Logo Polskiego Radia
Print

Палітоляг: вайны ня будзе, але многія прайграюць

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 25.11.2015 13:14
Пуцін заявіў, што адкажа жорсткімі крокамі на правакацыю туркаў, якія зьбілі расейскі самалёт.
Su-24MSu-24MRob Schleiffert/flickr.com

Учора раніцай два турэцкія зьнішчальнікі Ф-16 зьбілі расейскі бамбавік Су-24М, які быццам бы парушыў паветраную прастору турэцкай дзяржавы. Уладзімір Пуцін назваў інцыдэнт «ударам у сьпіну» Расеі, якая змагаецца з тэрарызмам, і заявіў, што ён будзе мець вельмі сур’ёзныя наступствы для расейска-турэцкіх адносін.

Туркі завяраюць, што шмат разоў папярэджвалі расейскіх пілётаў, і толькі тады, калі тыя не рэагавалі, турэцкія зьнішчальнікі запусьцілі ракеты. Тым ня менш, гэта ня быў выпадак, а заплянаваная акцыя, – мяркуе вайсковы аналітык Аляксандар Алесін. Перад гэтым прэзыдэнт Турцыі перасьцерагаў, каб Расея спыніла сваё заангажаваньне ў вайну ў Сырыі ў гэтым раёне непадалёк ад турэцкай мяжы, паколькі расейцы бамбяць тэрыторыю, на якой пражываюць сырыйскія туркмэны, а яны знаходзяцца пад апекай Турцыі. І ня так ужо важна, па якім баку мяжы знаходзіўся расейскі самалёт. Турцыя вырашыла папярэдзіць Расею.

А. Алесін: Хуткасьць такога бамбавіка Су-24 ад 1500 км/г., цяжка прасачыць за ім, нават калі ён паявіўся над тэрыторыяй Турцыі, хай нават ён пралятаў над ёй 15-17 сэк. За гэты час падняць самалёты ў паветра практычна немагчыма. Гэта азначае, што турэцкі зьнішчальнік загадзя патруляваў паветра, чакаў. Гэта была падрыхтаваная, заплянаваная акцыя, інакш вытлумачыць немагчыма.

Інцыдэнт ня стане прычынай турэцка-расейскай вайны – у гэтым упэўненыя польскія палітолягі. Тым ня менш, у Расея ёсьць шмат магчымасьцяў адказаць на зьбіцьцё свайго самалёта, – гаворыць экспэрт па міжнародных адносінах Войцех Шэўка. Яна можа спыніць сумесныя інтарэсы з Турцыяй, а таксама пачаць пастаўляць зброю курдам.

В. Шэўка: Сапраўдны ўдар, які можа нанесьці Расея Эрдагану – гэта пачаць пастаўляць узбраеньне курдам. Калі расейцы пачнуць пастаўляць партызанам-курдам супрацьпаветраныя ракеты, гэта можа моцна зьмяніць сытуацыю. Дарэчы, туркі тое ж самае робяць, але ў іншы бок. Такім чынам расейцы зьменяць падзеі як у паўночным Іраку, так і ў самой Турцыі.

Меркаваньнем Войцеха Шэўкі, інцыдэнт быў турэцкай правакацыяй. Расея не дазволіць сябе справакаваць, але будзе правакаваць Турцыю. Ужо паявіліся зьвесткі пра ўдзел расейскіх сухапутных войскаў у змаганьнях у Сырыі, так што Пуцін можа пашырыць сваю прысутнасьць у гэтай частцы сьвету.

Палітоляг прафэсар Богдан Гуральчык не згаджаецца зь меркаваньнем, што зьбіцьцё самалёта было турэцкай правакацыяй. На ягоную думку, гэта была правакацыя з боку Расеі, якая падтрымлівае прэзыдэнта Сырыі Башара аль-Асада.

Б. Гуральчык: Па-першае, расейскія самалёты лёталі непасрэдна ля турэцкай мяжы, што Турцыі вельмі не падабалася, паколькі туркі выступаюць супраць рэжыму Асада. Па-другое, расейскія самалёты атакавалі туркмэнаў ды іншых, хто змагаецца з Асадам.

У Расеі ды Турцыі шмат сумесных інтарэсаў. Турцыя страціць некалькі мільёнаў расейскіх турыстаў, Расея – турэцкіх працаўнікоў. Ёсьць шэраг праектаў, якія яшчэ не пачаліся, і не пачнуцца, – гаворыць Аляксандар Алесін

А. Алесін: Гэта «Турэцкі паток» і атамная электрастанцыя, на якую Расея хацела выдзеліць Турцыі 20 млрд. даляраў. Яна гэтага крэдыту не атрымае, таксама, як не стане галоўным транзытным шляхам расейскага газу ў Эўропу. Хто страціць? Пуцін у гэтым пляне не цырымоніцца. Калі Эўропа ўвяла санкцыі, ён увёў контрасанкцыі, нягледзячы на страты насельніцтва.

Прайграў таксама прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд, які хацеў збудаваць кааліцыю супраць Ісламскай дзяржавы ды ўцягнуць у яе Расею. У выніку расейска-турэцкага канфлікту пацярпяць таксама эўрапейцы, паколькі Турцыя ня будзе стрымліваць імігрантаў, якія намераныя перабрацца ў Эўропу.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт