Logo Polskiego Radia
Print

Гандлёвая вайна ў мірны час алімпійскіх гульняў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 03.02.2014 13:37
Расейскае эмбарга асабліва моцна б’е па Польшчы, якая падтрымлівае кіеўскі Майдан.
tvp.info

“Расея падкладвае сьвіньню”. Гэта загаловак з выданьня Gazeta Wyborcza. Алімпійскія гульні – гэта час міру, але алімпіяда ў Сочы пачнецца ў часе гандлёвай вайны, якую выклікаў гаспадар. Пад канец мінулага тыдня расейскі Рассельгаснагляд запатрабаваў, каб Эўрапейскі Зьвяз не выстаўляў сэртыфікатаў на сьвініну, якая пастаўляецца ў Расею. Гэта практычна азначае забарону на ўвоз мяса з ЭЗ. Расея тлумачыць, што ў Летуве быў зафіксаваны выпадак афрыканскай чумы сьвіней. А сэртфыікат можна выдаць толькі той краіне, дзе цягам трох гадоў не было выпадкаў гэтай хваробы. Але забарона датычыць ня толькі Летувы, але ўсяго Зьвязу. У пятніцу таксама Беларусь увяла забарону на імпарт эўрапейскай сьвініны. Па просьбе расейцаў Беларусь таксама ўвяла эмбарга на бульбу з Эўрапейскага Зьвязу, якія Расея забараніла імпартаваць яшчэ раней.

У Расею ідзе адна чацьвёртая сьвініны з ЭЗ, кожны год каля 700 тыс. тон. Для Польшчы гэта важны рынак. Калі экспарт мяса будзе перакрыты, гэта стане прычынай падзеньня цэнаў, што для польскіх сялянаў будзе вельмі некарысна, паколькі рэнтабельнасьць сьвінагадоўлі й так невысокая. Пагалоўе сьвіней складае каля 10 млн. штук, гэта ў два разы менш, чым было некалькі гадоў таму. Калі цэны будуць далей падаць, сяляне пачнуць адмаўляцца ад сьвінагадоўлі. Масква пачала канфлікт адразу пасьля саміту Расея – Эўрапейскі Зьвяз, які адбыўся ў апошні аўторак. Сустрэча прайшла ў халоднай атмасфэры па прычыне Ўкраіны. Польскі дэпутат Эўрапарлямэнту Павал Залеўскі тлумачыць рашэньне Масквы спрэчкай за Ўкраіну. Расейскае эмбарга асабліва моцна б’е па Польшчы, якая падтрымлівае кіеўскі Майдан.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт