Logo Polskiego Radia
Print

Камуністычных катаў – за краты

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 06.09.2013 14:46
Румыны хочуць судзіць камуністычных катаў, піша „Rzeczpospolita”.

/


Першым перад судом стане Аляксандру Візінэску (Alexandru Vișinescu). Ягонае прозьвішча да сёньня выклікае жах у былых вязьняў турмы ў Ры́мніку-Сэра́т (Râmnicu Sărat). Візінэску, якому сёньня ўжо 88 гадоў, з 1956 па 1964 г. быў дырэктарам камуністычнай вязьніцы, якая стала сінонімам надзвычайнай жорсткасьці ў дачыненьні да зьняволеных. Пад ягоным кіраўніцтвам у турме трагічнай сьмерцю загінулі шматлікія выбітныя дзеячы даваенных палітычных партый, у тым ліку шасьцёра лідараў Сялянскай партыі.

У сьпісе катаў, якіх сёньня ў Румыніі могуць прыцягнуць да адказнасьці, апроч Аляксандру Візінэску яшчэ 35 прозьвішчаў.

Румынскі камуністычны рэжым быў адным з самых жорсткіх на фоне астатніх краін Эўропы. Спачатку там рэпрэсавалі былыя палітычныя эліты і інтэлігенцыю, якая не паддавалася ідэалягічнай апрацоўцы. Пазьней румынскія спэцлужбы пачалі вылоўліваць ўсіх незадаволеных.

Пасьля 1956-га года ў большасьці сацыялістычных краін перасьлед апанэнтаў суняўся. Але не ў Румыніі. Там рэпрэсіі працягваліся амаль што да канца эпохі Мікалае Чаўшэску. Вязьніцы для сапраўдных і ўяўных ворагаў рэжыму больш прыгадвалі карцары, чым цывілізаваныя турмы.

Агулам праз румынскія вязьніцы і калёніі прайшло блізу 620 тыс. чалавек, 20% зь якіх ня выжылі.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт