Logo Polskiego Radia
Print

Расея выходзіць з дагавору аб звычайных узбраеньнях

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 11.03.2015 11:39
На думку экспэртаў, Расея мэтанакіравана выходзіць з пагадненьня, каб спужаць заходнія грамадзтвы пэрспэктывай вайны.

/

Расея выходзіць з дагавору аб звычайных узброенах сілах у Эўропе. Гэта знак, што мы вяртаемся ў халодную вайну – піша на першай паласе Gazeta Wyborcza. Навіну аб выхадзе Расеі з пагадненьня аб’явіла нечакана вечарам расейскае МЗС. Поўнасьцю развалілася адна з апораў эўрапейскай бясьпекі.

Падпісанае ў 1990 годзе пагадненьне прадбачвала верхнія ліміты ўзбраеньняў. Дзяржавы NATO і Варшаўскага дагавору згадзіліся, што ніводны з блёкаў ня можа мець больш за 20 тыс. танкаў, 20 тыс гармат ці звыш 6,8 тыс. баявых самалётаў. Такім чынам заканчвалася гонка ўзбраеньняў часоў халоднай вайны.

Але пазьней пачаліся праблемы. Расея абвінавачвала Захад, што NATO ў выніку пашырэньня на новыя дзяржавы павялічвае свой кантынгент, а, на думку заходніх краін, Расея ўтрымлівала надта вялікія “міратворчыя сілы” на тэрыторыі Грузіі і Малдовы.

Меркаваньнем экспэртаў, Расея цяпер мэтанакіравана выходзіць з пагадненьня, каб спужаць заходнія грамадзтвы пэрспэктывай вайны. У 80-ыя гады на Захадзе тысячы людзей выходзілі на вуліцы, патрабуючы разбраеньня і міру, пратэстуючы супраць разьмяшчэньня амэрыканскіх ракет у Заходняй Нямеччыне. Пад час вайны ва Ўкраіне на Захадзе паявілася шмат людзей, якія сталі на бок Крамля, яны вінавацяць NATO ў канфлікце. Калі б удалося іх яшчэ больш мабілізаваць, магчыма, яны маглі б паўплываць на ўрады сваіх краін, каб яны зьмякчылі палітыку ў адносінах да Расеі.

Тым ня менш, суразмоўца выданьня адзначае, што ЭЗ ня дасьць сябе запужаць. Расея страляе сабе ў стапу. Адносны спакой ва Ўкраіне пасьля падпісаньня перамір’я ў Менску даваў нагоду пачаць перамовы аб адмене санкцый супраць Расеі. Але цяпер, калі Расея пужае Эўропу вайной, ня можа быць гаворкі пра адмену санкцый.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт