Logo Polskiego Radia
Print

Тэрмінал звадкаванага газу адкрыты

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 13.10.2015 12:05
Рэзэрвуары ды ўстаноўкі тэрмінала былі ўжо апрабаваныя, але без выкарыстаньня сапраўднага газу.

/

Прэм’ер-міністар Эва Копач адкрыла ЗПГ-тэрмінал у Сьвінавуйсьці, хаця аб’ект да канца не гатовы – чытаем у выданьні Gazeta Wyborcza. Пра завяршэньне будаўніцтва Копач паведаміла, стоячы на фоне двух магутных рэзэрвуараў на звадкаваны газ. Рэзэрвуары ды ўстаноўкі тэрмінала былі ўжо апрабаваныя, але без выкарыстаньня сапраўднага газу. Дамова на пастаўку паліва была падпісана ў верасьні. Першы танкер прыбудзе ў порт ў сярэдзіне сьнежня.

Пастаўшчыком паліва ў тэрмінал павінен быць цягам бліжэйшых 20 гадоў канцэрн Qatargas, з якім польская Польская нафтагазавая кампанія (PGNiG) падпісала ў 2009 годзе доўгатэрміновы кантракт. Шмат разоў польскія СМІ пісалі пра спазьненьні ў будаўніцтве тэрмінала, аб чым казала таксама Эва Копач, хаця яна адзначыла, што будаўніцтва такога маштабнага аб’екту цягнецца доўга (60-70 месяцаў). Інвэстыцыя каштавала амаль 3,5 млрд. злотых.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт