Шпагат Лукашэнкі
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
31.03.2014 18:50
Беларускі кіраўнік сустрэўся з выконваючым абавязкі ўкраінскага прэзыдэнта Аляксандрам Турчынавым.
Аляксандар Лукашэнкаźr. www.belarus.by
Палітычны шпагат Лукашэнкі - пад такім загалоўкам Gazeta Wyborcza піша пра тое, што Беларусь спачатку прызнала тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны, але пазьней, на паседжаньні асамблеі ААН, бараніла далучэньне Крыму да Расеі. Беларускі кіраўнік сустрэўся ў суботу з выконваючым абавязкі ўкраінскага прэзыдэнта Аляксандрам Турчынавым. Пасьля сустрэчы, якая прайшла на тэрыторыі Беларусі, абодва палітыкі былі задаволеныя. Лукашэнка заявіў, што ўдалося дасягнуць паразуменьня па ўсіх важных пытаньнях. Такая заява была нечаканай, калі браць пад увагу тое, што адбывалася яшчэ днём раней.
Ад самага пачатку канфлікту Лукашэнка стараецца балянсаваць паміж Масквой ды Кіевам. З аднаго боку ён згадзіўся разьмясьціць у Беларусі расейскія ваенныя самалёты, з іншага - заяўляў пра падтрымку цэласнасьці Ўкраіны, крытыкаваў Віктара Януковіча, які давёў краіну да такога стану. Сказаў таксама, што, на ягоную думку, Януковіч не зьяўляецца ўжо легальным прэзыдэнтам дзяржавы.
Расейскі палітоляг Андрэй Суздальцаў адзначае, што ў выніку кепскай сытуацыі беларускай эканомікі Расея мае магутныя інструмэнты націску на Лукашэнку й можа зь ім не цырымоніцца. На думку Суздальцава, адзінай мэтай Лукашэнкі на дадзены момант зьяўляецца захаваньне ўлады, і Масква гатова гэта выкарыстоўваць дзеля ўласных мэтаў.
Калі Лукашэнка сустрэўся з Турчынавым, ён мог гэта рабіць з дазволу Пуціна, які шукае шляхі зьмякчэньня вострага канфлікту з Украінай ды Захадам. А нечаканы дыпляматычны ход Лукашэнкі мог быў часткай шырокага пляну Крамля.
Gazeta Wyborcza/нг