Logo Polskiego Radia
Print

«Франкфурт-2013» (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 19.09.2013 21:11
  • 006a6f70.mp3
Агляд некаторых навінак аўтасалёну «Франкфурт-2013».


10 верасьня адкрыўся 65-ы Франкфурцкі аўтасалён, які сам сябе называе «самым аўтамабільным шоў у сьвеце». Мерапрыемства будзе працягвацца да 22 верасьня, а для шырокай публікі выстава адкрыла свае дзьверы толькі 14 верасьня.

У Франкфурцкім аўтамабільным шоў як штогод бяруць удзел самыя знакамітыя аўтавытворцы, якія дэманструюць сёлета 183 навінкі.

Peugeot
Peugeot 308.Фота:auto.mail.ru


Францускі аўтавытворца Peugeot прадставіў у Франкфурце адразу некалькі навінак, але адзначыць хацелася б мадэль 308, які, як мяркуецца, можа стаць сур'ёзнай канкурэнцыяй для Ford Focus і Opel Astra. У абноўленым варыянце мадэль прыгожа «схуднела», скінуўшы каля 140 кілаграмаў. Гэтага ўдалося дабіцца за кошт новай плятформы EMP2 з прымяненьнем алюмініевых і магніевых сплаваў.

Ford
Ford S-Max. Фота: motofilm.pl


У рамках аўтасалёну «Франкфурт-2013» кампанія Ford плянуе прадставіць канцэпт новага мінівэна S-Max. Аўтамабіль адрозьніваецца высокім узроўнем практычнасьці. Напрыклад, трэці шэраг сядзеньняў можна скласьці пад дно багажніка, значна пашыраючы яго аб'ём.

Volkswagen
Volkswagen Golf-R. Фота:europeancarweb.com


Значную ўвагу на выставе прыцягнуў стэнд кампаніі Volkswagen, дзе сярод іншага быў прадстаўлены паўнапрывадны Volkswagen Golf R. Навінка абсталяваная турбарухавіком магутнасьцю 300 конскіх сіл, здольным разагнаць аўтамабіль да «сотні» усяго за 5,1 сэкунды. Volkswagen Golf R зьявіцца ў продажы ўжо ў напрыканцы гэтага года. Базавая мадэль будзе каштаваць крыху менш за 39 тысяч эўра.

BMW
BMW Z4. Фотa:zr.ru


Сапраўднай сэнсацыяй аўтасалёну «Франкфурт-2013» стаў абноўлены BMW Z4, які ўбачыў сьвет роўна праз 25 гадоў пасьля выхаду BMW Z1 . Базавая мадэль навінкі абсталявана 156-моцным двухлітровым рухавіком з 6-ступеністай скрынкай перадач. Нягледзячы на магутнасьць, заяўлены расход паліва складае ўсяго 6,8 літраў на 100 кілямэтраў.

Opel
Opel Monza. Фотa:auto.mail.ru


Да Франкфурцкага аўтасалёну кампанія Opel падрыхтавала новы канцэпт Opel Monza. Навінка працуе на літровым турбарухавіку, спажывае выключна сьціснуты прыродны газ, што, зразумела, значна зьніжае колькасьць шкодных выкідаў. Аднак сэрыйная мадэль, якая можа ўбачыць сьвятло ў 2015 годзе, хутчэй за ўсё, атрымае стандартныя бэнзінавыя або дызельныя сілавыя ўстаноўкі.

Nissan
Nissan X-Trail.Фотa:carros.uol.com.br


Адной з галоўных навінак «Франкфурту-2013» можна лічыць абноўлены Nissan X-Trail. Аўтамабіль стаў першым прадуктам кампаніі, выкананым паводле тэхналёгіі Common Module Family, якая ўяўляе прадугледжвае стварэньне аўтамабіляў з гатовых модуляў, што значна зьмяншае выдаткі вытворцы. Мяркуецца, што такая ж тэхналёгія будзе прымененая ў другім пакаленьні Qashqai. Што тычыцца абноўленага Ніссан X-Trail, то ён атрымаў павялічаную колавую базу, што значна пашырыла месца ўнутры. Аб тэхнічных характарыстыках навінкі пакуль нічога невядома. Новы Nissan X-Trail павінен зьявіцца ў продажы ўжо ў ліпені наступнага года.

Citroen
Citroen Cactus. Фотa:msn.com


На Франкфурцкім аўтасалёне Citroen прадставіў канцэпт Cactus. Галоўнай вартасьцю навінкі французы называюць кампактнасьць пазадарожніка і даволі высокі клірэнс – 21 сантымэтр. Пры гэтым таксама пакуль невядома, што знаходзіцца ў яго пад капотам. Імаверна, вытворцы аддалі даніну модзе і абсталявалі Citroen Cactus гібрыдным рухавіком.

Mercedes-Benz
Mercedes-Benz GLA.Фотa:autonews.ru


Даступны па коштах Mercedes — гэта амаль што фантастыка, але менавіта так вытворцы пазыцыянуюць прадстаўлены на аўтасалёне «Франкфурт-2013» пазадарожнік Mercedes GLA. Аўтамабіль абсталяваны сыстэмамі сачэньня за разьметкай і прадухіленьня сутыкненьняў, а таксама сыстэмай маніторынгу мёртвых зон. Калі аўтамабіль зьявіцца ў продажы, пакуль невядома. Цана будзе наўпрост залежаць ад камплектацыі і рухавіка. Пакупнік зможа выбраць паміж 1,6-літровым турбарухавком магутнасьцю ў 156 конскіх сіл, 2,0-літровым агрэгатам або 2,2-літровым турбадызэлем.

Renault
Renault Megane.Фотa:autonews.ru


Яшчэ адной навінкай аўтасалёну «Франкфурт-2013» стаў абноўлены Renault Megane. Вонкава аўтамабіль адрозьніваецца ад свайго папярэдніка бамперамі, пярэдняй оптыкай і, зразумела, кратамі радыятара. У Эўропе новы Renault Megane зьявіцца ўжо ў пачатку 2014 года, а вось расейцам давядзецца пачакаць крыху даўжэй. Базавая мадэль атрымала турбарухавік аб'ёмам 0,9 літра. Заплаціўшы крыху даражэй, можна абсталяваць навінку агрэгатам аб'ёмам 1,2 літра магутнасьцю 120 конскіх сіл.

Папулярны пазадарожнік Renault Duster вонкава ня зьведаў якіх-колечы зьменаў. Можна толькі адзначыць новую радыятарную крату, пярэдні бампер і фары. А пад капотам навінкі цяпер хаваецца бэнзінавы рухавік з турбанадувам і магутнасьцю 125 конскіх сіл.

Citroen
Citroen C4 Picasso. Фотa:autocentre.ua


Мінівэны складана назваць узорам прыгажосьці і стылю, але прадстаўлены на аўтасалёне «Франкфурт-2013» Citroen C4 Picasso пасьпяхова даказаў адваротнае. Вонкава аўтамабіль падобны на ранейшы канцэпт Citroen Technospace, які быў прадстаўлены ў Жэневе ў сакавіку гэтага года. Новы Citroen C4 Picasso будзе абсталяваны шесьціступеневым «аўтаматам». Кошт мінівэна пакуль невядомы.

Kia
Kia Soul. Фотa:autonews.ru


На мота-шоў «Франкфурт-2013» карэйскі аўтавытворца прадставіў свой абноўлены кампактны пазадарожнік Kia Soul. Навінка была распрацаваная сумесна з каліфарнійскай дызайн-студыяй, якая прапанавала ня толькі адважны дызайн, але і не пашкадавала грошай на якасныя матэрыялы аздабленьня інтэр'еру. Навінку можна абсталяваць 1,6-літровым дызельным або бэнзінавым рухавіком. Акрамя таго пакупнік зможа выбраць паміж мэханічнай і аўтаматычнай скрыняй перадач. Старт продажаў мадэлі заплянаваны на пачатак 2014 года.

24smi.org/эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт