правёў падрабязны аналіз каханьня. Ён сьцьвердзіў, што любоў уключае ў сябе: запал, інтымнасьць і абавязацельствы. Навуковец вылучыў таксама 6 этапаў у адносінах: ад закаханьня па расстаньне.

Часам закаханыя праходзяць гэтыя шэсць этапаў з маланкавай хуткасьцю. Тым хутчэй, чым вышэйшая тэмпэратура пачуцьцяў.

Хімікі й нэйрабіёлягі кажуць, што хімія ў каханьні дзейнічае ад 18 месяцаў да чатырох гадоў. Гэта пацьвярджаюць і антраполягі.

Амэрыканскі прафэсар Гэлен Фішэр, аўтарка кнігі „Анатомія каханьня", дасьледавала працягласьць адносінаў у многіх культурах па ўсім сьвеце. Аказалася, што незалежна ад рэгіёна, у якім жывуць закаханыя, іхныя адносіны ў сярэднім працягваюцца каля чатырох гадоў. Аўтарка пацьвердзіла таксама тэзіс, што крызыс у адносінах, як правіла, пачынаецца пасьля сямі супольных гадоў.

На думку псыхоляга Дароты Качмаркоўскай, у аспэкце грамадзкіх адносінаў каханьне, перш за ўсё, дае пачуцьцё бясьпекі, якое зьяўляецца адной з асноўных патрэбаў чалавека.

Дарота Качмаркоўска: Патрэба бясьпекі зьвязана са сфэрай грамадзкага жыцьця. Калі чалавек ведае, што нехта яго кахае, то ён успрымае гэта як поўнае адобраньне сваёй асобы. Таму любоў - гэта, можна сказаць, духоўная страва, неабходная чалавеку, каб жыць і разьвівацца.

Каханьне, як захапленьне, можа выконваць ролю стымулятара. Гэтак званыя „матылі ў жываце" ды пачуцьцё эйфарыі й расьсеянасьці прычыняюцца да таго, што закаханы чалавек на самой справе знаходзіцца ў іншым стане сьвядомасьці, чым іншыя.

Для многіх Дзень сьвятога Валянціна - гэта адна з нагодаў прызнацца ў сваіх пачуцьцях. Усё ж, як падкрэсьліваюць псыхолягі, гэткія пачуцьці варта выяўляць часьцей, а ня толькі ў Дзень закаханых.

Жанчына: Я арганізоўваю розныя неспадзяванкі. Напрыклад, кідаю ў кішэні мужа сьмешныя нататкі: „Прыемнага дня”, „Я думаю пра Цябе”. Рыхтую таксама арыгінальныя бутэрброды зь неспадзяванкай.

Жанчына: Я прытуляю маіх блізкіх, цалую, гавару ім ветлівыя словы.

Жанчына: Я не адзначаю Дня сьвятога Валянціна нейкім асаблівым чынам. Тым ня менш думаю, што гэта вельмі прыемны дзень. Можна ўсьміхнуцца да кагосьці, падарыць сьвяточную картачку… Гэта не абавязкова мусіць быць нейкі падарунак, хопіць зычлівы жэст.

Аказваецца, што ня кожны з нас умее аказваць чуласьць сваім блізкім. Асаблівыя праблемы з гэтым маюць мужчыны. Гэта, перш за ўсё, можа вынікаць са спосабу выхаваньня, - кажа Анна Нэль з Цэнтру разьвіцьця „Aina” ў Беластоку.

Анна Нэль: Мужчынам цяжка аказваць свае пачуцьці, паколькі хлопцаў зь дзяціньства пераконваюць, што яны мусяць быць моцнымі, непахіснымі. Мужчынам лягчэй дзейнічаць, чым гаварыць пра пачуцьці. Таму мужчына, напрыклад, памые аўтамабіль жонкі. Такім чынам ён паказвае, што кахае. Але жонка гэтага не разумее. Яна хацела б, каб ён падарыў кветкі, сказаў, што кахае, што яна для яго найдаражэйшая.

Бяспрэчна найбольшай папулярнасьцю Дзень сьвятога Валянціна карыстаецца ў Злучаных Штатах Амэрыкі.

Паводле агульных ацэнак, кожны год у гэтай краіне адпраўляюць (як па традыцыйнай, так і электроннай пошце) каля 190 млн. прынагодных паштовак з прызнаньнем у сваіх пачуцьцях. Штогод амэрыканцы выдаюць на гэта больш чым мільярд даляраў. Апрача закаханых, чальцоў сям'і й блізкіх найчасьцей адрасатамі паштовак зьяўляюцца… настаўнікі.

Падрыхтоўка да сьвяткаваньня Дня сьвятога Валянціна ў ЗША працягваецца некалькі тыдняў. Гэта вялікі дзень для амэрыканскіх крамаў і рэстаранаў, у большасьці якіх месца на 14 лютага трэба заказваць за некалькі месяцаў наперад. Тым ня менш, у Дзень сьвятога Валянціна найбольш працы маюць флярысты.

Разам з трансфармацыяй палітычнай сыстэмы традыцыя сьвяткаваньня Дня сьвятога Валянціна распаўсюдзілася таксама ў Польшчы. Ужо некалькі тыдняў вітрыны польскіх крамаў спакушаюць сэрцайкамі, плюшавымі мядзведзямі й іншымі падобнымі гаджэтамі.

Антраполяг культуры Аляксандар Рабатыцкі адзначае, што палякі самыя запускаем сьвяточную машыну, паколькі любяць рабіць пакупкі.

Аляксандар Рабатыцкі: Паводле мяне, сьвяточная апантанасьць, зьвязаная з Днём закаханых, гэта, можна сказаць, гульня двух паказчыкаў. З аднаго боку, нам гэта падабаецца. Зь іншага, тыя, хто прадае нам розныя гаджэты, добра ведаюць, што нам гэта падабаецца.

Паводле дадзеных Цэнтру дасьледаваньня грамадзкай думкі (CBOS) ідэя сьвяткаваньня Дня сьвятога Валянціна падабаецца 74% палякаў. Кожны пяты рэспандэнт сьцьвярджае, што гэтая традыцыя яму не падабаецца, але рашучыя праціўнікі Дня закаханых у Польшчы складаюць менш за адну дзясятую насельніцтва.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт