Logo Polskiego Radia
Print

Польшча паднялася ў рэйтынгу Economic Freedom

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 15.01.2014 12:16
У дзяржавы ёсьць магчымасьць цягам некалькіх гадоў увайсьці ў групу краін “прынцыпова свабодных”.

Польшча паднялася на 50-ае месца з ранейшага 57-га ў прэстыжным рэйтынгу Economic Freedom (Эканамічнай свабоды), які рыхтуе Heritadge Foundation. Пра гэта піша на першай паласе выданьне Rzeczpospolita. Так адбылося дзякуючы галоўным чынам лібэралізацыі доступу да некаторых прафэсій ды зьменам у законе аб будаўніцтве.

Але надалей Польшча – гэта краіна з абмежаванай эканамічнай свабодай. У дзяржавы ёсьць магчымасьць цягам некалькіх гадоў увайсьці ў групу краін “прынцыпова свабодных”, але пры ўмове, што ўдасца пасьпяхова ажыцьцявіць плянаваную рэформу падатковай сыстэмы. Польшча напэўна не трапіць у першую 20-ку самых свабодных эканамічна краін, але ёсьць магчымасьць празь некалькі гадоў быць сярод першых 30 свабодных дзяржаў. Але і 50-ае месца – найлепшае ў гісторыі краіны. Яшчэ 6 гадоў таму Польшча займала 83 месца й была сярод дзяржаваў “у прынцыпе без эканамічнай свабоды”.

Меркаваньнем прадпрымальнікаў, найбольш перашкаджаюць весьці бізнэс заблытаныя законы, асабліва падатковыя. Дрэнныя таксама адносіны паміж адміністрацыяй ды бізнэсам. У Польшчы няма добрай атмасфэры, каб будаваць багацьце. На прыватныя прадпрыемствы дзяржава глядзіць з падазронасьцю, як на крыніцу даходу толькі для ўладальніка, а не як на важнае зьвяно ў эканоміцы, якое мае ўплыў на разьвіцьцё й узбагачаньне ўсёй дзяржавы.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт