Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня 77 гадавіна народзін Чэслава Немэна

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.02.2016 13:07
Цягам сваёй творчай дзейнасьці Немэн выдаў 19 сольных альбомаў.
Надмагільная пліта Чэслава Немэна.Надмагільная пліта Чэслава Немэна.Wikipedia/domena publiczna

16 лютага мінае гадавіна народзін аднаго з найвыбітнейшых польскіх артыстаў - Чэслава Немэна. Сёньня ён адзначаў бы 77 гадоў.

Чэслаў Юліюш Выджыцкі нарадзіўся ў 1939 годзе ў Старых Васілішках на Гарадзеншчыне. Ён быў адным з найважнейшых творцаў біт-музыкі ў Польшчы. Чэслаў Немэн займаўся ня толькі музыкай, але быў таксама вядомым паэтам і мастаком.

Цягам сваёй творчай дзейнасьці Немэн выдаў 19 сольных альбомаў. Апошні, “spodchmurykapelusza”, выйшаў у 2001 годзе. Музыка быў і надалей зьяўляецца натхненьнем для многіх выканаўцаў. Пасьля яго сьмерці вядомыя польскія артысты выдалі альбомы ў гонар Чэслава Немэна.

Музыка памёр 12 студзеня 2004 году ад раку. Чэслаў Немэн пахаваны на варшаўскіх могілках “Павонзкі”.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт