Logo Polskiego Radia
Print

Вольга Акуліч сярод найлепшых бардаў у Варшаве (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 17.11.2015 16:50
  • Вольга Акуліч сярод найлепшых бардаў у Варшаве.mp3
Тры беларускі Вольга Калмакова, Вольга Акуліч і Натальля Нікіціна выйшлі ў фінал OPPA.
Юрый Дубовік (з гітарай)Юрый Дубовік (з гітарай)foto:polskieradio.pl

Злева
Злева Вольга Акуліч

У мінулыя выходныя ў Варшаве прайшла конкурсная частка Міжнароднага фэстывалю Бардаў OPPA. У ёй прынялі ўдзел чацьвёра беларускіх артыстаў: Вольга Калмакова, Вольга Акуліч і Натальля Нікіціна і Юрый Дубовік.

Вольга
Вольга Кaлмакова

Фэстываль OPPA мае доўгую гісторыю. Сёлета мерапрыемства праходзіла ў 33 раз, а фэстываль пачаў жыць у 1978 годзе. У час трансфармацыі ў Польшчы, ён на некалькі гадоў спыніўся. Беларусы прымаюць у ім удзел з 2005 году. У 2006 беларуска Тацяна Беланогая заваявала галоўны прыз фэстываля імя Ёнаша Кофты. Гэта быў адзіны выпадак у гісторіі фэстываля, калі замежны артыст узяў гэты прыз.

Паслухайце, як беларусы выступалі на OPPA сёлета. Тым больш што Вольга Калмакова, Вольга Акуліч і Наталя Нікіціна выйшлі ў фінал.

Па выніках конкурсу, ў Залятую Пяцёрку, значыць самых лепшых Фэстывалю Бардаўскай Песьні OPPA ўвайшля Вольга Акуліч. Шчыра віншуем. Таксама Журы конкурсу выказаля асаблівае зацікаўленьне да інструмэнтаў, якія суправаджалі выступ Вольгі Акуліч.

Рэпартаж зь мерапрыемства ў далучаным файле

Справа
Справа Натальля Нікітіна
Юрый
Юрый Несцярэнка

Яланта Сьмялоўская

Фота: Юрый Несцярэнка

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт