Logo Polskiego Radia
Print

Пах хваробы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.10.2014 14:01
Сабакі ўмеюць дыягназаваць хваробу на падставе паху пацыента. Ці гэта пералом у мэдыцыне?

Многія хваробы можна дыягназаваць бясьпечна, бяз болю, апэрацыі, то бок выключна на падставе паху пацыента, паведамляе тыднёвік „Wprost”.

Навукоўцы з Бі́рмінггэмскага ўнівэрсытэту абвясьцілі, што неўзабаве яны змогуць пасьпяхова дыягназаваць, напрыклад, страсеньне мазгоў пры дапамозе падобнага да алькамату простага аналізатара дыханьня ўжо пасьля 5-10 хвілінаў ад моманту узьнікненьня траўмы. Прылада станоўча прайшла лябараторныя тэсты й зараз тэстуецца на спартоўцах.

Ужо Сакрат заўважыў, што некаторыя хваробы мяняюць пах чалавечага цела, подыху й цялесных выдзяленьняў. Навукоўцы з прэстыжнага швэдзкага Каралінскага інстытута пацьвярджаюць: каб дыягназаваць некаторыя хваробы дастаткова панюхаць пацыента. Гэта магчымае таму, што некаторыя захворваньні маюць характэрны пах.

Напрыклад, парушэньне працы печані пахне сырой рыбой. Хворыя ныркі – сапсаванай рыбой, а подых чалавека хворага цыкровым дыябэтам - ацэтонам. У сваю чаргу ў выніку шызафрэніі пот чалавека пахне воцтам. Часта здараецца таксама, што блізкія асобы, якая хварэе ракам, заўважаюць зьмену ейнага паху да таго, як лекар паставіць свой дыягназ.

Надоечы часопіс „Lancet” паведамляў пра сабаку, якi лізаў радзімку на назе сваёй пані. Лекар сьцьвердзіў, што радзімка мае анкалягічны характар ды павінна быць неадкладна выдаленая. Пасьля апэрацыі сабака зусім спыніў цікавіцца нагой сваёй гаспадыні.

Паводле адмыслоўцаў, менавіта жывёлы могуць больш выдатна, чым сучасная мэдычная апаратура дыягназаваць некаторыя хваробы. Дзеля гэтага, перш за ўсё, рыхтуюць сабак. Аднак ня ўсе зь іх дастаткова таленавітыя. Паводле прафэсара Тадэвуша Язерскага зь Інстытуту генэтыкі й гадоўлі жывёлаў ПАН, толькі 30% сабакаў маюць дастатковыя схільнасьці дыягназаваньня хваробаў.

Сабакі, зь якімі працавалі італьянскія навукоўцы, на падставе паху мачы выкрывалі 98% выпадкаў раку падкарэньніцы. У сваю чаргу сабакі, зь якімі працавалі адмыслоўцы ў Нямеччыне, пасьпяхова дыягназавалі рак лёгкіх. Падобнымі вынікамі могуць пахваліцца й польскія вучоныя. Паводле іх, гэта можа быць пералом у дыягностыцы гэтага захворваньня.

Навукоўцы зьвяртаюць увагу на перавагі працы сабакаў. Аказваецца што сабакі ўмеюць дыягназаваць пах раку ў пробах, якія захоўваліся некалькі тыдняў. У сваю чаргу, мэдычныя аналізы павінны быць праведзяныя не пазьней, чым пасьля трох гадзінаў ад атрыманьня пробы, паведамляе тыднёвік „Wprost”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт