Гістарычнае пагадненьне
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
15.07.2015 12:13
Захад можа быць спакойны цягам бліжэйшых гадоў, а Іран атрымае магчымасьць адкрыцца на сьвет.
Пагадненьне паміж Расеяй, ЗША, Вялікабрытаніяй, Францыяй, Кітаем, Нямеччынай ды Іранам можна назваць гістарычным па дзьвюх прычынах – мяркуе камэнтатар выданьня Gazeta Wyborcza. Па-першае, дзякуючы гэтаму Іран ня зможа зрабіць ядзерную бомбу – адна з самых вялікіх пагрозай для сьвету зьнікла. Па-другое, гэта першы за амаль 40 гадоў пазытыўны вынік кантактаў Захаду з Іранам. Іран ды Захад не стануць сябрамі, але напружаньне спала. Іранцы не адмаўляюцца ад ядзернай праграмы, але значна яе абмяжоўваюць. Краіна пакіне сабе толькі 300 кіляграмаў узбагачанага ўрану, а больш за 10 тон прадасьць за мяжу. З таго, што застанецца, немагчыма вырабіць нават адну бомбу.
Захад можа быць спакойны цягам бліжэйшых гадоў, а Іран атрымае магчымасьць адкрыцца на сьвет. Дзякуючы адмене эканамічных ды палітычных санкцый дзяржава зможа нармальна разьвівацца. Ці яна скарыстаецца гэтым шанцам? Невядома. Іран, хаця і замарожвае ядзерную праграму, усё ж такі не абяцаў, што перастане падтрымліваць крывавага дыктатара ў Сырыі. Не абяцаў, што перастане спансіраваць антыізраільскія ўзброеныя групоўкі. Не абяцаў, што перастане ўзбройваць шыіцкіх баявікоў у Емэне. Таксама ніхто не абяцаў увесьці ў Іране заходнія стандарты правоў чалавека.
Gazeta Wyborcza/нг