Logo Polskiego Radia
Print

Нешчасьлівае здарэньне ці тэракт?

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.11.2015 14:04
Расея ў шоку пасьля авіякатастрофы „Airbus A321” на Сынаі.

У авіякатастрофе расейскага „Airbus A321” на Сынаі загінулі 224 асобы. Гэта нешчасьлівае здарэньне ці тэракт? – задумоўваецца выданьне „Gazeta Wyborcza”.

Настолькі буйной трагедыі яшчэ не было ў гісторыі ні савецкай, ні расейскай грамадзянскай авіяцыі. Колькасьць ахвяр большая, чым 10 ліпеня 1985 году, калі ля Ташкенту разьбіўся Ту-154Б-2.

Авіякатастрофа на Сынаі шакавала Расею тым больш, што на борце самалёта з адпачынку на Чырвоным моры вярталіся расейскія сем'і зь дзецьмі.

Паводле заходніх СМІ, якія спасылаюцца на бэдуінаў, самалёт падаў на зямлю цэлы, пакідаючы за сабой дым ад левага рухавіка.

Часткі разьбітай машыны раскінутыя ў раёне амаль 20 квадратных кілямэтраў. Напрыклад, частка хваста ляжыць каля 8 км ад пярэдняй часткі самалёта.

Тым часам у нядзелю расейскі Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт (МАК) абвясьціў, што машына рассыпалася ў паветры. Гэта можа азначаць, што яна была зьбіта ракетай або на борце адбыўся выбух ці моцны пажар.

Аднак, паводле экспэртаў, баевікі Ісламскай дзяжравы, якія ваююць на тэрыторыі, над якой ляцеў самалёт, ня маюць зброі, якая магла б дасягнуць вышыню 9 км.

І хоць ісламісты заявілі ўжо ў інтэрнэце, што гэта яны зьбілі расейскі самалёт, то камэнтатары нагадваюць, што яны ахвотна бяруць на сябе адказнасьць за любыя катастрофы.

Cамалёту, які разьбіўся на Сынаі, было 18 гадоў. Гэта ня вельмі стары самалёт. Расейцы набылі машыну тры гады таму, раней яна лётала ў Саудаўскай Арабіі й Турцыі.

Тым часам СМІ паведамляюць як пра тэхнічныя праблемы з адным з рухавікоў, так і пра фінансавыя праблемы расейскай авіякампаніі, якая не плаціла чальцом эпікажаў і, верагодна, эканоміла на тэхнічным абслугоўваньні самалёта, паведамляе выданьне „Gazeta Wyborcza”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт