Logo Polskiego Radia
Print

Палякі жадаюць панізіць пэнсійны ўзрост

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 27.08.2015 15:29
За гэта на рэфэрэндуме ў кастрычніку намераныя прагаласаваць 82% грамадзянаў.
Photo: GlowimagesPhoto: GlowimagesPAP

Палякі патрабуюць скарачэньне пэнсійнага ўзросту й намераныя прагаласаваць за гэта на рэфэрэндуме, які заплянаваны на кастрычнік. Вынікі сацыялягічнага апытаньня на гэтую тэму прадстаўляе Dziennik Gazeta Prawna. Увосень у Польшчы адбудуцца адразу два рэфэрэндумы, якія абвесьцілі мінулы і цяперашні прэзыдэнты.

Рэфэрэндум, арганізаваны па ініцыятыве Браніслава Камароўскага, пройдзе 6 верасьня. На ім палякі павінныя выказаць сваё меркаваньне наконт таго, ці трэба перавесьці польскую выбарчую сыстэму з прапарцыянальнай на мажарытарную й ці варта адмяніць фінансаваньне палітычных партыяў з бюджэту. Другі рэфэрэндум адбудзецца па ініцыятыве новага прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды ў дзень парлямэнцкіх выбараў 25 кастрычніка. Найважнейшым пытаньнем, вынесеным на галасаваньне, стане скарачэньне пэнсійнага ўзросту. У 2013 годзе польскі парлямэнт прыняў закон аб паступовым павышэньні ўзросту выхаду на пэнсію для мужчынаў і жанчынаў да 67 гадоў.

У верасеньскім рэфэрэндуме гатовыя прыняць удзел 55% палякаў. 61% зь іх жадае ўвесьці аднамандатныя выбарчыя акругі, 71% патрабуе адмяніць дзяржаўнае фінансаваньне партыяў. У кастрычніцкім рэфэрэндуме намераныя ўдзельнічаць 65% грамадзянаў. Ажно 82% зь іх зьбіраюцца прагаласаваць за паніжэньне пэнсійнага ўзросту – да 60 гадоў для жанчынаў і 65 для мужчынаў.

Адны экспэрты называюць аб’яўленьне рэфэрэндумаў па гэтых пытаньнях праявай небясьпечнага папулізму, іншыя – праявам прамой дэмакратыі і доказам таго, што грамадзтва становіцца больш «дарослым».

Dziennik Gazeta Prawna/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт