Справы Беларусі абмяркоўваюцца ў Коўне
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
04.10.2014 15:30
-
Справы Беларусі абмяркоўваюцца ў Коўне
Дасьледчыкі з больш чым 20-ці краінаў прымаюць удзел у ІV Кангрэсе дасьледчыкаў Беларусі, які праходзіць у Коўне.
Навукоўцы, якія займаюцца, між іншым, гісторыяй, паліталёгіяй, літаратуразнаўствам ці пытаньнямі гендэрнай палітыкі ў Беларусі прадстаўляюць вынікі сваіх працаў у 15-ці працоўных групах.
На думку Аляксея Ластоўскага зь Інстытута палітычных дасьледаваньняў "Палітычная Сфэра", падчас Кангрэсу абмяркоўваюцца самыя істотныя й важныя пытаньні для сучаснай Беларусі.
Сёньня (у суботу) падчас Кангрэсу будзе таксама ўручаная прэмія за лепшую публікацыю мінулага году.
Гукавы сюжэт у далучаным файле
фота: Яраслаў Іванюк