Эўрапейскія артысты патрабуюць вызваленьня Сянцова
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
20.08.2015 14:40
Прысуд па справе ўкраінскага рэжысэра будзе абвешчаны ў аўторак.
Польскія артысты далучаюцца да пратэсту прадстаўнікоў эўрапейскага кіно й заклікаюць Уладзіміра Пуціна да вызваленьня ўкраінскага рэжысэра Алега Сянцова, якога расейскія ўлады абвінавачваюць у тэрарызьме.
Хоць абвінавачваньне было заснавана на ілжывых сьведчаньнях, вымушаных пры дапамозе катаваньняў, то пракурор патрабуе для ўкраінца 23 гадоў турмы, паведамляе выданьне „Gazeta Wyborcza”.
39-гадовы Сянцоў, ляўрэат міжнародных кінафэстываляў, знаходзіцца за кратамі з 11 траўня мінулага году. Рэжысэра затрымалі ў яго доме ў Сімфэропалі.
Сянцоў катэгарычна аспрэчвае любыя абвінавачваньні й кажа пра драматычныя абставіны арышту й жорсткага допыту.
Зоя Сьвятова карэспандэнтка „Новай газеты”, якая назірае за справай Сянцова, называе працэс „чыста сталінскім”.
Абвінавачанага рэжысэра падтрымалі ўкраінскія калегі, а таксама расейскі рэжысэр Мікіта Міхалкоў.
У аўторак з заклікам да вызваленьня ўкраінца да рэсейскіх уладаў зьвярнуліся сябры Эўрапейскай кінаакадэміі.
Прысуд па справе Алега Сянцова павінен быць абвешчаны ў аўторак. Учора абвінавачаны сказаў у судзе: „Суд акупантаў ня можа быць справядлівым судом!”, паведамляе выданьне „Gazeta Wyborcza”.
аз