Logo Polskiego Radia
Print

У Менску адзначылі 100 гадоў Гіршу Рэлесу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.04.2013 09:48
  • Рэлес.mp3
Гірш Лейбавіч быў апошнім паэтам у Беларусі, для каго мова ідыш была роднай.

/

Вечарына прайшла ў Менскім габрэйскім абшчынным доме. Рыгор Рэлес пражыў доўгае жыцьцё – 91 год, памёр у 2004. Ён нарадзіўся ў Чашніках, настаўнічаў у Слуцку й Наваградку, большую частку жыцьця пражыў у Менску. У 1934 годзе ў Саюз пісьменьнікаў яго прымаў Пятрусь Броўка. Потым ён жа і выключаў паводле загаду зьверху, потым ён жа прымаў зноў. Рэлес добра ведаў Бядулю, Куляшова, Маўра, памятаў Купалу. На вечарыне да 100-годдзя Рэлеса прамаўлялі яго сябры і знаёмыя. Вядоўца Аркадзь Шульман прыгадаў выпадак з канца 1980-х, як Рэлес 5 гадзін прагаварыў з адным чалавекам толькі таму, што той размаўляў на ідыш. Гісторык Эмануіл Ёфэ падкрэсьліў, што апошняя кніга Рэлеса, якая выйшла ў год ягонай сьмерці – “Габрэйскія савецкія пісьменьнікі Беларусі” – гэта помнік і аўтару, і гэтым творцам.

Прамаўляў таксама перакладчык Фелікс Баторын перастварыў дзясяткі вершаў Рэлеса, быў знаёмы зь ім каля 40 гадоў.

У нашай фанатэцы захаваўся голас Гірша Рэлеса – маеце ўнікальную мажлівасьць паслухаць яго.

На вечарыне гучала музыка, якую вельмі любіў сам Гірш Рэлес.

КАЛІ ЛАСКА, СЛУХАЙЦЕ ДАЛУЧАНЫ ГУКАВЫ ФАЙЛ

Арцём Багданаў, Менск

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт